Верхнядзвінская бібліятэка адзначыла 75-годдзе

Актуально Культура

Напярэдадні прафесійнага свята Верхнядзвінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Тараса Хадкевіча адзначыла 75-гадовы юбілей.

Свята пачалося на «Бібліятэчным бульвары». На пляцоўцы каля пышных кветкавых клумбаў разгарнулася фотавыстава «Одной судьбой мы связаны». Ад чорна-белых здымкаў да каляровых фатаграфій апошніх гадоў – амаль што ўся гісторыя раённай бібліятэкі перад вачыма! Шанц праверыць свае веды і атрымаць прыз давалі займальныя віктарыны «Да здравствует библиотека» і «Верхнедвинщина литературная». Сярод маленькіх гасцей асаблівай папулярнасцю карысталіся аквагрым і латарэя «Библиофортуна».
У гэты знамянальны дзень павіншаваць любімую бібліятэку прыйшлі пастаянныя чытачы, былыя супрацоўнікі, партнёры і многія іншыя яе сябры. Чытальная зала ледзь змясціла ўсіх жадаючых падзякаваць тым, хто працаваў і працуе ў доме кнігі.

Падрабязней чытайце ў «ДП».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *