Верхнядзвінскія школьнікі перамаглі ў конкурсе на лепшае фота

Актуально Наш край

Падведзены вынікі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу фотаздымкаў “Зямля пад белымі крыламі” у рамках рэспубліканскай акцыі вучнёўскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

Корбит Георгий, 15 лет

Сярод пераможцаў – навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Верхнядзвінскага раёна.
Конкурс праходзіць у тры этапы. Фотаматэрыялы для ўдзелу ў раённым этапе накіроўваліся ў Верхнядзвінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі. Работы адбіраліся па некалькіх намінацыях – “Мой дом” , “Водная прастора”, “Дзікі свет”, “Вышыня”, “Людзі і прафесіі”, “Асобы і пакаленні”, “Жывыя традыцыі”, “Спадчына”, “Манахром”, “ТэхнаРух”. Зразумела, што ўсе фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы і ў электронным варыянце.

Махоцкий Юрий, 13 лет
Як расказала метадыст раённага цэнтра дзяцей і моладзі Таццяна Арол, пры падвядзенні вынікаў асноўнымі крытэрыямі ацэнкі конкурсных работ з’яўляліся арыгінальнасць сюжэту, мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі, тэхнічная якасць здымка. Фотаздымкі, якія занялі 1-е, 2-е, 3-е месцы ў кожнай намінацыі на раённым этапе, накіравалі для ўдзелу ў абласным.
У намінацыі “Жывыя традыцыі” першае месца ў вобласці заняў фотаздымак “Выйшлі разам з работы” 15-га-довага Георгія Корбіта, навучэнца ДУА “Дзёрнавіцкі дзіцячы сад-базавая школа” (кіраўнік Г. В. Харчанка). Гэ-та рэпартажны фотаздымак, які падкрэслівае народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці нашых жыхароў, іх звычаі.
У намінацыі “Спадчына” першае месца заняў фотаздымак “Дорога к свету” 13-га-довага Юрыя Махоцкага, навучэнца Сар’янскага дзіцячага сада – базавай школы (кіраўнік В. М. Дуброўскіх). Ён зрабіў фотаздымак гістарычнага і культурнага аб’екта, помніка архітэктуры Беларусі Свята-Успенскі кафедральны сабор у Віцебску.
Другое месца ў намінацыі “Жывыя традыцыі” прысуджана Елізавеце Хадасевіч. 17-гадовая дзяўчына прада-ставіла здымак “Праздник хлеба”. Па ўмовах конкурсу ў гэтай намінацыі трэба было прадаставіць серыю фотаработ (да пяці фотаздымкаў аднаго аўтара), якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі, звычаі і шматвекавую сувязь па-каленняў. Елізавета вучыцца ў Валынецкай сярэдняй школе, кіраўнік – І. У. Фіялка. У гэтай жа намінацыі трэцяе месца заняла 16-гадовая Надзея Капітонава з работай “Широкая Масленица”. Дзяўчына таксама вучыцца ў Валынецкай СШ (кіраўнік Т. М. Крыўко).
Другое месца ў намінацыі “Дзікі свет” прысуджана Максіму Станкевічу (15 гадоў) за фотаздымак “Ежик” (Шайцераўская СШ, кіраўнік Г. У. Гмір).
Другое месца ў намінацыі “Водная прастора” заняла вучаніца Асвейскай СШ 16-га-довая Крысціна Радзюк (кіраўнік В. Г. Свярдлова) з фотаздымкам “Смотрю в озера синие”.
Цяпер пераможцы абласнога этапу прымуць удзел у рэспубліканскім этапе конкурсу фотаработ «Зямля пад белымі крыламі».
Віншуем і жадаем новых перамог!
Ксенія ЯРАШЭВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *