Встреча в школе через 50 лет

Актуально Жизнь сельских Советов

Традыцыйныя вечары сустрэчы выпускнікоў адбыліся ў першую суботу лютага.

55-летние копия

У гэтым годзе нашай Боркавіцкай сярэдняй школе споўнілася 55 гадоў. Гэты юбілей асабліва дарагі нам, выпускнікам 1968 года. Пяцьдзесят год назад выйшлі са сцен школы. Прыйсці на сустрэчу з аднакласнікамі, настаўнікамі – гэта заўсёды хваляванне. Суботні вечар 3 лютага запомніцца на ўсё астатняе жыццё.
Школа захавала сваю добрую традыцыю – памятаць сваіх выпускнікоў. Мы былі ўражаны з густам аформленай залай, талентам педагогаў і вучняў. Са слязьмі на вачах разглядалі фотаздымкі 60-х, 70-х гадоў. Там мы такія маладыя, прыгожыя, бесклапотныя!
Выпускнікі розных гадоў запрашаліся на сцэну. Нягледзячы на ўзрост, чыталі вершы, прысвечаныя роднай школе, спявалі песні нашай маладосці. Вясёлая дыскатэка сабрала ўсіх у адзін карагод. Гэты вечар сустрэчы скінуў нам шмат год.
На жаль, няма многіх нашых любімых настаўнікаў, ды і рады старэйшых выпускнікоў значна паменшалі. Але жыццё працягваецца.
Выказваем шчырыя словы ўдзячнасці педагагічнаму калектыву школы за выдатнае мерапрыемства. Традыцыі захаваныя, школа жыве. Жадаем педагогам, вучням і ўсім выпускнікам добрага здароўя, бадзёрасці і аптымізму.
Выпускнікі 1968 года (справа налева) Віктар Раманавіч Юрчанка, Васіль Васільевіч Кузей, Іван Іванавіч Бядунька, Вольга Іванаўна Тварановіч, Любоў Міхайлаўна Кашчаўцава, Алена Васільеўна Гушчанка.

Встреча через пятьдесят лет
(Отрывок из стихотворения)
Никогда не забыть нам последний звонок,
Не забыть эти школьные смены,
Неужели не надо спешить на урок,
И не будет большой перемены?
Все давно позади, серебрятся виски…
Время мчится, как кони шальные.
На душе чуть-чуть грустно, немного тоски,
Где ж вы, годы мои молодые?
Но сегодня печали нет места,
Праздник встречи приносит февраль.
Вечер школьный, такой интересный,
Дарит юность, ушедшую вдаль.
Василий КУЗЕЙ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *