З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Актуально

Паважаныя жыхары і госці раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 76-годдзем вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 61-й гадавінай сустрэч на Кургане Дружбы!
Галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці нагадвае нам аб найвялікшай каштоўнасці народа – магчымасці жыць на свабоднай зямлі, плённа працаваць, выхоўваць дзяцей пад мірным небам.
Адвечнае імкненне да незалежнасці і міру ўмацоўвала мужнасць беларусаў у барацьбе з захопнікамі, натхняла на нялёгкую працу па адраджэнні роднай зямлі ў пасляваенныя гады, аб’ядноўвала з аднадумцамі-патрыётамі з суседніх рэспублік.
Свабода Айчыны заваявана ў смяротнай барацьбе з бязлітасным ворагам, які намагаўся парабаціць нашу краіну, як і іншыя народы свету. Але стойкасць, адвага, прага міру і справядлівасці, жаданне абараніць свой край вялі беларусаў да Перамогі. Свабода далася нялёгкай цаной – Беларусь заплаціла за яе жыццём кожнага чацвёртага жыхара, а ў нашым раёне загінуў кожны другі.
У год, калі мы адзначаем 75-ы юбілей Вялікай Перамогі і 76-ю гадавіну вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з асаблівай пашанай успамінаем тых, хто мужна змагаўся з ворагам на франтах, у партызанскіх атрадах і падполлі, набліжаў Перамогу самаахвярнай працай у тыле. Схіляем галовы перад памяццю ўсіх, хто загінуў у баях, нявіннымі ахвярамі, якія палі ад рук нацыстаў.
Краіна, якая дарагой цаной адстаяла мір і спакой свайго народа, найбольш за ўсё цэніць гэтыя заваёвы і ўмацоўвае незалежнасць самаадданай працай. Намаганні дзяржавы накіраваны на паляпшэнне дабрабыту людзей, іх абароненасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Мы ганарымся, што жывём у суверэннай і міралюбівай Беларусі, адкрытай для ўсебаковага супрацоўніцтва. Братэрскія сувязі з народамі-суседзямі, замацаваныя крывёю ў гады вайны, сёння працягваюцца ўзаемадзеяннем у эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах. Прыкладам такога яднання з’яўляюцца штогадовыя сустрэчы на Кургане Дружбы, які застаецца сімвалам нашага імкнення да міру і добрасуседства.
Сардэчна дзякуем усім, хто ратным подзвігам і працай умацоўвае і праслаўляе нашу зямлю. Няхай свята Незалежнасці напаўняе аптымізмам, надае пачуццё прыналежнасці да мужнага і гасціннага народа, выклікае жаданне стварэння на карысць роднай Беларусі.
Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту і міру!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



1 комментарий по теме “З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *