Працаваць больш актыўна

Райисполком

Адбыўся семінар ідэалагічнага актыву раёна, на якім абмеркавана пытанне «Ідэалагічная работа як важнейшы фактар сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна».

Аб інфармацыйна-ідэалагічным забеспячэнні вясенне-палявых работ праінфармавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Н. Г. Кісялевіч. Галоўны спецыяліст аддзела А. Г. Татарчук азнаёміла з рэкамендацыямі, якія мэтазгодна выкарыстоўваць для ўдасканалення ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах — пры правядзенні дзён інфармавання, для актывізацыі дзейнасці грамадскіх фарміраванняў.
Аб мерах па матэрыяльнаму і маральнаму стымуляванню працы, забеспячэнню ўмоў якаснага правядзення веснавых палявых работ паведаміла старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу А. У. Зуй.
Старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» В. В. Бацьянава расказала аб дзейнасці арганізацыі.
-Добратворнай крыніцай, якая сілкуе работу ідэалагічнага актыву, заўсёды быў перыядычны друк, — зазначыла ў сваім выступленні начальнік раённага вузла сувязі А. М. Кавалеўская. Яна прапанавала прысутным больш актыўна ўдзельнічаць у падпісных кампаніях.
Удзельнікі семінара наведалі цэнтральную раённую бібліятэку, дзе іх увазе была прадстаўлена відэапрэзентацыя «Верхнядзвіншчына літаратурная», прысвечаная Году кнігі і 100-годдзю з дня нараджэння Т. Хадкевіча.
Завяршыўся семінар паездкай у Міёрскі раён і экскурсіямі ў гістарычны музей і музей кнігі ў СШ №3.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *