У Боркавічах адзначылі «Жнівеньскія Спасы»

Актуально Молодёжная страница "Ветразь"

Боркавіцкія “Жнівеньскія спасы” сталі фестывалем раённага маштабу – аб гэтым можна ўпэўнена гаварыць пасля правядзення гэтага яркага і шматлюднага свята.

дети

Арганізавана яно па ініцытыве раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці пры садзейнічанні Боркавіцкага сельскага Савета дэпутатаў, КУВСГП “Боркавічы”, з благаславення настаяцеля прыходу іконы Маці Божай Казанскай Уладзіміра Ляшкевіча.

спас
Праграма была насычана разнапланавымі мерапрыемствамі: гэта і выстава-продаж “Вавёрчына хата” прадпрымальніка Д.А. Стайновай, і “Хатка пчаляра” М.Г. Бохана і М.В. Гарбачова, і літаратурная выстава Боркавіцкай філіяла-бібліятэкі, і выстава “Храмы Верхнядзвіншчыны”, прадастаўленая пратаіерэем Валянцінам Вабішчэвічам, і выстава народнай творчасці Дома рамёстваў, і “Кірмаш дабрыні” ТЦСАН.
У прыгожым і азартным конкурсе “Яблычная краса-2018” удзельнічалі Вікторыя Рубін, Кацярына Водчыц, Дар’я Філіповіч, Дыяна Саманцова, Ангеліна Вярыга, Вікторыя Петухова, Анжэла Барушагіна, Анна Зеніна, Анна Галынская, Анна Саманцова, Дыяна Рубін і Васіліса Казачонак. Завяршыўся ён творчым нумарам мам канкурсантак Таццяны Саманцовай, Кацярыны Рубін-Казачонак, Вольгі Ластаўкі, і самых маленькіх удзельніц і выклікаў хвалю станоўчых эмоцый у гледачоў.

IMG-cf9c13f64119e092ee622e207f04f555-V
З уздымам праходзілі іншыя мерапрыемствы: спартыўныя спаборніцтвы “Узваж свае магчымасці”, дыскатэка для дзяцей і моладзі, кулінарны конкурс “Шчодры стол” і, безумоўна, Гала-канцэрт “Жнівеньскія Спасы”. Можна сказаць, што фестываль – сапраўднае духоўна-культурнае свята, бо ў ім спалучыліся нашы царкоўныя традыцыі і самабытная культура. Пратаіерэй Уладзімір Ляшкевіч не проста асвяціў яблыкі і іншыя плады зямлі, але расказаў пра сэнс свята, якое нясе ў сабе ўсю глыбіню веры, працавітасці і гасціннасці беларускага народа. А працоўныя калектывы ўяве паказалі гэтыя якасці: прадэманстравалі свае тэматычныя падворкі з багатымі сталамі.

IMG-6e6bedd17ac0268f4915ca376e3b0b63-V

Актыўнасць баркаўчан пабіла ўсякія рэкорды: удзел у Спасах прынялі 12 арганізацый! І каля кожнай выставы можна было стаяць гадзінамі: так багата яны выглядалі, так арыгінальна прадстаўлялі іх гаспадары, так таленавіта выконвалі творчыя нумары.
Адметна, што ў святочнай праграме ўдзельнічалі не толькі мясцовыя артысты, але госці з іншых устаноў культуры раёна. Гарачымі апладысментамі сустракалі гледачы выступленні вакальных груп Боркавіцкага СДК, а таксама гуртоў “Дзяўчаты” з Дзёрнавіч і “Сар’яначка” Сар’янскага СДК.
Новыя ўражанні, станоўчыя эмоцыі, знаёмствы і карысныя ідэі — такі скарб прынеслі фестывальныя дні. Падобныя мерапрыемствы становяцца не проста адметнымі падзеямі ў вясковым жыцці – яны згуртоўваюць людзей, аб’ядноўваюць іх агульнай справай, напаўняюць жыццё багатым зместам.
Слоў шчырай падзякі заслугоўваюць Боркавіцкі сельскі Савет дэпутатаў, калектывы Боркавіцкага СДК і бібліятэкі, мясцовай дзіцячай музычнай школы, працоўныя калектывы і жыхары сельсавета за творчы падыход, нястомную працу, уменне рухацца наперад і верыць у лепшае.

А. АХЛАМЁНАК,
метадыст РЦКНТ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *