О газете

Первый номер газеты вышел 20 ноября 1931 года, называлась она «Звязда на рубяжы»
В 1940 году газета переименована в «Патрыёт Радзімы». С 1963 года — «Дзвінская праўда».
Ветераны войны, которые работали в газете: Р.Риц, А.Купцов, В.Касач, А.Осипов.
Газета награждена Почётной грамотой Верховного Совета БССР.
В разные года редакторами газеты были Касач, Мигунов, Якубец-Якубчик, Риц, Хамицкий, Белоусов, Орлов.
С 2003 года главным редактором является Я.Пакульневич.

Гартаючы старонкi гiсторыi

80 гадоў мінула з таго дня, калі выйшаў у свет першы нумар нашай газеты. На той час яна мела назву «Звязда на рубяжы», паколькі Дрысенскі раён аддзяляла ад буржуазнай Польшчы толькі Заходняя Дзвіна. Пасля ўз’яднання заходніх абласцей з Беларускай ССР выданне перайменавана ў «Патрыёт Радзімы».
Нягледзячы на сціплыя аб’ёмы (дзве старонкі), тэхнічную недасканаласць паліграфічнай базы, газета ўсебакова адлюстроўвала мясцовае жыццё, стваральную працу калектываў калгасаў і прадпрыемстваў, ход культурнага будаўніцтва. І гэта пры тым, што свайго транспарту рэдакцыя не мела, калі не лічыць каня з брычкай. Даводзілася супрацоўнікам авалодваць і навыкамі «кавалерыстаў».
Але грымнула вайна. Ва ўмовах акупацыі практычна немагчыма было наладзіць рэгулярны выпуск «Патрыёта Радзімы» — выйшла толькі два нумары.
Пасля Перамогі газета адрадзілася. У розныя часы яе рэдагавалі Якубец-Якубчык, былы франтавік Р. Я. Рыц, былы партызан Л. І. Хаміцкі, затым В. І. Белавусаў, М. П. Арлоў. Сёння рэдакцыю ўзначальвае выпускніца факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта Я. С. Пакульневіч.
У 1963 годзе газета атрымала сённяшнюю назву — «Дзвінская праўда».
Творчае станаўленне ў «раёнцы» прайшлі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Ф. Быкоўскі, А. Купцоў, А. Осіпаў, І. Касач. Прыкметны след у гісторыі газеты пакінулі І. Блахін, В. Іваноў, І. Сцяпанаў, В. Зелянкевіч, А. Паршута, М. Гінзбург, У. Станкевіч, А. Бядунька, П. Кавалеўскі, У. Антуськоў, Г. Зотаў, Д. Жук, А. Войтаў, У. Раманоўскі, Г. Шаршнёў, Э. Зубрыцкі, У. Філімонаў, А. Бубала.
Некаторыя з іх сталі рэдактарамі іншых выданняў. Так, У. С. Раманоўскі рэдагаваў «Віцебскі рабочы», П. В. Кавалеўскі — Полацкую аб’яднаную газету, Г. В. Шаршнёў — Расонскую. А многіх, на жаль, ужо няма з намі…
Шмат гадоў «раёнка» друкавалася ва ўласнай друкарні, дзе працавалі прызнаныя майстры сваёй справы — В. Хадкевіч, А. Жыгач, Н. Кісель, Н. Клопава, К. Ляйчынская, Л. Яблонская, З. Замбер. Газетныя радкі адліваліся са спецыяльнага сплаву на лінатыпах, а старонкі вярсталіся ўручную. І нярэдка здаралася, што набор рассыпаўся, аднаўляць яго даводзілася гадзінамі і друкаваць тыраж да раніцы.
Патрабаванні да перыядычнага друку змяніліся, рэдакцыя забяспечана сучаснымі тэхнічнымі сродкамі. Нязменнай застаецца толькі вернасць «Дзвінскай праўды» традыцыям, закладзеным старэйшымі пакаленнямі журналістаў.

Праца ў газеце — асаблівая

Р. Я. РЫЦ, пасляваенны рэдактар «раёнкі»:
-Я карэнны жыхар нашага горада. З раённай газетай звязана ўсё жыццё. Першыя артыкулы надрукаваў яшчэ вучнем. І не думаў, што з часам стану рэдактарам «раёнкі». Прайшоў вайну, у 1946 годзе дэмабілізаваўся, і райкам накіраваў на работу ў рэдакцыю газеты «Патрыёт Радзімы».
Цікавы і складаны быў час. Газета мела фармат удвая меншы сённяшняга. Штат складалі 2 работнікі — рэдактар і адказны сакратар. За матэрыяламі ездзілі на кані. Быў яшчэ наборшчык, які набіраў газету ўручную. І друкавалі яе на ручным станку. Але ўсё паспявалі рабіць, газета выпускалася ў строга вызначаныя дні — два разы на тыдзень. Праз чатыры гады была ўжо на чатырох палосах.
Нам актыўна дапамагалі рабкоры і селькоры. Гэтыя няштатныя карэспандэнты давалі каштоўную інфармацыю з месц, паведамлялі аб цікавых падзеях і людзях. Тады ўсе былі на ўздыме — будавалі мірнае жыццё!
Шмат вады ўцякло з тых часоў, гісторыя столькі крутых паваротаў зрабіла… А наша «раёнка», цяпер «Дзвінская праўда», па-ранейшаму газета для людзей, якія тут жывуць і працуюць, іх сябра і дарадца.
Віншую калектыў рэдакцыі, усіх чытачоў газеты з 80-гадовым юбілеем. Жадаю творчага натхнення, здароўя, дабрабыту.
А. Ф. БУБАЛА,
былы карэспандэнт «Дзвінскай праўды»
Для мяне «раёнка» — найперш — крыніца ведаў аб падзеях сучаснасці і мінуўшчыны ў родным краі, а таксама сродак зносін з шырокім колам чытачоў. Без гэтых якасцей газеты нам не ўдалося б стварыць поўнавартасны двухтомнік кнігі «Памяць». Як супрацоўнік рабочай групы музея, таксама разлічваю на чытацкую падтрымку. Ужо маем каштоўныя водгукі на нашы публікацыі па гісторыі страчаных святынь, наспела неабходнасць удакладніць звесткі пра лёсы спаленых гітлераўцамі вёсак.

«Дзвінская праўда» заўсёды крочыць у нагу з часам, але, на мой погляд, тэматыка яе старонак звузілася за апошнія дзесяцігоддзі. Гэта не дзіва, бо раёнка выходзіць толькі двойчы на ты-дзень. А жыццё ж не збяднела на падзеі. Лічу, што вялізныя афіцыйныя дакументы, набраныя дробным шрыфтам, маглі б выходзіць у форме асобных бюлетэняў. Колькі б вызвалілася месца для цікавых нататак і нарысаў, вярнуліся б і «Дзвінскія заранкі»…
Да юбілейных віншаванняў далучаю кожнаму журналісту свае зычэнні:
Высокі абавязак твой —
Заўжды быць на перадавой,
У суразмоўі з хуткім часам
Гутарыць з праўдаю сам-насам.
В. А. ЗАХАРЭВІЧ,
былы карэктар рэдакцыі і аператар камп’ютарнага набору:
-У мяне яшчэ асабісты юбілей — споўнілася 50 год, як пачала працаваць у рэдакцыі. Дагэтуль памятаю, як тагачасны рэдактар Л. І. Хаміцкі паставіў умову: напішаш аўтабіяграфію на беларускай мове без памылак — прыму на работу.
Спачатку была машыністкай, потым карэктарам. У тую пару практычна кожны матэрыял узгадняўся з райкомам партыі. Здаралася, што падпісвалі газету «у свет» раніцай, бо заўсёды прытрымлівалі яе выхад, каб надрукаваць партыйныя матэрыялы, справаздачы розныя.
Аднойчы на наборнай паласе, калі пераносілі яе на друкавальную машыну, спаўзло з калодкі клішэ. Друкар яго і пераклеіў, ды толькі — уверх нагамі. Клішэ было са здымка… сакратара райкама. Увесь тыраж перадрукоўвалі занава.
Калі газету перавялі на камп’ютарны набор, асвоіла спецыяльнасць аператара. Цяпер у рэдакцыі ўжо два аператары, а камп’ютары — у кожнага супрацоўніка. Інтэрнэт падключаны, ёсць свой электронны адрас. Сучасны калектыў — цікавыя, творчыя людзі, сапраўдныя прафесіяналы. Усё гэта дае магчымасць рабіць газету такой, якой яе хочуць бачыць чытачы.
Жадаю газеце, яе чытачам, былым калегам працвітання, творчага гарэння, здароўя і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Аб чым пісала раёнка

Працягваем расказ аб тым, якія тэмы і матэрыялы з’яўляліся на старонках раённай газеты ў розныя часы, заснаваны на архівах рэдакцыі.

50-я гады: час працоўнага ўздыму

У 50-х гадах выходзілі дзве газеты – «папярэдніцы» «Дзвінскай праўды»: «Патрыёт Радзімы» Дрысенскага райкома партыі і раённага Савета дэпутатаў працоўных і «Ленінскі» шлях» – Асвейскага. Апошняя існавала да 1959 года, пакуль Асвейшчына не ўвайшла ў склад Дрысенскага раёна. У рэдакцыі захаваліся падшыўкі тагачасных газет абодвух раёнаў, якія ўражваюць разнастайнасцю тэм і напорыстасцю мясцовых журналістаў. Прычым асвейскія калегі-папярэднікі бы-лі нават «байчэй» дрысенскіх: старонка сатыры і гумару «Наш вожык» з’яўлялася ў газеце з зай-здроснай рэгулярнасцю, а крытычныя матэрыялы – у кожным нумары.
Аб папулярнасці абодвух выданняў гаварыў і тыраж: 2000 экземпляраў – у «Патрыёта Радзімы» і 1500 – у «Ленінскага шляху». Газеты выходзілі двойчы ў тыдзень на чатырох старонках. Дрысенскую рэдагаваў Л.Е. Якубец-Якубчык, а Асвейскую – С.Ф. Вялаў. Найчасцей на старонках газет з’яўляліся артыкулы за подпісамі В. Антуськоў, В. Міхайлаў, Ф. Быкоўскі, П. Кунцэвіч, М. Бадзюкоў, І. Жораў, Г. Мартыновіч, І. Глекаў. Аднак аўтарскай журналістыкі ў газетах было значна менш, чым выступленняў рабочых і сялян: спецыялістаў розных галін вытворчасці, даярак, свінарак, трактарыстаў, слесараў, токараў. Зразумела, так пісьменна выказваць свае думкі яны не маглі: пісалі за іх журналісты, але подпіс ставіўся «народны».
Канцэпцыя газет 50-х гадоў яскрава адлюстроўвала лад жыцця пасляваеннай савецкай дзяржавы. У кожным нумары – перадавы артыкул аб важнейшых падзеях у свеце, краіне і раёне, шэраг матэрыялаў ТАСС і БелТА аб палітычных і эканамічных тэндэнцыях, цэлыя старонкі партыйнай «прапаганды і агітацыі», інфармацыя з палёў і ферм са мноствам зводак. Фотаздымкі сустракаліся рэдка і былі прадстаўлены толькі фотахронікай ТАСС – сваіх магчымасцей рыхтаваць фотаклішэ ў раённых друкарнях не было.
Пры ўсёй гэтай абме-жаванасці выданні захапляюць патрыятычным настроем, выключнай працавітасцю і мужнасцю герояў артыкулаў тых часоў. Відавочна, людзі жылі няўрымсліва, але кіраваліся самымі лепшымі памкненнямі да светлага будучага.
Кожны нумар пачынаўся «перадавіцамі» на дзве калонкі, назвы якіх гавораць самі за сябе: «Больш мінеральных угнаенняў на палі», «Паспяхова правесці рамонт тэхнікі», «Павышаць агразоатэхнічныя веды», «Як працуе выканком сельсавета», «Актыўна правядзём падпіску на газеты і часопісы» і т.п.
Самай распаўсюджанай тэматыкай газет была сельскагаспадарчая. Бітва за ўраджай і надоі вялася бескампрамісна: гэтым тэмам прысвячаліся артыкулы перад кожнай кампаніяй, рэпартажы з месц, парады спецыялістаў і многія іншыя матэрыялы. Якімі былі важнейшыя навіны з калгасаў? Брыгадзір трактарнай брыгады калгаса імя Жданава В. Варона расказвае аб сяўбе азімых на 174 гектарах, свінарка калгаса «Перамога» Е. Бакіна дзеліцца вопытам атрымання высокіх прываг, звеннявая калгаса імя Калініна Е. Казак – сакрэтамі вырошчвання льну. У той час усё залежыла ад працавітых рук. У 1954 годзе раён толькі 13 верасня выканаў план збожжанарыхтовак, ураджай тады складаў па 15-17 цэнтнераў з гектара. Жніво вялося цяжка, у сярэдзіне верасня яшчэ ўбіралі зерневыя і бульбу. У раёне было 40 калгасаў, а самай перадавой тэхнікай – трактары ДТ-54, КД-35. НАЦІ, ХТЗ. На фермах даілі пераважна ўручную, надоі складалі ў сярэднім 1200 кілаграмаў малака на карову ў год. Але перадавыя работніцы дасягалі вельмі прыстойных вынікаў: даяркі калгаса «Запаветы Ільіча» Бужынская, Казачонак і Бабок надаілі па 1700-2000 кілаграмаў. Затое колькі радасці выклікалі дасягнутыя цяжкай працай перамогі!
Старшыня калгаса «Новы шлях» С. Шыманская распавядае аб поспехах мясцовых паляводаў, якія за 9 месяцаў адрабілі па 400 працадзён! Заробленыя грошы дазволілі купіць у дамы новую мэблю, веласіпеды і нават патэфоны!
А дэманстрацыяй дасягненняў сялян былі штогадовыя сельскагаспадарчыя выставы – нешта сярэдняе паміж сучаснымі кірамашамі і дажынкамі. Так, у кастрычніку 1954 года на стадыёне разгарнуліся экспазіцыі ўсіх галін сельгасвытворчасці раёна. Свае павільёны падрыхавалі сельскія гаспадаркі, ільнозавод, насенстанцыя, асобныя зоны былі адве-дзены для МТС. Дэманстраваліся лепшыя гатункі збожжа, бульбы, ільну, кукурузы, капусты, буракоў і нават гарбузоў. Ажно 60 тон іх вырасцілі паляводы з Луначарскага. У той час паўсюдна ў калгасах былі сады, і гандлёвыя рады былі шчодра аздоблены садавінай. Прывозілі на выставу і прадукцыю жывёлагадоўлі – за агароджай красаваліся бычкі, авечкі, парсючкі, розная птушка. Адметна, што на экспанаты выставы можна было не толькі палюбавацца, але і набыць некаторыя з іх для хатняй гаспадаркі.
Працаўнікі вёскі 50-х не маглі пахваліцца высокімі тэхналогіямі, але гаспадарлівасцю і працавітасцю – яшчэ як! Дзе не хапала тэхнікі, выручалі коні. У адным з артыкулаў галоўны аграном з Асвеі І. Елісеенка расказвае аб гэтых галоўных памочніках сялян – у гаспадарцы налічвалася 320 коней, з іх 243 – рабочых. Вось адкуль цягнецца традыцыя каняводства на гэтай зямлі!
Выдатна працавала тут і рыбалоўчая брыгада. Чытаем, што адмысловыя рыбакі Асвеі І. Кольба, І. Янкоўскі, В. Фандорка, Д. Макеенак вылавілі за два месяцы 233 цэнтнеры рыбы!
Заклікі тых часоў выклікаюць павагу да сялянскай хваткасці і празорлівасці: «Кожнаму калгасу – трусагадоўчую ферму», «Спрабуем бяспрывязнае ўтрыманне кароў», «Школам – працоўныя майстэрні» і т.п. Некаторыя з іх застаюцца актуальнымі і сёння.
Відавочна, што пасляваеннае жыццё людзей імкліва наладжвалася. У матэрыялах сесіі Асвейскага раённага Савета паведамляецца, што за год пашыраны мясцовы ДК, пабудаваны клуб у калгасе імя Жданава, пачатковыя школы – у Гарадзілавічах, За-дзежжы, Каханавічах, бальніца ў Лісне і ФАП у Задзежжы, пральня і аптэчны пункт у Каханавічах і многія іншыя сацыяльныя аб’екты. А вось яшчэ цікавы факт: рост грашовых укладаў у ашчаднай касе Асвеі павялічыўся з 448 тысяч рублёў у 1958 годзе да 1320 тысяч – у 1959-м. Што ні кажы, а ўздым дабрабыту – адчувальны!
Яніна Пакульневіч.

 

60-я гады:
На вастрыі пяра


У 1961-62-м гадах газета носіць назву «Патрыёт Радзімы», а з 1962-га – «Сцяг Перамогі». Тыраж яе з году ў год расце і перавышае ўжо 3000 экземпляраў. Рэдактарам працуе
Л. Хаміцкі, намеснікам – Ф. Быкоўскі. Пастаяннымі аўтарамі з’яўляюцца
П. Кунцэвіч,
П. Кабак, Г. Зотаў, фотакарэспандэнтам – П. Бядунька.
Адметная рыса газеты тых часоў – вастрыня. Хрушчоўская «адліга» ускалыхнула прагу галоснасці, і газетныя матэрыялы выпраменьваюць імкненне да праўды, справядлівасці і выкрыцця заганаў грамадства. Амаль у кожным нумары з’яўляюцца крытычныя публікацыі. Жанры самыя розныя: сустракаюцца фельетоны, гумарэскі, рэйды, аналітычныя артыкулы, агляды пісьмаў у рэдакцыю. Але самай цікавай і, несумненна, любімай у чытачоў была рубрыка «Наш вожык». Яна выходзіла прыкладна раз у месяц і ўяўляла сабой падборку, а то і цэлую газетную старонку невялікіх крытычных гумарэсак, фота і карыкатур на актуальныя тэмы. Нават сёння, калі мы маем у сотні разоў большую інфармацыйную насычанасць выданняў, гэта рубрыка выклікае і захапленне, і цікавасць, і добрую ўсмешку. Якія толькі тэмы ні станавіліся аб’ектам журналісцкай сатыры! Найчасцей – нядобрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, п’янства, крадзяжы, гультайства. Вось гумарэскі аб тым, як на складзе гарпо сапсавалася прадукцыя, так што цукеркі-падушачкі рэзалі нажом; як не стае хлеба і солі ў некаторых магазінах, а прадаўцы не клапоцяцца аб пастаўках; як прадавец адпускае тавар толькі пры ўмове пакупкі латарэйных білетаў альбо ўплаты паявых узносаў. А вось расказ аб тым, як махлярства на птушкаферме прывяло да таго, што па справаздачы ад 700 курэй за паўгоддзе атрымана толькі па 10 яек. На тлумачэнне работнікаў, што куранят і яйкі паелі драпежнікі, аўтар гумарэскі робіць вывад: «І ніводзін з іх не загінуў ад абжорства!»…
Аб змесце вожыкаўскіх матэрыялаў сведчаць самі загалоўкі: «За сенам …з шапкай», «А рыльца ў пуху», «Дуброўскі лежабока», «Прыгоды аднаго старшыні», «Як п’ян, дык капітан» і іншыя. Адметна, што ўсе сатырычныя матэрыялы адрасныя, у кожным называюцца прозвішчы канкрэтных асобаў, вінаватых у заганах, прычым не робіцца ніякага выключэння на пасады ці заслугі. Асабліва дастаецца начальнікам, якія зазіраюць у бутэльку і развальваюць вытворчасць. У адным з фельетонаў расказваецца аб тым, як старшыня калгаса да раніцы п’янстваваў з брыгадзірам, а на фермах не ставала корму жывёле. Віноўнік беспарадкаў паплаціўся пасадай. Альбо пішацца аб тым, што выкананне абяцанняў старшыні гарсавета трэба «тры гады чакаць». Менавіта столькі часу не зроблены падсыпка і асвятленне раду вуліц. Таксама крытыцы падвяргаецца інспектар раённага ўпраўлення, які прыехаў у калгас і нічога не зрабіў для выпраўлення сітуацыі. Загаловак так і вызначае яго дапамогу: «Як хваробе кашаль».
У значнай ступені высокай крытычнасці газеты спрыяў яе статус – выданне належыла Віцебскаму абкому КПБ і абласному Савету дэпутатаў працоўных. А гэта давала пэўную незалежнасць і патрабавала адпавядаць прызначэнню. Зрэшты, адвазе газетчыкаў у высвятленні заганаў не перашкаджалі ніякія знешнія фактары. На вастрыё іх пяра трапляюць асобы, якія вядуць амаральны лад жыцця: п’янствуюць, брыдкасловяць, скандаляць у сем’ях. Напрыклад, высмейваецца бухгалтар калгаса, які напіўся на рабочым месцы і аблаяў буфетчыцу, маўляў, не адпусціла яму гарэлкі. Наогул, барацьба з брыдкаслоўем вялася нежартоўная: за гэта нястрыманыя на язык «героі» траплялі на разгляд таварыскіх судоў. А вось гумарэска аб камбайнеры, які падчас уборкі пайшоў нібыта памыцца ў лазні і там жа застаўся пад палком. І ўжо зусім неверагодны па нашых рэаліях матэрыял: у ім пішацца аб мужчыне, які карыстаўся вялікай папулярнасцю ў жаночага полу. Ажаніўся з адной і пакінуў яе з дзіцём, неўзабаве знайшоў другую і развітаўся з ёй пасля таго, як зацяжарыла, а цяпер заляцаецца да трэцяй. Маўляў, закляймім ганьбай гэтага гуляку – ніякай маралі! Вось бы некаторых нашых «зорак» эстрады ці іншых знакамітасцей прадставіць тагачасным журналістам…
А калі ўсур’ёз, то сёння такія адрасныя гумарэскі проста немагчымы: у сучасным свеце існуе цэлы юрыдычны інстытут, які абараняе недатыкальнасць асобы. Нават прозвішча крымінальнага злачынцы немагчыма назваць у СМІ да вынясення прысуду, не гаворачы аб п’яніцах. Тагачасныя ж вострыя публікацыі, несумненна, мелі сілу і дасягалі мэты.
Крытыка ў газеце мела не толькі гумарыстычныя формы, але і надзвычай сур’ёзныя. Звяртае на сябе ўвагу матэрыял аб урачы адной з сельскіх бальніц, які не аказаў кваліфікаванай дапамогі пяцігадовай дзяўчынцы, якую ўкусіла змяя. Дзяўчынку адпра-вілі з бальніцы, а дома пачалі лячыць народнымі сродкамі. У выніку дзіця ў цяжкім стане даставілі ў раён. Яе адратавалі, але медык панёс суровае пакаранне.
Цэлы цыкл матэрыялаў узні-маў сур’ёзную праблему сяктанства, якое было распаўсюджана ў наваколіцах Шатрова. Так званыя пяцідзесятнікі або трасуны, як іх называлі ў народзе, прымушалі дзяцей не хадзіць у школу, збівалі, прывязвалі малаверуючых членаў секты да слупа, палівалі вадой і вытваралі іншыя жудасці. Грамадскасць праз газету аб’явіла ім бой, дзеці былі накіраваны ў Асвейскую школу-інтэрнат, а бацькі-фанатыкі прыцягнуты да адказнасці.
Вельмі часта праблемы ў грамадстве выкрывалі самі чытачы. Прычым пісалі яны ў газету даволі часта: яна была «сецівам» таго часу і дапамагала людзям спраўляцца з хвалюючымі пытаннямі. У рэдакцыі існаваў цэлы аддзел пісьмаў, які працаваў з лістамі чытачоў. Друкаваліся старонкі і падборкі пісьмаў, іх агляды, найбольш вострыя накіроўваліся на рэагаванне, адказы службовых асоб змяшчаліся ў газеце. Безумоўна, мясцовы друк быў надзвычай баявым і выніковым, меў высокі аўтарытэт у чытачоў.
Яніна Пакульневіч.

Злёт ударнікаў працы ў 60-я гады.

60-я гады:
космас, патрыятызм і новыя грошы

Раённая газета ва ўсе часы была на плыні жыцця. Што адбываецца ў грамадстве – тое адлюстроўваецца на старонках газеты. А дзесьці выданне нават забягала наперад, каб падрыхтаваць людзей да важнай падзеі.
Цікава чытаць аб тым, як адбывалася грашовая рэформа 1 студзеня 1961 года. Загадзя на старонках газеты вялася растлумачальная работа аб тым, у колькі разоў зменшыцца рубель, як будуць выглядаць новыя грошы і, што самае незвычайнае, друкаваліся цэлыя спісы рэчаў і прадуктаў з новымі цэннікамі! Затым на працягу года з’яўляліся матэрыялы аб новых зарплатах у арганізацыях – ніякай камерцыйнай тайны ў гэтым не было. Бо і заробак быў паўсюдна ўроўнены: па 60-90 рублёў на новыя грошы. Настаўнікі і ўрачы зараблялі па 80-90 рублёў, рабочыя – 60-70, ІТР – каля 100. Нягледзячы на тое, што за тагачаснай дэнамінацыяй хавалася дэвальвацыя, сяк-так пражыць на гэтыя грошы было можна. Бохан хлеба каштаваў 16 кап., літр малака і кефіру – каля 30, кілаграм цукру – 90, каўбасы – 2р.20 кап., мяса – 1р.20 кап., білет у кіно – 5 кап., праезд на аўтобусе – 4 кап. Зразумела, буйныя пакупкі з такой зарплатай былі вельмі абмежаваны. Але з году ў год прыводзяцца даныя, што зарплаты растуць. І рост прадказальна абумоўлівалі працоўныя здабыткі.
Значнае месца ў тыя часы на старонках газеты ўдзялялася «каралеве палёў» – кукурузе. На цэлых палосах даваліся рэкамендацыі па яе вырошчванню і доглядзе. І ўвогуле, распаўсюджанне перадавога вопыту, асабліва ў сельскай гаспадарцы, было прыярытэтам. І варта сказаць, паказваць было што. Старшыня калгаса імя Ільіча А. Быкаў, дзелячыся набыткамі, паведамляе, што кукурузы атрымлівалі амаль па 400 цэнтнераў з гектара. А брыгадзір гэтай жа гаспадаркі Л. Капцюг расказвае, што азімая пшаніца дала больш чым па 30 цэнтнераў на круг, а на асобных участках – па 43 цэнтнеры. Высокія ўраджаі па 33,5 цэнтнера з гектара атрымлівалі на гатункаводчых участках саўгаса «Дрысенскі». Нават па сённяшніх мерках такія паказчыкі лічацца добрымі, а тады ж у полі працавалі і конныя жняяркі.
Варта нагадаць перадавікоў таго часу і іх дасягненні. Даяркі калгаса імя Хрушчова Е. Казачонак, саўгасаў «Асвейскі» М. Жук, «Боркавічы» Т. Барэйша, калгаса «Зара» Е. Пятроўская дзеляцца вопытам атрымання пудовых надояў ад каровы ў суткі. Па тры тысячы малака ад каровы ў год атрымлівала даярка саўгаса «Росіца» Л. Іжык, а даярка з «Асвейскага» Ф. Родзік дасягнула 5-тысячнага рубяжа! Удзельніцамі руху свінарак-тысячніц былі працаўніцы саўгасаў «Дрысенскі» В. Хвосцікава і «Боркавічы» А. Снапок. Яны вырошчвалі адпаведна па 2000 і 1500 галоў свіней. Улічваючы тое, што ў той час амаль усе рабочыя працэсы былі ручнымі, гэта сапраўдныя працоўныя подзвігі.
Гаспадары 60-х гадоў браліся за любую прыбытковую справу. Прыазёрныя гаспадаркі вырошчвалі водаплаваючую птушку: на Асвейскай птушкаферме ўтрымлівалася 6 тысяч гусей і качак. Цікава, што дзейнічаў лозунг: «Птушкаферму – кожнаму калгасу», таксама як і «Пчалапасеку – кожнаму калгасу». Наогул, у раёне была надзвычай разнастайная вытворчасць. Заводы, фабрыкі, прамкамбінаты, абслугоўваючыя прадпрыемствы займаліся самай рознай дзейнасцю, заснаванай на мясцовых рэсурсах. Напрыклад, была шырока разгорнута сетка цагельных заводаў, якія давалі немалы аб’ём прадукцыі. Так, Дрысенкі цагельны завод выдаваў у змену па 18 тысяч штук цэглы, а звыш плана ў год вырабляў 600 тысяч цаглін.
Сваімі матэрыяламі забяс-печваліся раённыя новабудоўлі. Амаль цэлы нумар газеты быў прысвечаны нядаўна створанаму ў Верхнядзвінску Міжкалгасбуду. Яго кіраўнік В.М. Фамін расказвае аб рабоце арганізацыі, якая здавала ў год да 50 новабудоўляў па ўсяму раёну. Тут працавала 260 чалавек, дзейнічалі ўчасткі па выпуску ўласных будматэрыялаў, было належнае па тым часе тэхнічнае забеспячэнне.
Многа матэрыялаў друкуецца аб жыцці школьнікаў і моладзі. У школах ствараліся працоўныя звенні, якія не толькі дапамагалі калгасам, але поўнасцю рамантавалі школьныя будынкі. У матэрыялах ХV камсамольскай канферэнцыі моладзевы лідар Кастэнка адзначае, што толькі ў калгасах налічваецца 576 камсамольцаў, палова з якіх працуюць у МТС. Адзначаюцца ў раёне святы моладзі. У Асвеі, напрыклад, юнакі і дзяўчаты на ўбраных машынах прыязджалі ў парк, дзе адбываліся канцэрты і спаборніцтвы. Расказваецца аб святах у Відоках, Красова, Каханавічах. Адметна, што на адным з іх выступае тагачасны камсамолец, а пасля вядомы беларускі артыст Яўген Шыпіла.
Не забывае газета адзначаць паляпшэнне ўмоў жыцця людзей. Старшыня калгаса «Запаветы Ільіча» В. Бажок расказвае аб будаўніцтве электрастанцыі, клуба, дамоў для калгаснікаў. Увасабляецца ў жыццё заклік «Радыё – у кожны дом». Папулярнымі з’яўляюцца кінасеансы – у клубы прыязджаюць перасоўныя ўстаноўкі. А бібліятэкі былі ледзь не ў кожнай больш-менш населенай вёсцы – любоў да кнігі адчувалася незвычайная!
Сапраўдным узрывам пра-цоўнага патрыятызму ў раёне стала грандыёзная падзея – першы палёт чалавека ў космас. Газета падрабязна асвятляе яе, друкуючы інфармацыйныя паведамленні ТАСС і шматлікія каментарыі на гэту тэму. У кожным нумары з’яўляюцца водгукі жыхароў раёна аб выключнай падзеі. Яны расказваюць, што навіна была для ўсіх ашаламляльнай: у вёсках людзі выбягалі на вуліцу, збіраліся стыхійныя мітынгі, у калектывах усе віншавалі адзін аднаго. І, як было прынята, паўсюдна прымалі павышаныя працоўныя абавязацельствы з нагоды вялікай перамогі савецкага народа.
Паслядоўна асвятляліся наступныя касмічныя палёты, і заўсёды гучаў непадробны гонар людзей за сваю краіну і яе дасягненні.
Яніна ПАКУЛЬНЕВІЧ.

70-я гады:
час асэнсавання мінулага і руху наперад

У брэжнеўскія гады, якія пасля назавуць часам застою, газета якраз не стаяла на месцы, і гэта бачна і па тыражу, і па вонкаваму яе выгляду, і па насычанасці інфармацыяй. У рэдакцыю прыходзяць маладыя выпускнікі журфака М. Арлоў, Л. Арлова, Л. Засельская, філфака – Э. Зубрыцкі, фотакор В. Іваноў, якія разам з вопытнымі кадрамі А. Осіпавым, В. Быкоўскім, О. Мяцеліцай, І. Сцяпанавым, А. Купцовым, І. Пруднікам складаюць моцны дзеяздольны калектыў.
На старонках газеты пераважаюць матэрыялы аб людзях працы і вытворчых дасягненнеях. І расказаць было аб чым: у раёне будаваліся новыя прадпрыемствы і ствараліся будаўнічыя арганізацыі, узводзіліся шматпавярховыя дамы, нашы землякі атрымлівалі высокія ўзнагароды за працоўныя здабыткі, з’явіліся першыя Героі Сацыялістычнай Працы, у сельскай гаспадарцы ўпершыню дасягнуты 30-цэнтерныя ўраджаі збожжа, шырылася сетка сацыяльных устаноў. Газета змяшчае ўсё больш уласнай інфармацыі і фотаздымкаў, у святы выкарыстоўвае двух- і нават трохкаляровы друк.

Калектыў настаўнікаў Дрысенскай СШ, 1936 год.

А яшчэ гэта быў час уздыму краязнаўчай работы – на старонках выдання з’яўляюцца цікавейшыя цыклы матэрыялаў тагачасных краязнаўцаў Р. Рыца, Р. Урбана, Р. Масяйчонка, супрацоўнікаў Полацкага дзяржархіву аб гісторыі нашага краю. З іх і хочацца пачаць агляд газеты 70-х гадоў.
Найбольш змястоўнымі былі гістарычныя нарысы настаўніка Р. Масяйчонка «З далёкіх дзён ідзеш, Асвея», дзе падрабязна расказваецца аб гістарычным мінулым Асвейскага і Дрысенскага раёнаў. Прыводзяцца цікавыя, а часам жудасныя факты з жыцця асвейскіх сялян у час прыгоннага права. Людзі галадалі, паміралі ад эпідэміі халеры, цярпелі здзекі і пабоі ад сваіх прыгнятальнікаў. Чытаем вытрымкі з пісьма «аканома» Тышкевіча свайму памешчыку: «Яснавяльможны пан, даношу, што з вашага дазволу я спаліў шэсць чараўніц. Тры сазналіся, а тры не. Адзінаццаць дзён яны прасядзелі ў мяне пад чанам. Але вось і цяпер панскае жыта ў двух месцах заломлена». Вось такія былі тады норавы.
Аўтар расказвае аб тым, як у ХІХ стагоддзі праходзілі кірмашы ў Дрысе і Асвеі, дзе полацкія купцы гандлявалі жалезам і вырабамі з яго, як гналі лес у Ліфляндыю. 14-вёрстны канал пралягаў ад Лісна да ракі Свольны. Гэты шлях служыў для сплаву лесу. Перамяшчаўся цераз Асвейшчыну і кантрабандны тавар з Себежа – яго пераганялі да карчмы ў Пустэльніках, што была непалёку ад Ліфляндыі.
Выглядаў у той час пасёлак непрывабна: вуліцы патаналі ў гразі, нізенькія хаткі падслепавата пазіралі на наваколле, з усёй «вытворчасці» – піўзавод пана Шадурскага. Аўтар расказвае, што ў 1823 годзе было адкрыта жаночае, а ў 1864 годзе – мужчынскае вучылішчы для багатых. Дзейнічала 6 цэркваў, адна з якіх – на востраве Ду. Апісваюцца ў нарысах народныя хваляванні, якія жорстка падаўляліся. Але прыгонныя сяляне знаходзілі свае спосабы барацьбы за волю: уцякалі з-пад прыгнёту сем’ямі, а калі тое не ўдавалася, помсцілі на свой лад – страўлівалі панам пасевы, высякалі лес, кралі маёмасць.
Вельмі цікавыя і падрабязныя артыкулы прысвечаны гісторыі нашага краю ў гады Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Друкуюцца ўспаміны нашага земляка персанальнага пенсіянера І. Яскевіча «Мы штурмавалі Зімні». Аўтар расказвае аб сваім дзяцінстве ў Дрысе, аб тым, як у 15 гадоў трапіў у Петраград, дзе стаў рабочым аднаго з заводаў. Успамінае аб сустрэчы з Леніным на Фінляндскім вакзале, удзеле ў захопе мастоў цераз Няву падчас кастрычніцкіх падзей, асадзе Зімняга палаца. Наш зямляк чуў залп Аўроры, быў непасрэдным удзельнікам штурму Зімняга і падрабязна апісвае гэту падзею.
Аб тым, як савецкая ўлада прыйшла ў Дрысенкі павет, паведамляюць нарысы нашага земляка, былога парторга калгаса імя Леніна, а затым старшыні гарвыканкама Р. Урбана «Моцныя духам». Гэта падрабязны расказ аб дзеяннях старшыні саўдэпа Лукі Урбана, які абменьваўся тэлеграмамі з Леніным, і тых самых Урбанах, якія адыгралі вялікую ролю ў станаўленні новага ладу жыцця ў Прыдзвінскім краі. Лука Урбан нарадзіўся ў батрацкай сям’і, вучыўся ў Валынецкай прыходскай школе, працаваў тэлеграфістам у Дзвінску. Пасля заканчэння рамеснага вучылішча і Петраградскага ляснога інстытута працаваў у Пскоўскай губерніі. Пасля рэвалюцыі быў накіраваны ў Дрысу ўстанаўліваць савецкую ўладу. У гэтым яму дапамагаў брат Віктар.
Аўтар расказвае аб 26 Урбанах – сваяках і цёзках знакамітага папярэдніка, у тым ліку ўдзельніку штурму Зімняга Кірыле Урбану, аб Сцяпане і Сяргею Урбанах і іх сем’ях, якія змагаліся з ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны. З матэрыялаў можна даведацца аб стварэнні камуны ў Беніслаўскім і яе актывістах А. Бурэц і В. Федацёнку, аб барацьбе з бандытамі, аб тым, як Пётр Касач праклаў на «Фардзоне» першую баразну.
Матэрыял з рэдкімі фактамі змясціў у газеце ветэран пагранічнай службы ВЧК, які ахоўваў заходнюю мяжу рэспублікі, персанальны пенсіянер саюзнага значэння В. Сіроткін аб падзеях, якія адбыліся ў Сар’і 20 жніўня 1921 года. У той час па тэрыторыі раёна праходзіла мяжа з Польшчай, якая патрабавала пільнай аховы. Ваенкомам у Дрысе быў удзельнік грамадзянскай вайны П.М. Барэвіч. У той дзень ён прыехаў аглядаць пагранахову 153-га батальёна, штаб якога размяшчаўся ў былым панскім двары ў Сар’і. У саставе аглядавай камісіі быў і В. Сіроткін. Пасля сустрэчы з пагранічнікамі Барэвіч у акружэнні таварышаў выйшаў з дому. Адразу раздаўся стрэл – ваенком быў забіты на месцы. Забойцам аказаўся дыверсант з банды Булат-Балаховіча, якога тут жа расстралялі.
Пасля ўшанавання Барэвіча пагранвойскамі труну з целам адправілі на радзіму ваенкома ў Смаленск, дзе ён быў пахаваны. У газеце змешчаны здымкі з перону чыгуначнай станцыі Дрыса, на якой праходзіла развітанне з пагранічнікам.
У гісторыі раёна былі многія іншыя трагічныя старонкі, памяць аб іх захавала для нашчадкаў раённая газета.
Яніна Пакульневіч.

У апошні час пераважную частку газетных тэкстаў складаюць матэрыялы прафесіянальных журналістаў і зусім нязначную толіку – аўтараў з ліку работнікаў працоўных калектываў, жыхароў раёна. У 60-я, 70-я, ды і 80-я гады ўсё было з дакладнасцю наадварот. Прозвішчы штатных работнікаў з’яўляліся на старонках газеты рэдка, затое старшыні калгасаў, спецыялісты, брыгадзіры, даяркі, механізатары, проста нераўнадушныя да грамадскіх падзей жыхары раёна выступалі ў кожным нумары.

Асабліва многа было заметак за подпісамі “рабселькор” або “селькор”. Гэта значыць – аўтар, які піша ў газету пастаянна і мае адпаведнае рэдакцыйнае пасведчанне.
Рабселькораўскі рух быў настолькі распаўсюджаны, што яго развіццю прысвячаліся пасяджэнні бюро райкома партыі і сесіі Саветаў дэпутатаў. Праводзіліся нарады рабселькораў і Дні рабселькораў, на якіх абмяркоўвалася іх работа, вызначаліся недахопы і нават арганізоўвалася вучоба: як пісаць у газету, якія жанры і прыёмы выкарыстоўваць, якія тэмы выбіраць. У рэдакцыі быў спецыяльны аддзел пісьмаў і масавай работы, які займаўся рабселькораўскім рухам.
Звяртае на сябе ўвагу артыкул аб выязной нарадзе рабселькораў, якая адбывалася ў лютым 1960 года ў Бігосаўскім сельсавеце. На ёй выступілі прадстаўнікі райкома партыі, рэдакцыі газеты, Бігосаўскага сельскага Савета, прадстаўнікі працоўных калектываў, рабселькоры. Аналізавалі змест раённай газеты, выказвалі заўвагі і прапановы. Напрыклад, аб тым, што газета мала друкуе крытычных матэрыялаў, артыкулаў аб савецкім будаўніцтве і культурным жыцці, фотаздымкаў з жыцця раёна. Быў зроблены агляд насценнага друку, праведзена вучоба рабселькораў на тэму выкарыстання газетных жанраў, уручаны прэміі лепшам рабселькорам. А самай папулярнай рубрыкай у газеце прызнаны “Наш вожык”.
У нарадзе рабселькораў, што праводзілася ў райцэнтры ў наступным годзе, акрамя сакратара райкома партыі і рэдактара газеты, а таксама няштатных карэспандэнтаў, прымаў удзел загадчык аддзела абласной газеты “Віцебскі рабочы” т. Беленькі. Адметна, што менавіта ён рабіў аналіз выдання і выказваў свае заўвагі.
Увогуле, агляд раённых газет супрацоўнікамі абласных і рэспубліканскіх выданняў лічыліся ў той час эфектыўнымі метадамі перадавога рэдакцыйнага вопыту: маўляў, зверху “лепш відаць”. Зразумела, былі і слушныя заўвагі, якія дапамагалі мясцовым журналістам палепшыць работу, а найчасцей крытыка выглядала стэрэатыпнай: палепшыць, узмацніць, пашырыць… Прычым “даставалася” газеце прапарцыянальна таму, як працаваў раён. У перадрукаваным з “Віцебскага рабочага” артыкуле “Раён адстае. А газета?” адзначаецца, што раён, які з’яўляецца льнаводчым, займае апошняе месца ў вобласці на ўборцы, а газета не рэагуе на адставанне, не дае дастаткова матэрыялаў аб вопыце вырошчвання даўгунцу. Праз нейкі час у газеце было надрукавана рэагаванне на крытычныя заўвагі.
Вельмі папулярнымі ў 60-70-я гады былі агляды насценнага друку. Сёння, у час інтэрнету, такая форма работы здаецца прымітыўнай, а ў той час гэта быў прагрэсіўны спосаб інфармацыі. Насценгазеты існавалі ва ўсіх працоўных калектывах, абіраліся рэдкалегіі, якія рыхтавалі чарговыя выпускі. Артыкулы з аглядам насценнага друку публікаваліся ў раёнцы штомесяц. Загалоўкі матэрыялаў гавораць самі за сябе: “Твой абавязак, селькор!”, “Наш карэспандэнт”, ”Больш увагі перадавому вопыту”, “Школа няштатнага карэспандэнта” і іншыя. Рэдактар насценнай газеты “Будаўнік” В. Кагалёнак друкуе ў 1970 годзе артыкул “Каб словам было цесна, а думкам – прасторна”, дзе расказвае, як насценгазета змагаецца за якасць работы, праводзіць праверкі дысцыпліны, расказвае аб людзях працы. Інфармаванне людзей аб ходзе спраў было вельмі дарэчы ў час актыўнага станаўлення працоўных калектываў.
Шырока выкарыстоўваліся рэйды з удзелам рабселькораў, агляды пісьмаў, расказы аб людзях. Актыўна пішуць у газету рабселькоры П. Лапкоўскі, І. Дзямінскі, Р. Ур-бан, Г. Хадкевіч, М. Сакалоўскі, П. Бурдо, Р. Рыц, С. Казачонак і многія іншыя. Дзякуючы жывому слову з месц газета мела вялікую інфармацыйную насычанасць і папулярнасць. І ўвогуле друкаванае слова было надзвычай важкім і аўтарытэтным.
У 1960 годзе, напрыклад, жыхары раёна выпісвалі 22725 выданняў. Як расказвала на старонках газеты начальнік Прудзінкаўскага АС А. Малей, у кожны двор іх вёскі прыходзіла па тры газеты і часопісы. Тыраж раённай газеты рос хутка: у 60-х гадах ён быў каля трох тысяч экземпляраў, у канцы 70-х – 5 тысяч, а падчас наступлення галоснасці ў 80-я-90-я ў асобныя месяцы перавышаў 8 тысяч.
Аб высокім рэйтынгу раёнкі гавораць і святкаванні юбілеяў газеты ў розныя гады. Напрыклад, у 1971 годзе, калі адзначалася 40-годдзе “Двінскай праўды”, гэта была адметная падзея для ўсяго раёна. У зале пасяджэнняў РК КПБ адбыўся ўрачысты сход, на якім супрацоўнікаў рэдакцыі віншавалі першы сакратар райкома У. Цацоха, начальнікі ўпраўлення па друку і камітэта па тэлебачанні і радыёвяшчанні аблвыканкама, старшыня абласнога саюза журналістаў, кіраўнікі ўсіх вядучых прадпрыемстваў раёна, грамадскіх арганізацый. З віншаваннямі прыехалі на свята рэдактары і супрацоўнікі абласных і рэспубліканскіх газет, памежных выданняў Латвіі і Расіі. Свае прывітальныя тэлеграмы раёнцы даслалі пісьменнік Тарас Хадкевіч, былыя камандзіры партызанскіх брыгад, што ваявалі ў гэтых мясцінах, іншыя вядомыя партыйныя і грамадскія дзеячы.
У наступныя юбілейныя гады газету ўшаноўвалі гэтак жа шчыра і добразычліва. Віншаванні ёй адрасавалі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу У.П. Андрэйчанка, які ў час работы ў раёне ў 80-я гады цесна супрацоўнічаў з ёй, кіраўнікі дзяржаўных структур, рэдактары рэспубліканскіх і абласных выданняў, многія творцы Беларусі і замежжа, якія сябравалі з газетай. Яна карысталася павагай і аўтарытэтам, за якімі былі гады напружанай, творчай, патрэбнай лю-дзям працы.
Яніна Пакульневіч.

70-я гады: жыццё вёскі

Сельскагаспадарчая тэматыка ва ўсе часы выхаду раёнкі была на яе старонках пераважнай. Што не дзіўна: раён сельскагаспадарчы, жыццё практычна ўсіх яго жыхароў залежыла ад вынікаў работы сельскагаспадарчай галіны. І дасягненні верхнядзвінскіх хлебаробаў і жывёлаводаў вартыя таго, каб нашчадкі памяталі аб іх і былі ўдзячнымі за тое, што папярэднікі заклалі аснову сённяшняга дабрабыту.
У 70-я гады ўзыходзяць “зоркі” нашых славутых карыфеяў сельскагаспадарчай вытворчасці Герояў Сацыялістычнай Працы Н.П. Быкавай з калгаса імя Кірава, Е.П. Ляснічай з калгаса імя Ільіча, А.П. Шушкевіч з саўгаса “Дрысенскі”. Высокую ўзнагароду таго часу – ордэн Леніна, а таксама іншыя адзнакі працы атрымліваюць за вытворчыя дасягненні старшыня калгаса “Юны свет” У.Ц. Пірагоў і старшыня калгаса “Новы шлях” С.Н. Шыманская, звеннявыя калгаса “Новы шлях” Ю.І. Быкава і саўгаса “Боркавічы” М.С. Чыгак.
На старонках газеты неаднаразова друкуюцца замалёўкі аб перадавых механізатарах раёна С. Мандрыку з “Дрысенскага”, І. Вярыгу з “Росквіту”, брыгадзіру льнаводаў С. Ліпскай з калгаса імя Чапаева, даярках калгаса “Новы шлях” С. Ясюкевіч і В.Жук, працоўнай дынастыі Навіцкіх і даярцы В. Санкоўскай з калгаса імя Леніна. Вывучаецца перадавы вопыт механізатара калгаса “Юны свет” Гардзея Пятроўскага, які стаў пераможцам раённага конкурсу аратых. З году ў год нязменным лідарам калгаснага поля застаецца майстар высокага класа механізатар саўгаса “Каханавічы” Аляксандр Шуднеў.
У пачатку 70-х выразна вызначаюцца сельскагаспадарчыя арганізацыі, на якіх раўняюцца іншыя. Аб гэтых моцных і дружных калектывах пастаянна расказваюць іх кіраўнікі: старшыня калгаса імя Ільіча У. Быкаў, калгаса “Новы шлях” С. Кавалеўскі, імя Леніна В. Сяргушка, “Росквіт” В. Кабанава, “Юны свет” А. Свадкоўскі, саўгасаў “Каханавічы” Ц. Гунін і “Дрысенскі” П. Шчарбакоў. У 1972 годзе саўгасу “Дрысенскі” уручаецца вельмі прэстыжная па тым часе саюзная ўзнагарода – Юбілейны ганаровы знак ЦК КПСС, Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, Савета міністраў і ВЦСПС. Такую ж узнагароду ў раёне атрымаюць пазней і некаторыя іншыя перадавыя гаспадаркі.
У пачатку 70-х у раёне было 25 калгасаў і 9 саўгасаў, але з часам ідзе ўзбуйненне арганізацый і колькасць іх змяншаецца. Ураджаі ў параўнанні з сённяшнім днём здаюцца сціплымі: каля 20 ц збожжа з гектара, 150 – бульбы, 5,4 – льносемя і льновалакна. Але ў асобныя гады былі ўзлёты: у сярэдзіне 70-х атрымлівалі па 30 цэнтенраў збожжа, а вядомы звеннявы-бульбавод А. Навіцкі з калгаса імя Леніна вырошчваў больш чым 250-цэнтнерныя ўраджаі клубняў.
Дасягненні сельгасвытворцаў дэманстраваліся падчас Усесаюзнага Дня работнікаў сельскай гаспадаркі, які адзначаўся ў другую нядзелю кастрычніка. На свята прыязджалі госці з Себежскага і Краслаўскага раёнаў, прыгранічныя сельгасвытворцы абменьваліся вопытам, асабліва ў развядзенні племянной жывёлы і высокагатункавых сартоў насення. Замест “камерцыйнай тайны” сённяшняга дня тады ўсе стараліся пахваліцца адзін перад другім і перадаць як мага больш вопыту. Удзельнікі святочных кірмашоў аглядалі стэнды сельскіх гаспадарак і сортавытворчага ўчастка, выставу племянной жывёлы Полацкай дзяржплемстанцыі, загоны з буйной рагатай жывёлай і авечкамі. У 1971 годзе газета змяшчае фота з выставы з быкамі абердзіна-ангускай пароды. Сваіх буронак і цялят паказвалі даярка В. Парш з “Дрысенскага” і даглядчык жывёлы Н. Ворслава з “Усходу”. Сакрэты ўраджаяў збожжа ў 40 ц/га раскрывалі хлебаробы калгаса імя Калініна, 200-цэнтнерных ураджаяў бульбы – саўгаса “Росіца”, 7,5 – цэнтнерных ільну – калгаса імя Суворава. А даярка з “Усходу” З. Галіенка расказала, як здолела атрымаць ад каровы па 4850 кг малака.
Паступова расце і дабрабыт вяскоўцаў. Цікава прачытаць матэрыял аб бюджэце сям’і Крыштопенкаў з вёскі Цярэшкі. Муж і жонка працавалі на ферме і гадавалі семярых дзяцей. За 9 месяцаў бацькі Міхаіл і Алена атрымалі за працу ў калгасе 3725 рублёў. Свой уклад у сямейны бюджэт у памеры 300 рублёў зрабіў сын, які толькі што вярнуўся з арміі і сеў за руль трактара. У доме ёсць тэлевізар, пральная машына, халадзільнік, іншыя навейшыя прылады ўжытку, матацыкл з каляскай. Гаспадары трымаюць агарод і хатнюю жывёлу: карову, кабаноў, статак авечак, птушку. “Усё разам дае магчымасць жыць у дастатку, вучыць дзяцей і адчуваць сябе ўпэўнена”, – гавораць яны.
Відавочна, усе здабыткі сялян у тыя гады, зрэшты, як і заўсёды, засноўваліся на цяжкай і самаадданай працы. Адрозненне ў тым, што з часам матэрыяльны дабрабыт станавіўся ўсё больш высокім, і сёння жыццёвы камфорт непараўнальна лепшы, чым паўстагоддзя назад. Але ці сталі ад гэтага людзі больш упэўненымі, спакойнымі і проста задаволенымі жыццём, як нашы папярэднікі? Кожны можа даць свой адказ на гэта пытанне.
Яніна Пакульневіч.
Працяг будзе.

 

 

 

Раённай газеце «Дзвінская праўда» – 90 гадоў

Над выпускам кожнага нумара карпатліва працуюць (у першым радзе злева направа) вядучыя карэспандэнты
К. Тамашэвіч, Л. Зайцава, галоўны рэдактар Я. Пакульневіч, карэспандэнт А. Мароз, (у другім радзе) тэхнічны рэдактар С. Ляйчынская, намеснік галоўнага рэдактара А. Зімацкая, аператар электроннага набору і вёрсткі А. Дытко.

Раённая газета «Дзвінская праўда» адзначае свой 90-гадовы юбілей. За гэты час яна прайшла вялікі і плённы шлях – дзевяць дзесяцігоддзяў нястомна працуе па ўсебаковым асвятленні жыцця раёна. І ад узросту толькі маладзее: з гадамі становіцца ўсё больш інфармацыйна насычанай, тэматычна разнастайнай, прыгожа аформленай. Пры ўсёй зменлівасці і багацці сучаснага інфармацыйнага поля раёнка карыстаецца нязменным попытам у чытачоў. Таму што ў яе арсенале – унікальная мясцовая тэматыка, прафесійная падрыхтоўка інфармацыі, даставернасць і аўтарытэт, здабытыя нялёгкай працай.

Яніна ПАКУЛЬНЕВІЧ,
галоўны рэдактар газеты «Дзвінская праўда»
Шаноўны ўзрост газеты «Дзвінская праўда» сведчыць аб высокай дзеяздольнасці перыядычнага выдання, яго надзейнасці і запатрабаванасці ў чытачоў. На працягу доўгіх гадоў газета піша аб шматлікіх падзеях нашага краю, яго людзях, здабытках і праблемах, з’яўляецца сапраўдным люстэркам жыцця. Выхаванне духоўнасці і патрыятызму, захаванне важнейшых чалавечых каштоўнасцяў, мабілізацыя жыхароў Прыдзвіння на стваральную дзейнасць – задачы, якія раёнка выконвае з нумара ў нумар. І за ўсю сваю гісторыю, акрамя ваенных гадоў, яна ні разу не прапусціла ніводнага свайго выпуска, а гэта ні многа ні мала амаль 10 тысяч нумароў і сотні тысяч матэрыялаў!
Гісторыя газеты – у імёнах журналістаў
Першы нумар раёнкі выйшаў 20 лістапада 1931 года. Да 1939 года газета насіла назву «Звязда на рубяжы», бо выходзіла на памежжы Расіі і Польшчы. Пасля аб’яднання заходніх абласцей з Беларускай ССР стала называцца «Патрыёт Радзімы», затым «Сцяг Перамогі», а ў 1963 годзе атрымала сённяшнюю назву «Дзвінская праўда». Гэта газета з’яўляецца пераемніцай і Асвейскай раёнкі «Ленінскі шлях», якая выходзіла да 1959 года, а пасля аб’яднання Асвейскага і Дрысенскага раёнаў злучылася з верхнядзвінскім выданнем.
Пачыналася раёнка з невялікага аркуша, затым працяглы час выходзіла на чатырох палосах – гэтыя пажоўклыя ад часу чорна-белыя старонкі, набраныя ўручную ў мясцовай друкарні, і сёння захоўваюцца ў архіве рэдакцыі, нагадваючы аб вялікай працы, якая ўкладзена ў фарміраванне інфармацыйнай прасторы.
Самыя старыя нумары раёнкі, якія знаходзяцца ў рэдакцыі, датуюцца 1939 годам. Іх прынесла пажылая жыхарка райцэнтра, якая расказала незвычайную гісторыю любові і павагі да газеты. У гэтых двух нумарах былі надрукаваны матэрыялы аб яе мужы, некалі перадавым работніку гандлёвай галіны. Мужчына беражліва захоўваў нумары і нават узяў іх з сабой на фронт у гады вайны – такім дарагім для чалавека было газетнае слова. Пасля газеты захоўваліся ў яго дома, а калі муж пайшоў з жыцця, удава перадала іх у рэдакцыю.
Да нядаўніх часоў лічылася, што ў ваенныя гады выйшла толькі некалькі нумароў раёнкі, але работа з архівамі паказала: газеты Дрысенскага і Асвейскага раёнаў сталі «партызанкамі» і з 1943 года выдаваліся ў падполлі.
Ардэнаносцамі вярнуліся ў родны раён былыя супрацоўнікі газеты Р. Рыц, Ф. Быкоўскі, А. Осіпаў, А. Куп-цоў, І. Касач. Афіцэр-артылерыст, настаўнік гісторыі Рувім Якаўлевіч Рыц быў першым пасляваенным рэдактарам раённай газеты і кіраваў ёю да 1954 года. У розныя гады калектыў рэдакцыі ўзначальвалі Л. Якубец-Якубчык, Л. Хаміцкі, В. Белавусаў. Ад літсупрацоўнікаў да рэдактараў прайшлі шлях П. Кавалеўскі, С. Цяста, Г. Шаршнёў, М. Арлоў, які рэдагаваў газету 23 гады. Былы супрацоўнік «Дзвінскай праўды» У. Раманоўскі стаў рэдактарам абласной газеты «Віцебскі рабочы».
За 90 гадоў у «Дзвінскай праўдзе» змянілася некалькі пакаленняў журналістаў, якія пакінулі свае імёны на старонках газеты і ў сэрцах чытачоў. Сярод іх В. Зелянкевіч, А. Паршута, М. Гінзбург, У. Станкевіч, А. Бядунька, П. Кавалеўскі, У. Антуськоў, Г. Зотаў, Д. Жук, І. Блахін, І. Сцяпанаў, В. Іваноў і іншыя. Сярод больш пазнейшай пляяды творцаў газеты – Э.Зубрыцкі, З. Дзямешка, У.Філімонаў, Л. Арлова, Т. Савейка, У. Шык, З. Ста-расценка, А. Бубала, В. Салаўёў, І. Пы-жова. Вялікі ўклад у выпуск газетных нумароў унеслі аператары А. Жыгач і Н. Кісель, карэктары В. Захарэвіч і Р. Місюн.
Традыцыі якаснага выпуску газеты перадаюцца з пакалення ў пакаленне і з’яўляюцца скарбонкай майстэрства і вопыту.
Тэмы дыктуе жыццё
Сёння «Дзвінская праўда» – сучаснае выданне, якое ўжо дзесяць гадоў выходзіць двойчы ў тыдзень на 8 палосах у каляровым выкананні і змяшчае ў разы больш інфармацыі, чым у папярэдні час. Тыраж газеты складае каля 3,5 тысячы экземпляраў, па насычанасці на колькасць насельніцтва яна займае адно з першых месц у вобласці. Адметна, што над выпускам газеты працуе значна менш людзей, чым раней – штат скараціўся з 18 да 11 чалавек, не патрэбна і праца вялікай колькасці лінатыпістаў, наборшчыкаў і друкароў. Гэта – вынік прыходу сучасных тэхналогій, камп’ютарнага набору і вёрсткі і істотнага павышэння кваліфікацыі і нагрузак на журналістаў.
Пашырылася і тэматыка газетных матэрыялаў, якія ахопліваюць усе сферы жыцця раёна.
Трывалыя і плённыя сувязі ў газеты з заснавальнікамі – раённым выканаўчым камітэтам і раённым Саветам дэпутатаў. Шырока асвятляюцца палітычныя і грамадскія кампаніі, прыёмы грамадзян і «прамыя тэлефонныя лініі», падчас якіх вырашаюцца праблемы жыхароў раёна.
Матэрыялы аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна друкуюцца пад рубрыкамі «Эканоміка», «Інавацыйны падход», «АПК: учора, сёння, заўтра», «Сацыяльная сфера». Журналісты пастаянна працуюць над тэмамі культурнай, прававой, ваенна-патрыятычнай тэматыкі, краязнаўчай і пазнавальнай накіраванасці. Асаблівая ўвага надаецца папулярызацыі здаровага ладу жыцця, нацыянальных і духоўных каштоўнасцяў, добраўпарадкаванню і культуры быту. З’яўляецца вялікая колькасць матэрыялаў па маладзёжнай тэматыцы і выхаванні падрастаючага пакалення. Асвятляюцца тэмы развіцця прадпрымальніцтва, рамесніцтва, агратурызму, асабістых падсобных гаспадарак, эканоміі і беражлівасці.
У два апошнія гады асаблівы акцэнт зроблены на арганізацыю ў раёне работы па пераадоленні каранавіруснай інфекцыі, паляпшэнні медыцынскай дапамогі насельніцтву.
Заўсёды станоўча ўспрымаюць чытачы замалёўкі і нарысы аб людзях працы, знакамітых земляках. Штогод з’яўляюцца новыя аўтарскія праекты. Сярод найбольш папулярных: «Наш край», «Радавод», «Памяць пакаленняў – дзеці вайны», «Залатая паралель». Водгук у чытачоў знайшлі праекты «Аўтэнтычная творчасць» – па захаванні культурных традыцый краю і «Давайце знаёміцца» – аб паходжанні назваў населеных пунктаў Верхнядзвіншчыны.
Забяспечаны выпуск тэматычных старонак, у тым ліку прававой, маладзёжнай, культурна-духоўнай, экалагічнай, бяспекі жыцця, спорту і здароўя, адпачынку.
Ёсць у газеты і адметныя рысы, якія не сустрэнеш у іншых выданнях. Знаходзячыся ў прыгранічным раёне, яна падтрымлівае шматгадовыя сувязі з газетамі суседніх рэгіёнаў Расіі і Латвіі: «Эзерземе» Краслаўскага краю і «Призыв» Себежскага раёна. Штогод выходзяць сумесныя нумары газет да сустрэч на Кургане Дружбы, Дня еднасці народаў Беларусі і Расіі, падборкі інфармацыі «У нашых суседзяў». Пастаянна дзейнічае і рубрыка «Памежжа», у якой змяшчаюцца матэрыялы аб рэалізацыі пагранічнай палітыкі дзяржавы.
Пералічыць усе газетныя тэмы і праекты немагчыма, бо жыццё шматграннае, а перадаць яго на старонках газеты трэба як мага паўней.
У нагу з часам
Сённяшні калектыў рэдакцыі творчы і дзеяздольны. Тут працуюць два выпускнікі факультэта журналістыкі і два – факультэта беларускай філалогіі і культуры Віцебскага дзяржуніверсітэта. Знайшлі сваю тэматыку і выпрацавалі аўтарскі стыль намеснік галоўнага рэдактара Анна Зімацкая, вядучыя карэспандэнты Ксенія Тамашэвіч і Ларыса Зайцава, карэспандэнт Алёна Мароз.
Над наборам і электроннай вёрсткай плённа працуюць тэхнічны рэдактар Святлана Ляйчынская і аператар Анастасія Дытко. Фінансавымі справамі і рэкламай займаюцца галоўны бухгалтар Наталля Войніч і Кацярына Дытко. За чысцінёй і парадкам у рэдакцыі сочыць Ала Толуш. На журналісцкіх дарогах разам з намі вадзіцель Уладзімір Іваноў, бацька якога, дарэчы, працяглы час працаваў фотакарэспандэнтам рэдакцыі.
Нагрузкі ў сённяшніх супрацоўнікаў рэдакцыі вельмі высокія. Знайсці і сабраць інфармацыю, творча перапрацаваць і вобразна падаць чытачу, зрабіць фотаздымкі, вычытаць газетныя старонкі, зрабіць гэта ўсё аператыўна і дакладна і тут жа рушыць у пошук новых матэрыялаў – справа няпростая. У журналістаў практычна не бывае выхадных дзён і вольнага часу, такая гэта ўсеабдымная прафесія. Прычым патрабуе яна няспыннага руху: газета, як сама інфармацыя, імчыць наперад з вялікай хуткасцю. Сёння ад гэтай аператыўнасці залежыць попыт на выданне. Каб забяспечыць яго, рэдакцыя выпускае не толькі папяровую, але і электронную версію газеты. Сайт рэдакцыі прадстаўлены ў сацыяльных сетках vk.com, facebook.com, ok.ru, instagram.com. Агульная колькасць падпісчыкаў дасягае 10 тысяч.
Удасканальваецца дызайн як газеты, так і сайта. Абноўлены лагатыпы, уведзены анонсы, зроблены акцэнты на фотаздымкі, інфаграфіку, прыведзены ў гарманічнае спалучэнне каляровыя рашэнні.
Барацьба за чытача ў рэдакцыі – справа выжывання і развіцця. На працягу амаль дзесяці гадоў рэдакцыя працуе на самафінансаванні, інакш кажучы, не бярэ датацый з бюджэту. А значыць, павінна так утрымліваць тыраж і забяспечваць рэкламу, каб мець сродкі на выпуск газеты, а гэта справа не танная. Тым не менш за апошнія гады ўдалося ажыццявіць рамонт будынка і добраўпарадкаваць тэрыторыю рэдакцыі, набыць камп’ютарную тэхніку, забяспечыць іншыя гаспадарчыя патрэбы.
Стымул у працы – давер і любоў чытача
Аб творчым патэнцыяле рэдакцыі гавораць перамогі ў шматлікіх конкурсах прафесійнага майстэрства. Газета паспяхова ўдзельнічала ў дзесятках ведамасных творчых конкурсаў і ўзнагароджана Граматамі і Дыпломамі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства абароны, Міністэрства эканомікі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Дзяржпагранкамітэта, Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, іншых рэспубліканскіх і абласных структур, грамадскіх арганізацый.
У 2016 годзе калектыў «Дзвінскай праўды» стаў пераможцам абласнога конкурсу сярод друкаваных сродкаў масавай інфармацыі на прэмію імя Ф. Скарыны «Залатое пяро». У наступныя гады ў гэтым прэстыжным конкурсе перамагалі супрацоўнікі рэдакцыі ў асобных намінацыях.
А ў мінулым годзе газета «Дзвінская праўда» заваявала вышэйшую журналісцкую ўзнагароду ў Беларусі – стала лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара» ў намінацыі Гран-пры «Лепшы праект года».
Калектыў рэдакцыі неаднаразова ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, заносіўся на раённую Дошку гонару.
Гэтыя высокія ўзнагароды – заслуга не толькі рэдакцыі газеты, але ўсіх яе партнёраў у працы, друкароў, работнікаў пошты, аўтараў і чытачоў. Яны дапамагаюць выданню захоўваць творчы настрой, развівацца, ісці наперад. Менавіта інтарэс і давер чытача з’яўляюцца галоўнымі стымуламі і арыенцірамі ў працы. Кожную тэму газета вывярае з тым, наколькі карыснай і патрэбнай яна будзе для людзей, якія выпісваюць раёнку, беражліва адносіцца да творчасці няштатных аўтараў, адказна ставіцца да вырашэння праблем, якія хвалююць падпісчыкаў.
Віншуем з юбілеем раёнкі усіх нашых сяброў і жадаем газеце далейшага плённага творчага шляху!

Районка в моей жизни. Мнения читателей

Какую роль играет в вашей жизни районная газета «Дзвінская праўда», как оцениваете издание, какие темы предпочитаете и что хотели бы почаще встречать на страницах районки – об этом мы спросили у читателей газеты.

 

Наталья КИСЕЛЕВИЧ, главный специалист отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи райисполкома.

В семье моих родителей районку выписывали постоянно. Помню время, когда почтовый ящик не вмещал количество периодики. Наряду с газетами «Правда», «Зорька», «Знамя юности», «Учительской газетой», всегда в нашем доме была «Дзвінская праўда». И несмотря на большое количество информации из иных печатных источников, районка выгодно отличалась своей неповторимостью – информацию, которую публиковали здесь, нельзя было почерпнуть больше нигде. За это я и ценю её, как и за то, что это своя, родная, близкая газета. В нашей семье отношение к слову всегда было уважительным. А слог районки для меня лично всегда был образцом высшего публицистического стиля.
Моя дружба с районной газетой продолжается и сегодня – она со мной и дома, и на работе. И если спросить, чего в ней не хватает, затруднюсь ответить, – на мой взгляд, здесь есть все. Сохраняя добрые традиции, заложенные журналистами предыдущих лет, вы добавляете новые формы подачи материалов, ищете новые подходы в освещении той или иной темы, продиктованные временем. Вы, сегодняшние авторы, не только сохраняете, но и повышаете планку публицистического искусства, проходя вместе с газетой все этапы ее взросления.
Что такое 90 лет для газеты? Это не возраст, а очередная прекрасная дата! Это подтверждение того, что несмотря на современный информационный век, сила печатного слова никогда не заменит слова «виртуального», оно имеет особую мощь, душу и магию.
В юбилей хочется пожелать районной газете увеличения подписки, благодарных читателей, крепко стоять на ногах и долгих плодотворных лет!

Юрий ВЕНГЕР,
заместитель директора по идеологической работе ГЛХУ «Верхнедвинский лесхоз».

«Районку» выписывал и выписываю всегда. Читали её всем коллективом и когда возглавлял комендатуру, и когда работал военкомом. Вот уже 15 лет длится наша дружба с газетой, причем со временем она только крепнет.
В лесхозе это самая читаемая газета. Когда приходит пресса, первая газета, которая «пропадает» из моего кабинета, это «Дзвінская праўда». Ищешь её потом у других, чтобы ещё на работе побыстрее увидеть номер. Это потому, что родное всегда привлекает больше. Конечно, областные, республиканские газеты тоже по-своему интересны, но в Верхнедвинске мы живем, здесь работаем, с ним связаны наши судьбы, поэтому районка читается в первую очередь, чтобы узнать, что происходит вокруг нас.
«Дзвінская праўда» красочная, красивая, на страницах приятно видеть своих земляков, с которыми живешь рядом, узнать новости о них, жизни предприятий. Нравится газета тем, что пишет обо всех людях, независимо от занимаемой должности, званий и других регалий. Особенно привлекают рубрики «Наш город» и «Благоустройство». Сколько талантливых и интересных людей живет в нашем крае! Столько нового для себя узнаешь, «подсматриваешь» идеи по благоустройству приусадебных участков и воплощаешь у себя. Удобно, что есть комментарии различных органов, например, налоговой службы, которые можно использовать в работе. Очень помогает, ведь не всегда в интернете сразу найдешь нужную информацию, а в газете можно прочитать.
Желаю любимой газете процветания, побольше подписчиков, коллективу – крепкого здоровья и удачи во всех делах.

Светлана ЛЮБОЧКА, заведующий сектором писем и массовой работы газеты «Витьбичи».

Знакомство с «Дзвінскай праўдай» состоялось в школьные годы: районку в числе других периодических изданий выписывала моя мама, которая работала в школе. До сих пор вспоминаю, как к нам в школу приехал вместе со своей семьей фотокорреспондент этой газеты Валерий Соловьев, который очень интересно рассказал о работе в газете, о том, как готовится очередной выпуск, о поездках журналистов по району. С той поры я стала регулярно читать газету, представляла, как выглядит тот или иной автор, и мечтала хотя бы раз побывать в редакции.
Радостно, что моя мечта сбылась – после окончания университета приехала в Верхнедвинск по распределению работать корреспондентом. Могу сказать, что те два года были самыми интересными и незабываемыми в моей журналистской практике. До сих пор помню, как отдала редактору на правку свой первый текст о приусадебном участке жительницы города (интересную судьбу пенсионерки, бывшей медсестры, которая сотворила на своем подворье небывалую красоту, я умудрилась уместить в полстранички текста!).
Коллектив принял меня замечательно, и очень скоро я почувствовала, что мы одна команда, даже скорее семья. Сблизились настолько, что когда пролетели два года отработки, уезжать совершенно не хотелось. И, если бы я не вышла замуж за витебчанина, вероятнее всего, осталась бы в районке.
И сейчас стараюсь не утрачивать связь с коллегами, часто обращаюсь за помощью, когда нужно подготовить материал о тружениках Верхнедвинщины. Благодарна, что они всегда откликаются. Я счастлива, что в моей судьбе была и есть «Дзвінская праўда». Каждый раз, когда приезжаю к родителям домой, с удовольствием просматриваю газету (мама собирает все номера!) и рада, что районка остается такой же интересной и близкой читателю. Желаю коллективу газеты только хороших новостей!

Татьяна Максуль, пенсионерка.

В нашу семью «Дзвінская праўда» «пришла» в далёком 1960-м году, когда мои родители были направлены работать в Верхнедвинский район. Мы в то время выписывали много газет и журналов, но на первом месте всегда оставалась районка.
Прошли годы, не стало родителей, теперь уже моя семья более 40 лет выписывает газету. Сейчас я на пенсии и всегда с нетерпением жду очередных номеров, так как всю информацию о жизни района, событиях, людях получаю из «Дзвінскай праўды».
Мне всё интересно: новости сельских населённых пунктов, работа сельхозпредприятий и организаций – всегда восхищаюсь и горжусь их достижениями. Особенно люблю читать о земляках, которые своим трудом, мастерством прославляют наш край; очень впечатляют человеческие судьбы в рубрике «Наши юбиляры». Радуюсь за верхнедвинских спортсменов, артистов, школьников, которые становятся победителями спортивных соревнований, конкурсов, олимпиад.
Очень благодарна рубрике «Аб чым пісала раёнка», которую ведёт Я.С. Пакульневич, читаю и вспоминаю события минувших лет, людей, которые жили и трудились в то время.
Хочется сказать большое спасибо всем сотрудникам редакции газеты «Дзвінская праўда» за их работу, творчество, профессионализм.
Желаю в преддверии юбилея газеты творческих успехов, интересной и нужной информации. Пусть всегда в наш дом приходит любимая газета «Дзвінская праўда»! С праздником!

Светлана Малаховская, директор Верхнедвинского районного дома ремёсел.

Нам, мастерам районного Дома ремёсел, очень приятно сотрудничать с «Дзвінскай праўдай». Вместе мы делаем одно дело: стараемся возродить и популяризовать белорусские традиции, обряды и народные промыслы, приобщить как можно больше людей к народной культуре, вызвать интерес к истории.
Практически все наши сотрудники выписывают «Дзвінскую праўду», с удовольствием читают и очень хорошо отзываются о районке. Мы все внимательно следим за событиями в сфере культуры, мероприятиями, которые проходят в районе. Радостно видеть на страницах газеты своих коллег-ремесленников. Хочется сказать спасибо «Дзвінскай праўдзе» за то, что она знакомит читателей с нашей деятельностью, с нашими мастерами и их творчеством. Одна сплошная благодарность – и это от чистого сердца!
Сама я начала выписывать «Дзвінскую праўду» сразу же, как приехала в Верхнедвинск – году в 2014-м. Читаю газету всегда «от корки до корки» – журналисты интересно подают любую тему, будь то спорт, культура или сельское хозяйство.
Моя свекровь районку раньше не выписывала, читала только областные и республиканские издания. Потом начала вместе со мной просматривать «Дзвінскую праўду» – и ей очень понравилось! Теперь тоже считает, что выписывать районную газету нужно обязательно, ведь только так всегда удаётся быть в курсе местных событий – другие издания о них не напишут.

Василий Алексеевич КРАСНИК,
директор ОАО «Прудинки»:

– «Дзвінскую праўду» выписываю с 1979 года – с того времени, как приехал работать в район. На мой взгляд, это лучшее печатное издание. Много внимания на страницах газеты уделяется труженикам села, сельскохозяйственной жизни района, ее проблемам и достижениям. Приятно, что героями публикаций неоднократно становились работники нашего предприятия, да и я сам. А самое главное, что газета пишет о людях, которые всю сознательную жизнь отдали сельскому хозяйству. Это достойные уважения труженики, о которых должна знать наша молодежь и равняться на них.
Районка освещает все события, из нее узнаем о перспективах развития нашего района.
За 40 с лишним лет газета заметно преобразилась. Дело жизни главного редактора Н.П. Орлова достойно продолжает главный редактор Я.С. Пакульневич.
В юбилей хочу пожелать, чтобы только росло количество полос и подписчиков, потому что это газета, которой можно верить. Коллективу – крепкого здоровья, успехов и творческого вдохновения, чтобы не переставали заинтересовывать нас чем-то новым.

Иван Рубашков, пенсионер:

– Работая в свое время в райкоме партии и райисполкоме, я постоянно сотрудничал с газетой «Дзвінская праўда». Сильные и грамотные редактора В.И. Белоусов и Н.П. Орлов заложили лучшие традиции газеты и её высокую планку. Часто встречался с заведующим сельхозотделом Эдуардом Зубрицким, которому давал комментарии по экономике аграрной отрасли.
Сейчас газету возглавляет Я.С. Пакульневич, которая сумела грамотно развить и приумножить те высокие требования и традиции, которые были заложены предыдущим поколением журналистов. Актуальные темы, отточенный стиль и использование современных технологий позволяют районке на протяжении многих лет оставаться востребованной у своих подписчиков. Газету ценят за достоверность, взвешенный подход к преподнесению материала, разнообразие затрагиваемых тем. Издание постоянно развивается, ищет новые интересные форматы, появляются новые рубрики, материалы о нравственных ценностях, историческом, культурном наследии. Освещаются не только события в районе, но и актуальные вопросы политики государства, деятельность Президента Республики.
Выписываю газету сразу на полгода. Читаю все материалы, а из новых рубрик особенно жду «Аб чым пісала раёнка». Очень интересно окунуться в события разных лет, сопоставить с нынешними реалиями. Думаю, и молодым полезен опыт старшего поколения.
Хотелось бы, чтобы на страницах газеты чаще публиковались аналитические материалы об экономической эффективности хозяйствования на земле с коментариями корифеев отрасли, таких как В.А. Красник и другие. Чтобы поднимались критические вопросы с компетентными ответами специалистов о принимаемых мерах и путях решения проблем.
Желаю газете всегда оставаться таким же актуальным изданием, а журналистам хранить верность традициям и лёгкого пера.

Зинаида Ильинична Ходарёнок, председатель Верхнедвинской районной организации Белорусского общественного объединения ветеранов:

– Моя дружба с газетой «Дзвінская праўда» началась в 1978 году, когда я молодым специалистом приехала в район на работу. И вот уже более 40 лет являюсь её постоянным подписчиком. Каждый номер газеты прочитываю «от корки до корки».
Работая главным агрономом в хозяйстве, тесно сотрудничала с редакцией, была селькором, писала о ходе полевых работ, давала интервью. Печаталось много статей о передовиках, ветеранах войны, простых тружениках. В то время к журналистам было особо почтительное и трепетное отношение, мы с волнением ждали корреспондентов, приезжающих в хозяйство. Переживали, а вдруг что не так и будет критическая статья.
Сейчас газета «Дзвінская праўда» – современное насыщенное и красивое издание, где поднимаются актуальные вопросы общественно-культурной и политической жизни района, области и страны. На её страницах рассказывается о работе общественных организаций, передовиках производства, культурных, спортивных мероприятиях, работе с молодёжью и школьниками. Публикуются кулинарные рецепты, курсы валют и другая полезная информация. Я сейчас сотрудничаю с газетой, рассказываю о работе ветеранской организации.
Коллективу районки желаю творческих успехов в их нелёгкой работе и побольше подписчиков.

Подведены итоги конкурса среди почтовых работников на лучший показатель подписки на «Дзвінскую праўду»

Определены победители традиционного конкурса среди отделений связи и почтальонов района на самый высокий процент подписки на районную газету «Дзвінская праўда» по итогам второго полугодия 2022 года.
Напомним, что конкурс организован редакцией районной газеты и проводится постоянно.
На этот раз победителями стали отделение связи «Кохановичи» во главе с начальником Натальей Владимировной Аднопол и почтальон ОПС №1 г. Верхнедвинска Нонна Антоновна Слобода, которая обслуживает д. Игналино.
Наталья Владимировна возглавляет Кохановичское отделение связи на протяжении шести лет. Хорошо знает местных жителей, умеет найти подход к каждому, предложить необходимые услуги. На такую плодотворную работу настраивает и почтальонов.
Стаж работы в почтовой отрасли у Нонны Антоновны – 46 лет, всё это время она – желанный гость в домах сельских жителей. В отдаленных населенных пунктах, к которым относится её участок, почтальон – и помощник в оказании услуг, и источник нужной информации, и советчик, и просто близкий человек.
Сельчане с интересом относятся к местным новостям, которые всегда можно найти в районной газете, и работники почтовой связи усердно трудятся, чтобы читатели могли своевременно выписать и получить «Дзвінскую праўду» .
На итоговом собрании почтовых работников подарки победителям конкурса вручила главный редактор газеты «Дзвінская праўда» Янина Пакульневич. Она поблагодарила партнеров из участка почтовой связи за работу в предыдущем году и успешное проведение подписки на первое полугодие 2023 года. Представитель редакции отметила, что в условиях жёсткой конкуренции со стороны электронных медиа продвигать печатные СМИ на информационном поле непросто. И здесь огромную роль играют работники почты, имеющие непосредственные контакты с людьми. Работая по подписке и доставке районной газеты, они способствуют распространению полезной для людей, качественной и достоверной информации. А значит, выполняют и важную общественную, социальную и просветительскую функцию.
Главный специалист отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи райисполкома Наталья Киселевич заметила, что местная пресса является уникальным информационным продуктом и пользуется особым авторитетом у читателей. Оформляя подписку на районку и все СМИ, которые несут нужную и достоверную информацию, почтальоны способствуют процессам созидания в обществе. Она напомнила, что подписка – процесс непрерывный и пожелала успешно продолжать работу по её проведению и в новом году.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1 комментарий по теме “О газете

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *