5 мая — День печати

Актуально Общество

Невялікае памяшканне, дзе месціцца Прудзінкаўскае аддзяленне сувязі, амаль ніколі не пустуе.

IMG_6825 копия
Начальнік паштовага аддзялення Н. Л. Панкрат з паштальёнам Г. Э. Турчыновіч.

І ў дзень нашага прыезду было шматлюдна. Хто з якой справай прыйшоў – каму атрымаць ці паслаць пасылку або паштоўку, іншаму аплаціць камунальныя паслугі. І пакуль начальнік аддзялення Надзея Леанідаўна (яна ж і аператар) спрытна абслугоўвае наведвальнікаў, тыя з задавальненнем гутараць паміж сабой.
Сваю паштовую дзейнасць Надзея пачала пасля заканчэння школы. Спачатку працавала ў Міёрскім раёне, адкуль родам, і вось амаль 12 гадоў у Прудзінках: спачатку паштальёнам, цяпер вось начальнікам аддзялення.
Паназіраўшы за работай жанчыны, адзначаем яе ўважлівыя адносіны да кожнага наведвальніка, нават здалося, што яна зага-дзя ведае, хто з якой патрэбай прыйшоў. Спрытна абслугоўваючы наведвальнікаў, Надзея Леанідаўна не забываецца прапанаваць аформіць падпіску. У першую чаргу, зразумела, на раёнку.
Калектыў аддзялення маленькі – сама Надзея Леанідаўна і паштальён Галіна Турчыновіч. Акрамя Прудзінак, абслугоўваецца яшчэ пяць вёсак.
Разам з асноўнымі паслугамі ў аддзяленні прапаноўваюцца прамысловыя тавары.
Калі казаць пра падпісную кампанію, то праходзіць яна на дастойным узроўні.
— Даведзеныя планы па падпісцы, у тым ліку, і на раённую газету, выконваем, — працягвае Надзея Леанідаўна. — І гэта ў многім дзякуючы пастаянным чытачам, тым, хто сябруе з газетай на працягу многіх гадоў. Ім не трэба напамінаць пра падпіску, яны самі з задавальненнем афармляюць яе і на квартал, і на паўгоддзе. Сярод такіх сяброў раёнкі хочацца назваць работнікаў мясцовай гаспадаркі А. М. Зубрыц-кую і Л.У. Баўтот, пенсіянераў Э. В. Стумбар і Г. Я. Булаўскую. Асобна хочацца адзначыць кіраўніка ААТ “Прудзінкі” В. А. Красніка.
Выпісваць сваю раённую газету для многіх сем’яў ўжо стала добрай традыцыяй. Як заўважаюць паштовыя работнікі, калі выпісвалі газету бацькі, дык і дзеці — абавязкова.
Як адзначае гаспадыня паштовага аддзялення, раёнка ў лідарах па падпісцы, таксама карыстаюцца попытам “СБ” і “Талака”.
І сама Надзея Леанідаўна — пастаянны падпісчык “Дзвінскай праўды”. З цікавасцю чытае кожны нумар, аднак самае цікавае для яе, як прызналася, бачыць на старонках раёнкі знаёмых людзей, аднавяскоўцаў.
— Сучасныя тэхналогіі дазваляюць атрымліваць інфармацыю з розных крыніц, — кажа жанчына, — аднак я лічу, што раёнка своечасова і ў поўным аб’ёме забяспечвае гэту патрэбу. Для мяне той жа інтэрнет ніколі не заменіць друкаванае выданне.
Анна ЗІМАЦКАЯ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *