Земляробы раёна прыступілі да масавай уборкі бульбы

Актуально Общество

Земляробы раёна прыступілі да масавай уборкі бульбы.

картошка

Некалі асноўная культура ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах вырошчваецца сёння ў адзінкавых гаспадарках — гэтага дастаткова для задавальнення рыначных патрэб. Але тыя сельгасвытворцы, якія займаюцца «другім хлебам», на гэты раз не прагадалі: попыт на бульбу вырас як у Беларусі, так і на расійскім рынку.
Бульбяныя палеткі ў ААТ «Нурава» размешчаны на 63 гектарах. Вырошчваннем працаёмкай культуры займаюцца вопытныя бульбаводы Міхаіл Ціхаміраў і Віктар Вайсковіч. Яны прафесійна рыхтуюць глебу, вядуць пасадку, акучванне, хімпраполку — увесь цыкл «любімых» капрызнай бульбай работ. Садзяць, у асноўным, гатунак «Скарб», які зарэкамендаваў сябе высокай ураджайнасцю і добрымі спажывецкімі якасцямі.
Напрыканцы мінулага тыдня на палі вывеў камбайн Віктар Вайсковіч — убраны першыя 10 гектараў. Ураджайнасць складае каля 250 цэнтнераў на круг. Сёння ў работу ўключыцца капалка, за якой клубні будуць падбіраць як работнікі сваёй гаспадаркі, так і штогадовыя памочнікі — навучэнцы Боркавіцкіх ДПЛ і школы.
Асноўную частку бульбы нураўцы плануюць рэалізаваць на кірмашах у раёне і за яго межамі. А насенны фонд і рэштку ад продажу будуць захоўваць у сховішчах, якія надзейна падрыхтаваны да прыёму «другога хлеба».

С. Аляксандрава.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *