Верхнядзвінскія аграрыі – пераможцы «Дажынак-2019»

Наш край

Дырэктар ААТ «Шайцерава» М. Гумнянкоў (у цэнтры) удзячны за працу майстрам жніва – камбайнерам-тысячнікам С. Мацулевічу, А. Кандраценка, М. Кузьмічонку, Д. Ясюкевічу, А. Стайнову і Г. Грыгор’еву.

Верхнядзвінскі раён увайшоў у лік пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, рапсу, нарыхтоўцы кармоў на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019» у г. Браславе – заняў другое месца ў намінацыі «Сярод раёнаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур».
Пераможцам абласнога спаборніцтва прызнана ААТ «Шайцерава», якое заняло другое месца сярод сельскагаспадарчых арганізацый І групы на ўборцы зерневых і зернебабовых культур.
У намінацыі сярод трактарыстаў-машыністаў, занятых на нарыхтоўцы травяных кармоў на камбінаваных рулонных прэс-падборшчыках-упакоўшчыках, першае месца заняў трактарыст ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод» Арцём Віктаравіч Цвяцінскі.
Сярод старшых камбайнераў і камбайнераў мала-дзёжных экіпажаў сельскагаспадарчых арганізацый ва ўзросце да 31 года другое месца прызначана старшаму камбайнеру ААТ «Шайцерава» Мікалаю Анатольевічу Кузьмічонку.
Адзначаны трактарысты-машыністы ААТ «Верх-нядзвінскі масласырзавод» Уладзімір Аляксандравіч Перапечкін і УВП «Вужыца-Агра» Іван Сяргеевіч Сахонька, якія забяспечылі эфектыўную выпрацоўку на трактар «Кіравец» К-744Р4.
Дэлегацыя Верхнядзвінскага раёна прыме ўдзел у фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2019», які адбудзецца ў Браславе 28-29 верасня, дзе пераможцам будуць уручаны заслужаныя ўзнагароды.
Віншуем пераможцаў!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *