Сустрэча ў клубе «Сучаснік»

"Наша гасцёўня" Актуально

Народны клуб цікавых сустрэч «Сучаснік» на чарговае мерапрыемства  запрасіў таленавітага і  вядомага не толькі на Верхнядзвіншчыне, але і далёка за межамі члена саюза мастакоў Беларусі Валерыя Счаснага. Яго карціны знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Расіі, Ізраілі, Польшчы, Нарвегіі, Бельгіі, Галандыі, на Беларусі, у музеях Віцебшчыны. Творы выстаўляюцца на персанальных і калектыўных выставах.

img_0768-kopiya

Кіраўнік клуба Ірына Цімашэнка пазнаёміла прысутных з біяграфіяй мастака. Нарадзіўся Валерый Ігнатавіч у Верхнядзвінску, тут і прыйшло яго захапленне маляваннем. Настаўніца па выяўленчаму мас-тацтву Валянціна Аляксандраўна Радзіёнава заўважыла незвычайныя здольнасці хлапчука. І старалася навучыць усяму таму, што ведала сама. Валерый паступіў у Віцебскі педінстытут на мастацка-графічны факультэт.
Былі незабыўныя вандроўкі па гістарычных і адметных месцах былога Савецкага Саюза, творчыя камандзіроўкі і пленэры. І як вынік – цудоўныя карціны, над якімі трэба думаць, разгадваць вобразы.
Працаваў ён кіраўніком студыі выяўленчага мастацтва Віцебска-га абласнога Палаца піянераў, потым мастаком камбіната мастацтваў, выкладчыкам мастацкага аддзялення Верхнядзвінскай школы мастацтваў. І ніколі не здрадзіў выбранаму шляху. З цягам часу развіваўся сам, і яго творы набывалі новае аблічча і філасофскі сэнс.
Валерый Счасны — сябра Віцебскага аб’яднання “Квадрат”, працуе ў стылі супраматызму. У сваіх творах усхваляе прыгажосць роднай зямлі, яе гераічнае мінулае.
Пасля вандроўкі на Салаўкі ў мастака ўзніклі новыя вобразы і карціны. Адна з іх — храм, як быццам жывая істота велічна назірае з вышыні за чалавекам. А пасля пленэра ля вытокаў ракі Дрыса – “Рагнедава гара”. І такіх прыкладаў шмат.
У Валерыя Ігнатавіча сваё ўяўленне прыгожага, якое ён стараецца данесці да гледача. Яго карціны прымушаюць бачыць сэрцам, і, падчас, патаемнымі струнамі душы. Вучаць думаць, разважаць.
Адметна тое, што мастак разнастайны ў сваёй творчасці. Распрацоўвае архітэктурныя помнікі і будынкі, мемарыялы і памятныя знакі, стварае іконы і іконастасы. З’яўляецца распрацоўшчыкам гербаў Верх-нядзвінска і Асвеі.
Ён ганарыцца сваімі таленавітымі вучнямі, і адна з іх, член Саюза мастакоў Беларусі Інга Карашкевіч, зараз працуе на “Беларусьфільме”.
Валерый Счасны пазнаёміў прысутных са сваёй творчасцю, вынікамі вандровак і пленэраў, карцінамі з мастацкіх выставак і асабістых запаснікаў. Стараўся растлумачыць сутнасць творчасці і ўплыў на яе тых ці іншых па-дзей у сваім жыцці.
Так, напрыклад вобраз падвоеных крыжоў прыйшоў пасля наведвання пленэра Язэпа Драздовіча ў весцы Бабруйшчына ў 2000 годзе. З таго часу і з’явіліся на карцінах Валерыя Счаснага аб’яднаныя крыжы – праваслаўныя і каталіцкія.
Мастак паказаў на фотаздымках сваю майстэрню і карціны, прысвечаныя Верхнядзвіншчыне – “Сар’янскі храм” і “Асвейскі палац”, “Росіцкі касцёл” і іншыя.
Выказаў словы падзякі і падараваў кветкі сваёй першай настаўніцы па выяўленчаму мастацтву Валянціне Аляксандраўне Радзіёнавай.
Э. В. Аржанік расказала аб сумеснай рабоце з мастаком над сімволікай Верхнядзвіншчыны.
Краязнаўца і навуковы супрацоўнік раённага музея Антон Бубала адзначыў, што сэнс жыцця можна пазнаць толькі тады, калі ўзняцца над светам. А у гэтым могуць дапамагчы мас-тацкае слова, музыка і жывапіс. У творчасці мастака вялікі філасофскі сэнс маюць карціны з вобразамі аб’яднаных крыжоў. Як бы сведчаць усім нам – Бог адзін і ён усіх аб’ядноўвае.
На мерапрыемстве прысутні-чала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н.Г. Кісялевіч.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *