У раёне падпісаны ўсе пашпарты гатоўнасці ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года.

Першы званок сёлета прагучыць у 18 сярэдніх і базавых школах для больш чым 2220 вучняў. Як адзначылі ў аддзеле адукацыі, скарачэнне навучэнцаў нязначнае -каля 15 чалавек, але яшчэ сказваюцца дэмаграфічныя праблемы папярэдніх гадоў.  Таму аптымізацыя закранула  тры школы, якія перафарміраваны або рэарганізаваны.
Усе наяўныя ўстановы адукацыі адрамантаваны, абсталяваны неабходнай мэбляй, інвентаром, тэхнічнымі сродкамі. У асноўным падрыхтоўчыя работы вяліся самімі ўстановамі з удзелам вучнёўскіх рамонтных брыгад, бацькоў, настаўнікаў.  Дапамагалі і спонсары з ліку шэфствуючых арганізацый.
Вынікі зробленага, а таксама задачы на новы навучальны год педагогі абмяркуюць на традыцыйнай настаўніцкай  нарадзе, якая адбудзецца напрыканцы жніўня.  

 
						 
						