У Верхнядзвінску адбыўся традыцыйны восеньскі кірмаш

Актуально Общество

Восеньскія кірмашы – даўняя добрая традыцыя беларусаў. Калі зжата жыта і выкапана бульба, калі ёсць чым пахваліцца руплівым гаспадарам, у гарадах і вёсках пачынаецца вялікі гандаль. І хоць з часам не праблемай стала набыць тыя ж мяса ці гародніну ў магазінах і гіпермаркетах, сельскагаспадарчы кірмаш з яго размахам, шчодрым бойкім гандлем і народным каларытам не губляе сваёй папулярнасці. Ён дае магчымасць гараджанам назапасіць на зіму сельгаспрадукцыю па больш нізкіх, чым у магазінах, цэнах, купіць фірменныя тавары ад вытворцаў, ацаніць асартымент і якасць свайго мясцовага прадукта і, зразумела, стаць удзельнікам прыгожага і вясёлага дзейства, якім заўсёды суправаджаецца кірмашовы гандаль.

Кірмаш наведалі старшыня райвыканкама І. І. Марковіч і першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання У. У. Быкаў, якіх гасцінна сустракалі на сельскіх падвор'ях.
Кірмаш наведалі старшыня райвыканкама І. І. Марковіч і першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання У. У. Быкаў, якіх гасцінна сустракалі на сельскіх падвор’ях.
«Галоўны прадукт на стале - хлеб», - упэўнены дырэктар хлебазавода І. І. Тойранен (справа) і работнікі прадпрыемства.
«Галоўны прадукт на стале — хлеб», — упэўнены дырэктар хлебазавода І. І. Тойранен (справа) і работнікі прадпрыемства.

І на гэты раз, нягледзячы на пахмурнае вераснёўскае надвор’е, гандлёвая плошча была расквечана яркімі фарбамі. Як водзіцца на сельгаскірмашы, галоўным попытам тут карыстаецца прадукцыя сель-скай гаспадаркі – збожжа, бульба, камбікорм, гародні-на, мяса. Сельгасвытворцы пастараліся апраўдаць чакан-ні пакупнікоў – прывезлі ўво-лю прадукцыі палёў і ферм. Прычым прадаваліся тавары раслінаводства па вельмі даступных цэнах – бульбу, напрыклад, можна было набыць па 20 капеек за кілаграм. Нядорага каштавалі зерне, насенне траў, капуста, іншая гародніна. Прыцэньваліся пакупнікі да мясной прадукцыі – разбежка ў цэнах розных вытворцаў была істотная, таму спажыўцы найперш стараліся выбраць больш танны тавар, і недарагое мяса ў “Бялькоўшчыне”, “Лявонішана”, “Шайцерава” і “Балінах” было раскуплена ў першую чаргу. Ахвотна набывалі наведвальнікі бульбу з ААТ “Нурава”, “Прудзінкі”, СП “Лявонішана”.
На кожным сельгаспа-двор’і было нешта сваё, адметнае. Гаспадары пастараліся не толькі насыціць кірмаш асартыментам, але і прыгожа прадставіць тавар. Сялянскія дворыкі вабілі нацыянальным беларускім каларытам і хара-ктэрным кірмашовым убраннем. Былі тут мудрагелістыя кампазіцыі на сялянскую тэму з конікамі і брычкамі, печамі з блінамі, казачнымі лялькамі, млынамі, самаварамі. А якіх толькі цудаў не стварыла аўтарская фантазія з кавуноў, кабачкоў, капусты і іншай гародніны: кароўкі і парасяты, бабы і дзяды, гусі і ягняты, грыбы і вожыкі. Кожны падворак запрашаў адведаць адмысловага пачастунку беларускай кухні: пірагоў, дранікаў, шкварак, каўбас, бульбы і сала. А балінскія гаспадары прапаноўвалі нават бліны і яечню са шкваркамі на калодзе – з пылу-жару! І ўсё гэта кірмашовае багацце было шчодра аздоблена яркімі восеньскімі кветкамі, кляновым лісцем, вышыванкамі і саматканкамі, снапамі, рабінавымі гронкамі. Паўсюль гучалі гармонікі і песні ў выкананні самадзейных артыстаў у нацыянальных уборах.
Асабліва спадабаліся наведвальнікам гандлёвыя месцы сельгаспрадпрыемстваў “Бялькоўшчына”, “Баліны”, “Верхнядзвінскі”, “Сакалоўшчы-на”, “Прудзінкі”, “Шайцерава”. Разнастайную прадукцыю прадставілі антонаўскія хлеба-робы. Багаты выбар тавараў у прыгожым афармленні пака-залі “Асвейскі” і “Вужыца-Агра”. “Боркавічы” вылучыліся выкананнем аўтарскай песні пад гітару. А сельгаспрадпрыемства “Каханавічы” прывезла не толькі плады сваёй працы, але і прывабныя тавары з мясцовага Стралкоўскага кафэ-магазіна.

Усіх уразіла прыгожае і вясёлае гандлёвае месца КУВСГП «Верхнядзвінскі».
Усіх уразіла прыгожае і вясёлае гандлёвае месца КУВСГП «Верхнядзвінскі».

img_9342-kopiya
Сваю прадукцыю на кірмашы прадставілі прамысловыя і абслугоўваючыя прадпрыемствы – масласырзавод, хлебазавод, ААТ “Інвет”, “Верус”, завод сталярных вырабаў, райаграсервіс. Адметна, што, як і сельгасвытворцы, прамыславікі імкнуцца прыўнесці на чарговы кірмаш нешта адметнае. Найперш гэта – новыя віды прадукцыі і паслуг. Асартымент абнавіўся бадай што ва ўсіх гаспадарнікаў, што бачна па багатых прылаўках. Асабліва шчодрымі былі рады хлебазавода, дзе набыць духмяныя вырабы запрашаў сам Яго вялікасць Каравай! Лясгас прапаноўваў матэрыялы дрэвапе-рапрацоўкі, а рай-паліўзбыт – якасныя дровы па невысокай цане.

Дырэктар КУВСГП «Каханавічы» А.З. Махмудаў і бухгалтар М.У. Мароз прадстаўляюць прадукцыю свайго прадпрыемства.
Дырэктар КУВСГП «Каханавічы» А.З. Махмудаў і бухгалтар М.У. Мароз прадстаўляюць прадукцыю свайго прадпрыемства.

Як заўсёды шчодрымі і прывабнымі былі на кірмашы пры-лаўкі прафесіяналаў гандлю – райспажыўтаварыства. Гандлёвыя работнікі насыцілі іх багатым асартыментам мясных і рыбных вырабаў, паўфабрыкатаў, бакалеі, на-піткаў, розных прысмакаў. Значную долю займала прадукцыя ўласнай вытворчасці і нарыхтовак. Сваё майстэрства спаўна прадэманстравалі кандытары – уражвалі дзівосныя тарты, пірагі, булачкі, пірожныя, былі прадстаўлены новыя гатункі хлеба і булак.
Актыўны ўдзел у кірмашы прынялі фермерскія гаспа-даркі, прыватныя прадпрыемствы, гаспадары прысядзібных участкаў. Гандаль саджанцамі вялі адразу тры запрошаныя ў раён плодагадавальнікі. Попытам карысталіся садавіна, мёд, садовы інвентар, угнаенні.

img_4563-kopiya

 

Бойка ішоў гандаль бульбай.
Бойка ішоў гандаль бульбай.

Не было ў наведвальнікаў праблем і з дастаўкай мяхоў з бульбай і збожжам. Як і планавалася, транспартныя паслугі прадастаўлялі райаграсервіс, ТЦСАН, філіял аўтапарка №2. А яшчэ да перавозчыкаў падключылася ДРУВП ЖКГ, якое таксама выдзеліла машыну для дастаўкі прадукцыі з кірмашу.
Госці маглі наведаць выставы майстроў народнай творчасці раённага Дома рамёстваў і ўстаноў адукацыі раёна. А святочны настрой у іх падтрымлівалі артысты сельскіх устаноў культуры і тэатра “Ігрык” раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.
Як паведамілі ар-ганізатары кірмашу, яго вынікі будуць падведзены да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, і пераможцы атрымаюць заслужаныя ўзнагароды.
Галоўная ж мэта кірмашу дасягнута – усе жадаючыя змаглі набыць тут неабходны тавар, а яшчэ атрымаць асалоду ад непаўторнага свята гандлю з яго народным духам, гумарам, гасціннасцю і добрым настроем. Тымі самымі непаўторнымі імгненнямі, якія наталяюць у чалавека смак да жыцця!
Яніна ПАКУЛЬНЕВІЧ.
Фота Ларысы ЗАЙЦАВАЙ і Генадзя КАЗЛОВА.

img_9302

img_9327

img_4630

 



1 комментарий по теме “У Верхнядзвінску адбыўся традыцыйны восеньскі кірмаш

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *