Дзяцей трэба прывучаць да кнігі

Актуально Культура

Дзяцінства — час пазнання навакольнага свету, фарміравання псіхафізічнага, маральнага, інтэлектуальнага развіцця дзіцяці. Менавіта кніга дапамагае вучыцца, пашырае кругагляд, узбагачае жыццёвы вопыт, выхоўвае густ, фарміруе погляды і характар дзіцяці.

Здаецца, што ў час, калі тэлебачанне і камп’ютар сталі неад’емнай часткай жыцця сучаснага чалавека, кнізе не засталося ў ім месца. Але гэта не так, кніга і зараз не страціла сваёй каштоўнасці. А бібліятэкар павінен данесці гэты скарб да чытача.
Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі — сапраўдныя прафессіяналы сваёй справы. Яны робяць усё дзеля таго, каб стварыць тут атмасферу добразычлівасці і павагі да чытача, даць магчымасць адчуць сябе ў бяспецы, змястоўна правесці вольны час.
Сёння ў бібліятэцы можна знайсці літаратуру на любы густ. Чытачам прапануецца багаты фонд энцыклапедычных і даведачных выданняў, кніг і часопісаў, электронных дыскаў. Тут ёсць развіваючыя і навучальныя праграмы на электронных дысках для дзяцей ад 3-х гадоў («Уроки тётушки совы», «Ребятам о зверятах», «В гостях у Дуняши», «Уроки живой природы», «АБВГДейка») і навучальныя відэапраграмы для ўсёй сям’і («Ребёнок и сказка», «Оригами»); мультфільмы і відэафільмы духоўнай тэматыкі (выстава дыскаў «Спешите посмотреть»); класічная літаратура і сучасныя дзіцячыя дэтэктывы, прыгоды і казкі.
Кожны год у бібліятэцы праходзіць конкурс на лепшага чытача — «Собери ромашку», «Лидеры чтения» і інш. Тэматычныя конкурсы дзіцячых малюнкаў, да юбілеяў аўтараў кніг і літаратурных герояў: «Любимые сказочные герои», «Конкурс шуточных сказочных объявлений», «Литературный каламбур». Розныя акцыі з мэтай папулярызацыі кнігі і чытання: «Читательская ленточка», «Чытай са мной па-беларуску», «Читаем книги о войне» і інш., творчая акцыя «Оазис на асфальте».
Каб прывабіць юных чытачоў да кнігі, пастаянна экспануюцца разнастайныя па форме і зместу кніжныя выставы, праводзяцца незвычайныя цікавыя мерапрыемствы: відэаўрокі, мульцімедыйныя прэзентацыі, гадзіны цікавых сустрэч, літаратурныя святы, тэатралізаваныя прадстаўленні, гульнёва-пазнавальныя праграмы, мульцімарафоны, прызавыя віктарыны па творчасці пісьменнікаў.
Час летніх канікулаў — гарачая пара для работнікаў бібліятэкі. Каб з карысцю арганізаваць вольны час дзяцей, бібліятэкары распрацавалі праграму летняга адпачынку «На каникулы с любимыми книгами». Увазе чытачоў будуць прадстаўлены кніжныя выставы «Летнее солнце на книжных страницах», «На всех парусах в море книжное», «Сто великих, сто знаменитых». Для дзецяй падрыхтаваны мерапрыемствы: гульнёвая праграма «Детства хоровод за собой ведёт», літаратурная гульня па казках Ш. Перо «Хрустальная туфелька», конкурсна-гульнёвая праграма «Бюро находок» і іншыя.
Таццяна Зуева,
супрацоўнік аддзела бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі.

 З 1 чэрвеня па 1 верасня бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе малюнкаў і фота-здымкаў «Какие они — 90 дней лета?». Свае малюнкі дзеці могуць прыносіць у бібліятэку, а фотаздымкі дасылаць на электронны адрас bn-22@rambler.ru. Вынікі конкурсу будуць аб’яўлены 15 верасня ў Дзень бібліятэк. Пераможцаў чакаюць прызы!

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *