Раенны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2025» адбыўся ў аграгарадку «Лявонішана» Верхнядзвінскага раёна . Удзел у конкурсе прынялі сем’і Андрушонак, Івановых і Марозька. Удзельнікаў і гасцей свята прывітаў старшыня райвыканкама Віталь Лаўрынаў. Поспеху ў барацьбе за тытул «Валадара сяла» сем’ям пажадалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Козел , начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Андрэева і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Зуй.
СЯМʼЯ АНДРУШОНАК
Тата Іван родам з аграгарадка Валынцы. Працуе вартаўніком у сельгаспрадпрыемстве «Антонава-Агра», захапляецца рыбалкай. Ірына родам з
Міёрскага раёна, працуе жывёлаводам у сельгаспрадирьемстве «Прудзінкі». Знаходіща ў водпуску па догляду дзіцяці. У вольны час займаецца кулінарыяй.
У 2023 годзе Іван і Ірына купілі двухпавярховы дом і самі зрабілі рамонт, абзавяліся гаспадаркай. У сям’і падрастаюць сапраўдныя памочнікі. Дачушкі Мілана, Карына, Эміліяна дапамагаюць маці ў хатніх справах. Арцёму падабаецца хадзіць з бацькам на рыбалку. А маленькі Ягор акружаны любоўю ўсіх дамачадцаў.
СЯМʼЯ ІВАНОВЫХ ❤️Сямейнаму саюзу 9 гадоў. Алеся родам з Лісна, Сяргей з Росіцы. Ён працуе майстрам лесу ў Боркавіцкім лясніцтве, захапляецца рыбалкай, рамонтам аўтамабіляў. Алеся працуе санітаркай у Луначарскім сацыяльным пансіянаце
«Семейный уют», захапляецца
вырабамі з фамірана, любіць гатаваць. У гэтай сямʼі растуць таленавітыя дзеці : сын Руслан наведвае музычную
школу, займаецца пляценнем і дапамагае тату. Маленькая Мілана любіць спяваць, танцаваць і кухарыць з мамай. Сумесны сямейны адпачынак- падарожжы па прыгожых
мясцінах Беларусі.
СЯМ’Я МАРОЗЬКА!
Сям’я прымала ўжо ўдзел у раённым этапе конкурсу «Уладар сяла» у 2022 годзе. Тата Сяргей родам з Шаркаўшчыны, працуе
трактарыстам-машыністам у сельгаспрадпрыемстве
«Лявонішана».Захапляецца рамонтам
аўтамабіляў. Валерыя — карэнная жыхарка Дзёрнавіч, па спецыяльнасці ляснік, захапляецца развядзеннем кветак і кулінарыяй. У сямʼі гадуюцца сястрычкі-блізняткі Крысціна і Ульяна і сынок Ігнат. Увесь час сямʼя аддае вялікай гаспадарцы.
Галоўны тытул спаборніцтваў заваявала сям’я Івановых. Усе сем’і адзначаны дыпломамі ў розных намінацыях. 💥 Арганізатарамі конкурсу выступілі ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні, аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі, сектар культуры райвыканкама, райком прафсаюза работнікаў
аграпрамысловага комплексу.
Пераможцы раённага этапа конкурсу «Уладар сяла -2025» — сям’я Івановых.