БЯССОННІК

Литературная страница

На вуліцы круціць пагрозліва вецер –
Хутчэй бы пад схоў!
А стрэч маладыя, бадай яшчэ дзеці –
Бягуць стрымгалоў.
Ім снег у чупрыны, ім вецер у грудзі –
Ай, будзе бяды!
Няўжо вам не страшна, не холадна, людзі?
Куды ж вы, куды?
А ім з чалавека здаўнелага веку
І дзіва, і смех,
Лятуць на жаданую ўсім дыскатэку.
Падумаеш – снег!
Пабеглі – і нібыта ўраз пасвятлела
Ў душы і ўваччу,
А думка за далеч гадоў паляцела,
І сам з ёй лячу
Туды, дзе цвілі дыяментамі зоркі
Над намі, калі
Гурмой маладой цераз лес на вячоркі
Далёка мы йшлі,
Дзе нам аж да золку нястомны гармонік
Старанна іграў
І шал малады, неразумны бяссоннік
Паспаць не даваў.
А дома – з расой ды касой лугавіны,
Дзе сон той – злаві…
Без ветру, без снегу плывуць успаміны –
Адны салаўі!

Антон БУБАЛА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *