Часлава Петрашкевіч. Вершы
Вялікдзень Як спяваў белакрылы Анёл, Як яснелі раскрытыя далі! Жаўрукоў ва ўнісон калыхалі, Асыпаючы звонамі дол. І “Hosanna” плыло над зямлёй, Светла, узнёсла, кранаючы сэрца, І нічога ўжо лепей, здаецца, Быць не можа ніколі з табой. Сярод мукаў, цярпенняў і слёз Радасць шанц не пакіне самоце, На высокай, хвалюючай ноце Божы Дзень, як Хрыстос, уваскрос! […]
Продолжить чтение