У Верхнядзвінску адбыўся мітынг, прысвечаны 75-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны

Актуально Память

Мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчынай вайны, адбыўся ў гарадскім скверы.

IMG_0693 копия
75 гадоў назад пачалася Вялікая Айчынная вайна. Шмат бед і пакут прынесла яна савецкаму народу, у тым ліку і беларусам. Няма, бадай, у раёне сям’і, якая б не панесла страты…
— Верхнядзвіншчына не далічылася кожнага другога жыхара, — сказала, адкрываючы мітынг, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Васільеўна Севалкіна. – Мы аддаем даніну памяці тым, хто гераічна прайшоў доўгімі цярністымі баявымі дарогамі, а потым адрадзіў родную зямлю з попелу.
Вайна жыве ў памяці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны У. У. Дашчонка, І. П. Пудава, П. Я. Баярына, Л. А. Гарачавай, якія прыйшлі на мітынг у гарадскі сквер.
Ад імя маладога пакалення выступіла першы сакратар РК БРСМ Алена Сяткоўская. У памяць аб ахвярах вайны прысутныя запалілі свечы.
Удзел у мерапрыемствах прынялі супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, савета ветэранаў, раённага краязнаўчага музея, аддзела пагранічнай службы “Верхнядзвінск”, раённага ваеннага камісарыята, РАНС, прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, вучні гімназіі і выхаванцы дзіцячага сада №4.
Адбылося ўскладанне кветак і вянкоў да мемарыяла Памяці.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *