Тэма тыдня

Тема недели

ПАСЛАННЕ ПРЭЗІДЭНТА СТАЛА САМАЙ ПАПУЛЯРНАЙ ТЭМАЙ

Пасланне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу стала самай папулярнай тэмай на сайце БЕЛТА. Наведвальнікамі сайта было прагледжана больш як 1 млн старонак.
Карыстальнікі цікавіліся як заметкамі, так і мультымедыйнымі падборкамі, цытатамі кіраўніка дзяржавы, фатаграфіямі і відэасюжэтамі, размешчанымі на сайце. Таксама вялікую цікавасць да матэрыялаў Паслання праяўлялі карыстальнікі з сумежных дзяржаў, асабліва з Расіі і Украіны.

ЭКСПАРТ І ІМПАРТАЗАМЯШЧЭННЕ ПАВІННЫ БЫЦЬ ПРЫЯРЫТЭТАМІ ЭКАНАМІЧНАЙ ПАЛІТЫКІ

Экспарт і імпартазамяшчэнне павінны быць прыярытэтамі эканамічнай палітыкі, заявіў намеснік старшыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі Сяргей Навіцкі ў час круглага стала, дзе разглядалася стратэгія развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Беларусі да 2030 года.
«Характэрнай рысай сучаснага этапу развіцця сусветнай эканомікі з’яўляецца больш глыбокая інтэрнацыяналізацыя. Эканомікі краін сталі настолькі ўзаемазалежнымі і ўзаемазвязанымі, што ізаляванае ўзнаўленне прадукцыі проста немагчыма. У гэтых умовах непазбежна ўзмацненне канкурэнцыі і ўключэнне ў яе ўсё большай колькасці нацыянальных эканомік, і перад Беларуссю ўзнікаюць пытанні не толькі заваявання новых, але і ўтрымання існуючых рынкаў збыту, гэта ўчора было падкрэслена і ў Пасланні Прэзідэнта. Экспарт і імпартазамяшчэнне — гэта асноўныя задачы сёння», — адзначыў Сяргей Навіцкі.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што выканаць задачу па стварэнні 50 тысяч рабочых месц без пэўных рашэнняў на ўзроўні дзяржавы будзе немагчыма. Таму дзяржава і бізнес павінны сумесна вызначыць стратэгію развіцця МСП да 2030 года, ключавыя напрамкі ўзаемадзеяння для стымулявання дзелавой актыўнасці.

ЗНІЗЯЦЦА ЦЭНЫ НА СКУПКУ КАШТОЎНЫХ МЕТАЛАЎ У НАСЕЛЬНІЦТВА

Міністэрства фінансаў Беларусі зніжае цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, што скупляюцца ў фізічных асоб (акрамя куплі-продажу банкаўскімі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі каштоўных металаў у выглядзе мерных зліткаў і манет у фізічных асоб).
Цана за грам золата ў вырабах і ломе павялічыцца на 6,3 працэнта (375-й пробы — да Br249 770, 500-й пробы — да Br333 020, 583-й і 585-й проб — да Br389 640).
Кошт плаціны 950-й пробы ў вырабах і ломе знізіцца амаль на 6,2 працэнта і складзе Br490 370.
Серабро ў вырабах і ломе будуць скупляць танней амаль на 9 працэнтаў (750-й пробы — Br6 150, 800-й пробы — па Br6 550, 875-й пробы — па Br7 170).
Цана за зубныя пратэзы, элементы зубных пратэзаў з колькасцю золата 900/750-й пробы знізіцца на 6,3 працэнта да Br589 450, элементы здымных зубных пратэзаў са сплаву золата 750-й пробы з плацінай і серабром — таксама на 6,3 працэнта да Br546 650. Грам дэталей зубных пратэзаў сярэбрана-паладыевага сплаву будзе каштаваць Br61 260 (на 1,4 працэнта менш).
Пастанова ўступае ў сілу з 25 красавіка.

ДОЛЯ БЕЛАРУСКІХ ЛЯКАРСТВАЎ НА ЎНУТРАНЫМ РЫНКУ ДА 2020 ГОДА ПАВІННА ДАСЯГНУЦЬ
НЕ МЕНШ ЯК 55 ПРАЦЭНТАЎ

Аб гэтым паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко ў ходзе з’езда фармацэўтычных работнікаў, які праходзіў 22 красавіка ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
У лютым 2015 года Прэзідэнт Беларусі на нарадзе аб стане і перспектывах развіцця беларускай фармацэўтычнай прамысловасці запатрабаваў забяспечыць насельніцтва даступнымі і якаснымі айчыннымі лякарствамі. Яшчэ раней была пастаўлена задача, каб на беларускім рынку палавіна лякарстваў (у грашовым выражэнні) была айчыннай вытворчасці. Цяпер доля беларускіх лякарстваў складае 52,7 працэнта.
Сярод задач фармпрамысловасці на бліжэйшую пяцігодку Васіль Жарко назваў рост аб’ёмаў экспартных паставак прадукцыі не менш як у 2 разы, распрацоўку новых падыходаў да фарміравання маркетынгавых мерапрыемстваў па рэалізацыі фармацэўтычнай прадукцыі на ўнутраным рынку, выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў частцы стварэння рабочых месц і зніжэнне сабекошту выпускаемай прадукцыі на 25 працэнтаў.
Фармацэўтычную галіну Беларусі прадстаўляюць 29 арганізацый, з іх 8 — дзяржаўных, 6 — з доляй дзяржавы ў статутных фондах і 15 — прыватнай формы ўласнасці. Дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя кантралюе дзейнасць 6 фармарганізацый.

27 ДАДАТКОВЫХ ЦЯГНІКОЎ НА МАЙСКІЯ СВЯТЫ

У міжрэгіянальных зносінах 6 мая назначаны дадатковыя цягнікі нумар 638 Мінск-Гомель, нумар 637 Гомель-Мінск, нумар 655 Мінск-Брэст; 7 мая — нумар 656 Брэст-Мінск, нумар 638 і нумар 672 Мінск-Гомель, нумар 637 і нумар 671 Гомель-Мінск, нумар 655 Мінск-Брэст, нумар 635 Мінск-Пінск.
8 мая будуць курсіраваць саставы нумар 636 Пінск-Мінск, нумар 656 Брэст-Мінск; 10 мая — нумар 713 Віцебск-Мінск, нумар 714 Мінск-Віцебск, нумар 608, нумар 664 і нумар 711 Брэст-Мінск, нумар 645 Віцебск-Магілёў, нумар 646 Магілёў-Віцебск, нумар 712 Мінск-Брэст, нумар 691 Магілёў-Мінск, нумар 653 Гомель-Магілёў, нумар 654 Магілёў-Гомель, нумар 709 і нумар 637 Гомель-Мінск, нумар 710 і нумар 638 Мінск-Гомель.
Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення назначаных цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах службаў даведкі.

НЕКАТОРЫЯ ВІДЫ ЦЫГАРЭТ ПАДАРАЖЭЮЦЬ З 1 МАЯ

Сярод цыгарэт, якія вырабляе Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», падаражэюць «Мінск», «Мінск 7», Прэм’ер», «Прэм’ер 7» з Br9 400 да Br9 600; «Мінск Superslims», «Мінск Superslims 5» з Br9 600 да Br10 000; NZ8, NZ10, NZ6 — з Br9 400 да Br9 800; NZ Black, NZ Gold — з Br9 600 да Br10 000. Стануць даражэйшымі некаторыя Queen і Solange — з Br9 600 да Br10 000.
Падаражэюць і асобныя цыгарэты вытворчасці ТАА «Тытунь-Інвест». Так, гэта закране LD Super Slims Blue, Pink (іх кошт павысіцца з Br14 000 да Br14 500), Special Blue (з Br14 500 да Br15 000) і Glamour (з Br20 500 да Br21 000).
Акрамя таго, вырастуць цэны на некаторыя ўвозімыя «Беларусьгандлем» цыгарэты. Напрыклад, узнімецца цана на Br1 тыс. на некаторыя Richmond (да Br40 тыс.). На столькі ж падаражэюць некалькі відаў Aroma (да Br30 тыс).
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы. Апошні раз некаторыя віды цыгарэт даражэлі 1 красавіка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *