Католікі адзначаюць Каляды

Актуально Духовность

Каталіцкае Ражаство святкуецца  25 снежня. У гэты дзень свята Нараджэння Хрыстова  адзначаюць таксама пратэстанты і лютэране. 

Рождество копия

Надыходзіць самае чароўнае і прыгожае зімовае свята – Каляды. Падрыхтоўка да яго доўжыцца на працягу Адвэнта, які вернікі право-дзяць з малітвай, духоўнымі разважаннямі, устрыманнем ад забаў і мітусні. Нярэдка перыяд чакання Хрыста называюць часам радасці і цішыні, а таксама адказнасці — так чакаюць нара-джэння дзіцяці.
І сустрэча свята мае гэта адценне шчаслівай таямнічасці: падрыхтоўка дома, убіранне елкі, чаканне першай зоркі, ціхая вячэра, позняя дарога да Храма, — усе атрыбуты святкавання атулены нябеснай пяшчотай і цеплынёй.
На Ражаство родныя збіраюцца разам, бо гэта традыцыйна сямейная ўрачыстасць. Але за святочным сталом ставяць дадатковыя прыборы – для выпадковых гасцей. Лічыцца, што ў гэта свята ніхто не павінен быць забыты: на вячэру клічуць адзінокіх і самотных людзей, наведваюць хворых, рыхтуюць падарункі для абяздоленых.
Калі на небе загараецца першая зорка, сям’я пачынае калядную вячэру. Як сімвал нараджэння Божага дзіцятка пад белую сурвэту здавён клалі сена. А на стол ставілі 12 страў – прычым посных, ужываць скаромнае і тым больш алкаголь за гэтай вячэрай нельга. Галава роду чытаў урывак з Евангелля, і ўсе далучаліся да супольнай малітвы. Вячэру пачыналі з ламання аплатак, якімі дзяліліся адзін з адным, а затым куцці – зерневай кашы з разынкамі, арэхамі і мёдам. Любімымі стравамі калядаў з’яўляюцца рыбныя і гароднінныя, грыбы, аладкі з макам, кісялі. Гаспадыні падавалі свае фірменныя посныя стравы і пірагі, рэцэпты якіх перадавалі з пакалення ў пакалення.
Бліжэй да апоўначы ў Храмах пачынаюцца ўрачыстыя Літургіі, якія прынята наведваць усёй сям’ёй. Святочныя службы працягваюцца 25 снежня.
У галоўны дзень Ражаства свята адзначаецца багатым пачастункам і вясёлымі забавамі. У многіх краінах рыхтуюць свае лепшыя нацыянальныя стравы. Людзі ходзяць у госці і віншуюць адзін аднаго з радаснай весткай Хрыстова Нараджэння. У Беларусі і сёння захоўваецца прыгожы і вясёлы абрад калядоўшчыкаў, якія вандруюць ад дому да дому і спяваюць калядныя песні. Калядоўшчыкаў адорваюць святочным пачастункам.
Ражаство — час віншаванняў, падарункаў і ўвагі да бліжняга. Нездарма менавіта ў гэта свята адбываюцца шматлікія дабрачынныя акцыі, візіты да тых, хто мае патрэбу ў падтрымцы і дапамозе. У кожнага ёсць магчымасць праявіць міласэрнасць і падзяліцца з іншымі сваёй сардэчнасцю і цеплынёй. Ражаство нагадвае нам аб любові Бога да людзей і кліча заўсёды следаваць дарогай дабрыні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *