У Верхнядзвінску адраджаюцца аўтэнтычныя рамёствы

Наш край

У раённым Доме рамёстваў ткацтва на дошчачках і на бяр-дзечку адраджае дырэктар Святлана Васільеўна Малахоўская.
– Мы тчэм паясы, ужо нават сабралася невялікая калекцыя, – расказвае яна. – У адрозненне ад ткацтва на кроснах ці раме, такім рамяством можна займацца дома і нават без спецыяльных прылад. Замест драўляных пласцінак вельмі зручна выкарыстоўваць старыя пластыкавыя карткі – яны лёгка змяшчаюцца ў руцэ і паварочваюцца.
Аўтэнтычныя вырабы і традыцыйныя тэхнікі супрацоўнікі Дома рамёстваў знаходзяць падчас экспедыцый па раёну ці атрымліваюць ад мясцовых жыхароў. Напрыклад, не так даўно ў раённы краязнаўчы музей перадалі два шырокія – каля чатырох сантыметраў у шырыню – паясы, і ў хуткім часе майстры паспрабуюць стварыць іх сучасны аналаг.
Алёна МАРОЗ.
Фота аўтара.

Падрабязней чытайце ў «ДП».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *