З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Актуально Райисполком

день

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары і госці раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 71-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Днём горада Верхнядзвінска!
У гэта галоўнае свята нашай дзяржаўнасці мы асабліва выразна адчуваем адзінства і духоўную моц нацыі, любоў да сваёй светлай і шчырай Радзімы. Ва ўсе часы жаданне жыць на свабоднай і мірнай зямлі надавала беларусам сіл у барацьбе з захопнікамі, аб’ядноўвала з аднадумцамі-патрыётамі іншых рэспублік, натхняла на плённую працу.
Сёлетняе свята мы адзначаем у юбілейную гадавіну Вялікай Перамогі, таму з асобай пашанай успамінаем загінуўшых у змаганні за мір, нявінных ахвяраў фашызму, нізка схіляемся перад подзвігам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Перамога здабыта неверагодным напружаннем сіл, жыццямі мільёнаў нашых суграмадзян.
Дзень Незалежнасці недарма адзначаецца ў гадавіну вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – Беларусь заплаціла за Перамогу кожным трэцім сваім жыхаром, а наш раён – кожным другім. За свабоду Айчыны землякі мужна змагаліся на франтах, у партызанскіх атрадах і падполлі, набліжалі вызваленне напружанай працай у тыле. Сучаснае пакаленне бязмежна ўдзячна змагарам за свабоду і беражэ заваёвы міру.
Мы ганарымся тым, што жывём у міралюбівай дзяржаве і адкрытыя для ўсебаковага супрацоўніцтва. Братэрскія сувязі з народамі-суседзямі, замацаваныя крывёю ў гады вайны, сёння працягваюцца ў эканамічным, сацыяльным і культурным супрацоўніцтве. У 56-ы раз сустракаючыся з сябрамі на Кургане Дружбы, мы пацвярджаем вернасць гэтым традыцыям.
Наша краіна ўмацоўвае незалежнасць стваральнай працай, высокай абароназдольнасцю, развіццём духоўных і нацыянальных каштоўнасцяў. На паляпшэнне дабрабыту народа накіраваны сёння намаганні дзяржавы, і гэта дазваляе пераадолець усе складанасці сусветных эканамічных і палітычных працэсаў.
Сардэчна дзякуем усім, хто воінскай службай і самаадданай працай умацоўвае і праслаўляе нашу зямлю. Гэта свята напаўняе нас патрыятызмам і выклікае жаданне дзейнічаць у імя росквіту Беларусі. Сіл і натхнення ўсім на гэтым шляху! Моцнага здароўя, міру і шчасця на роднай зямлі!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.

РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.



6 комментариев по теме “З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

  1. не так то много у нас Верхнедвинцев радостей и праздников! Можно и побаловать нас)))))

  2. Салют в этот день особо нигде не давали. Накладно. И так на 9 мая как в столице салютовали благодаря Воробью

  3. Как то слишком помолодели наши ветераны? Особенно тот, которому и семидесяти годков то нет, а вот медаль «70 лет Победы!» получил! Интересно — по каким критериям определяли медаленосцев?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *