Доўгажыхарка з Верхнядзвінска адзначыла 100-гадовы юбілей

Наш край

Не кожнаму чалавеку лёсам вызначана святкаваць стогадовы дзень нараджэння. А Соф’я Іосіфаўна Шнітко сустрэла гэту дату ў акружэнні сям’і і сяброў.


Азіраючыся на пройдзены шлях, на якім хапала ўсяго, былы работнік райспажыўтаварыства Соф’я Іосіфаўна Шнітко можа заставацца спакойнай: адпрацавала ўсё жыццё шчыра і рупліва, выгадавала дзяцей, дачакалася ўнукаў і праўнукаў.
І сёння, адзначаючы такі значны юбілей, жанчына прымала віншаванні не толькі ад родных і блізкіх людзей, але і ад арганізацыі, якой аддала больш за трыццаць гадоў працоўнага жыцця.
У райспажыўтаварыства Соф’я Іосіфаўна прый-шла ў 1961 годзе. Пачынала кухонным работнікам у рэстаране «Дрыса», потым семнаццаць год працавала кандытарам у цэху. У 1992 годзе пайшла на заслужаны адпачынак.
З падарункамі, паштоўкай і прыгожым тортам да імянінніцы прыйшлі работнікі райпо Таццяна Кузьміцкая і Любоў Яскевіч. Прафсаюз райспажыўтаварыства з асаблівым клопатам ставіцца да ветэранаў працы. Іх віншуюць са святамі, асобна ўшаноўваюць юбіляраў, бо важна, каб людзі адчувалі: аб іх памятаюць і ставяцца з павагай.
Соф’я Іосіфаўна была вельмі рада гасцям, хвалявалася і з цікавасцю распытвала аб былых калегах, амаль без цяжкасцей узгадвала прозвішчы тых, з кім калісьці працавала.
– За свой працоўны шлях маці не брала ніводнага бюлетэня, – расказвае дачка Людміла. – Калі адзначалі 95-ы дзень нараджэння, я пажадала ёй дажыць да 100-годдзя. Цяпер жа дала наказ, каб трымалася да 105 гадоў!
Анна ЗІМАЦКАЯ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *