Мерапрыемствы памяці ў Асвеі

Актуально Беларусь помнит!

 

Сёння ў Верхнядзвінскім раёне ўспамінаюць ахвяр Асвейскай трагедыі, якая здарылася на гэтай зямлі 80 гадоў назад. Карная аперацыя «Зімовае чараўніцтва» праводзілася фашыстамі з сярэдзіны лютага па канец сакавіка 1943 года. Яе мэтай было знішчэнне партызанскіх брыгад і стварэнне нейтральнай зоны без жыхароў і населеных пунктаў шырынёй 30-40 кіламетраў.

Падчас аперацыі “Зімовае чараўніцтва” толькі ў Асвейскім раёне было спалена 160 населеных пунктаў, 120 з якіх – разам з людзьмі.
Усяго на тэрыторыі нашага раёна ў гады вайны спалена 439 населеных пунктаў, забіта звыш 20300 мірных жыхароў, больш 14 тысяч угнана на прымусовыя работы ў Германію альбо накіравана ў канцэнтрацыйныя лагеры.

Да 80-годдзя Асвейскай трагедыі верхнядзвінцы праводзяць шматлікія жалобныя мерапрыемствы, музейныя ўрокі, мітынгі-рэквіемы, угодкі памяці, сустрэчы з відавочцамі трагічных падзей.
Асноўныя мерапрыемствы 16 лютага 2023 года адбываюцца ў Асвеі. Удзел у іх прымаюць старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў У. Цярэнцьеў, старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама В. Шылаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў І. Козел.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *