СА СВЯТАМ!

Актуально Общество

независимость

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары і госці раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 73-й гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
У гэта галоўнае свята нашай дзяржаўнасці мы асабліва выразна адчуваем адзінства і духоўную моц нацыі, любоў да сваёй светлай і шчырай Радзімы. Ва ўсе часы жаданне жыць на свабоднай і мірнай зямлі надавала беларусам сіл у барацьбе з захопнікамі, аб’ядноўвала з аднадумцамі-патрыётамі з суседніх рэспублік, натхняла на плённую працу.
Свята Незалежнасці нездарма адзначаем у гадавіну вызвалення нашай зямлі ад нямецка-фашысцкага нашэсця. Гэта падзея нагадвае аб тым, якой цаной здабыта мірнае жыццё. З асобай пашанай успамінаем загінуўшых у барацьбе за Перамогу, нявінных ахвяраў фашызму, нізка схіляемся перад подзвігам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. За свабоду Айчыны землякі мужна змагаліся на франтах, у партызанскіх атрадах і падполлі, набліжалі вызваленне напружанай працай у тыле. Сучаснае пакаленне бязмежна ўдзячна змагарам за іх подзвіг і беражэ заваёвы старэйшага пакалення.
Мы ганарымся тым, што жывём у міралюбівай дзяржаве і адкрытыя для ўсебаковага супрацоўніцтва. Братэрскія сувязі з народамі-суседзямі, замацаваныя крывёю ў гады вайны, сёння працягваюцца ў эканамічных, сацыяльных і культурных сувязях. У 58-ы раз сустракаючыся з сябрамі на Кургане Дружбы, пацвярджаем вернасць гэтым традыцыям.
Сёння мы ўмацоўваем незалежнасць стваральнай працай, высокай абароназдольнасцю, развіццём духоўных і нацыянальных каштоўнасцяў. Намаганні дзяржавы накіраваны на паляпшэнне дабрабыту народа, і гэта дазваляе пераадолець усе складанасці сусветных эканамічных і палітычных працэсаў.
Сардэчна дзякуем усім, хто воінскай службай і самаадданай працай умацоўвае і праслаўляе нашу Радзіму. Сіл і натхнення ўсім на гэтым шляху! Моцнага здароўя, міру і шчасця на роднай зямлі!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.

РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *