В школах начался новый учебный год

Актуально Образование

Для 94 навучэнцаў і 33 выхаванцаў расчыніла свае дзверы “Каханавіцкая дзіцячы сад — сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна”.

IMG_5084 копия

На ўрачыстую лінейку, прысвечаную Дню ведаў, былі запрошаны намеснік старшыні райвыканкама Алена Барздыка, дырэктар КУВСП “Каханавічы” Альберт Махмудаў, старшыня Каханавіцкага сельвыканкама Валерый Ярмоленка, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Мікалай Панцялей, участковы інспектар РАУС Арцём Язерскі.

IMG_5053 копия
-1 верасня – свята, хвалюючае для ўсіх, — звярнулася да прысутных дырэктар школы Марына Тварановіч. – 8 хлопчыкаў і дзяўчынак упершыню сядуць за парты, іх павядзе ў краіну ведаў Таццяна Пятроўна Пацалуенак, — адзначыла яна. – Сёння ўсё для вас адбываецца ўпершыню: першы званок, першая настаўніца, першая лінейка і першы пазнавальны ўрок пад назвай “Беларусь – мая Радзіма”. Вы хвалюецеся, бо наперадзе – 11 год нязведанага, і мы падзяляем вашы пачуцці. Няважна, хто атрымае вышэйшую, а хто сярэднюю спецыяльную адукацыю, хто стане вучоным, а хто сядзе нза камбайн. Галоўнае, каб вы былі вартымі грамадзянамі сваёй краіны.
— На рэспубліканскім педагагічным савеце Прэзідэнт вызначыў першасныя задачы па далейшаму ўдасканаленню сістэмы адукацыі. У краіне ўсё робіцца для таго, каб дапамагчы падрастаючаму пакаленню ў выбары жыццёвага шляху, раскрыцці сваіх магчымасцяў і талентаў. А ключавая фігура ў гэтым – настаўнік. Жадаю калектыву новых адкрыццяў, цікавых заняткаў, улюбёных вочаў, што будуць глядзець на вас на працягу года.

IMG_5037 копия
Марына Эдуардаўна падзякавала за дапамогу і падтрымку, неабыякавасць да жыцця школы бацькам і асабліва сельгаспрадпрыемству.
Пажадала поспехаў у вучобе школьнікам намеснік старшыні райвыканкама Алена Барздыка.
-Ад імя Верхнядзвінскага райвыканкама і ад сябе асабіста віншую вас з такім прыгожым, хвалюючым і важным святам – Днём ведаў, — сказала Алена Аляксандраўна. — Вы – будучыня краіны, і якой яна будзе, залежыць ад вас.

Віншуючы першакласнікаў, Алена Барздыка выказала ўпэўненасць, што ўсе яны стануць не проста паспяховымі вучнямі, але, перш за ўсё, добрымі людзьмі.
Словы віншавання яна адрасавала і тым, для каго ў маі наступнага года празвініць апошні званок.
— Вельмі няпроста ў старэйшых класах вызначыцца з выбарам. Не заўсёды атрымліваецца так, як хацелася б. Жадаю ад шчырага сэрца, каб вы не памыліліся, і прафесія, якую абралі, была з вамі па жыцці.
Алена Аляксандраўна выказала і шчырыя словы падзякі настаўнікам, пажадала новых сумесных адкрыццяў і дасягненняў.
А для першакласнікаў яна падрыхтавала сюрпрыз – салодкі падарунак ад Верхнядзвінскага хлебазавода.
Ад калектыву сельгаспрадпрыемства школьнікаў павіншаваў Альберт Махмудаў і пажадаў, каб яны любілі і паважалі сваіх настаўнікаў. Не абышлося без падарункаў. Альберт Загірбекавіч уручыў і самым маленькім навучэнцам, і старшакласнікам развіваючыя гульні, спартыўны інвентар.
Валерый Ярмоленка пажадаў, каб веды, атрыманыя падчас навучання ў школе, змаглі прымяніць і ў жыцці. І, канешне, каб вярталіся працаваць у родныя мясціны.
І вось настае самы хвалюючы момант. Ганаровае права даць першы званок даручана вучню 11 класа Івану Савейка і першакласніцы Ліле Андрушонак.
З добрым настроем адправіліся вучні ў класы, для якіх новы навучальны год пачаўся з агульнага для ўсіх урока – “Беларусь – мая Айчына!”.
— Напярэдадні Дня ведаў педа-гагічным калектывам Каханавіцкай школы праведзена вялікая работа па падрыхтоўцы ўстановы да новага навучальнага года. Зроблены рамонт, прасторныя і светлыя класы дыхаюць камфортам і дамашняй утульнасцю. Сёлета тут будуць навучацца 17 выхаванцаў Лявонішанскай БШ. Спа-дзяёмся, што ім у нас спадабаецца, — гаворыць Марына Эдуардаўна. — Нашы навучэнцы прымаюць актыўны ўдзел у разнастайных прадметных алімпіядах, конкурсах, займаюцца даследчай дзейнасцю, атрымліваюць высокія балы на цэнтралізаваным тэсціраванні. Школа поўнасцю ўкамплектавана кадрамі. Сёлета папоўнілася маладым спецыялістам – настаўніцай англійскай мовы, педагогам-псіхолагам Кацярынай Бабаковай. Адзначу намесніка па выхаваўчай рабоце Уладзіміра Раманоўскага, удзельніка раённага этапа конкурсу “Настаўнік года”. Прызёрам раённага этапа конкурсу маладых спецыялістаў стала Алена Роліч. Паспяхова ўдзельнічае ў творчых конкурсах настаўніца пачатковых класаў Таццяна Рэут. Штогод рыхтуюць прызёраў алімпіяд настаўнікі беларускай мовы Алена Бунто і тэхнічнай працы Вячаслаў Шыпіла.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



2 комментария по теме “В школах начался новый учебный год

  1. А как обстоят дела с «заботой о детишках».Ну это когда детям надо околачиваться на работе у родителей потому что занятия начинаются с 9.00.

  2. Вообще-то школы должны принимать решение о начале занятий не по указке сверху, а по собственному выбору. И самым справедливым было бы провести голосование среди родителей, как хотело бы большинство.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *