Микрорайону предлагают дать название

Актуально Наш край

img_1341-kopiya

За апошнія некалькі дзесяцігоддзяў у нашым горадзе пабудавана яго новая частка, у большасці з пяціпавярховых дамоў, дзе пражывае значная частка жыхароў. Так склалася, што пачалі называць яе проста «мікрараён», без уласнай назвы. Калі звярнуць увагу на іншыя гарады, то ў іх кожны мікрараён мае сваю ўласную назву.
Ёсць і ў нашым горадзе абасобленая яго частка з назвай «Гейжанава», якую атрымала ад вёскі, што знаходзілася на гэтым месцы.
Ад карэнных жыхароў давялося чуць, што на месцы, куды дайшлі шматпавярховыя дамы «мікрараёна», раней была вёска з прыгожай назвай «Марынкі». Так называлі і навакольную мясцовасць.
Дзесьці ў дваццатыя гады мінулага стагоддзя, нібыта для ўпарадкавання дзяржаўнай мяжы, якая праходзіла па Дзвіне, жыхароў вёскі адсялілі ў іншае месца, дамы знеслі, але мясцовасць доўгі час яшчэ так называлі.
Такім чынам, мэтазгодна аднавіць гістарычную справядлівасць і адрадзіць імя мясцовасці — даць мікрараёну назву «Марынкі». Ніякіх выдаткаў для гэтага не трэба. Мяркую, што варта толькі змяніць назву аўтобуснага прыпынку «Аўтапарк» або «Кабзуна» на «Марынкі» і ўнесці адпаведныя змяненні ў назвах прыпынкаў на гарадскіх аўтобусах. З цягам часу гэта назва прыжывецца для ўсяго «мікрараёна».
Прапаную абмеркаваць гэту думку жыхарам горада і па выніках абмеркавання прыняць адпаведную пастанову.
В. ЯКІМАЎ,
г. Верхнядзвінск.



13 комментариев по теме “Микрорайону предлагают дать название

  1. Название какое то не серьезное,женское.Большинству жителей все равно когда и что там была за деревня.Я бы посоветовал не торопиться,а то у нас в крови переименовывать при каждой власти.

  2. Скажите, может лучше облагородить аварийное здание кинотеатра?

  3. Красивое название и есть историческая основа. Только займется ли кто этим? У нас через инстанции и муха не пролетит, а не то, что название. Сейчас начнется куча бюрократических сложностей и препон.

  4. Если женское, то несерьёзное? А по мне, так лучше несерьёзная Лида, чем серьёзный Херсон.

  5. Дорогой гость.Не надо сравнивать теплое с тяжелым.Можно сделать элементарное анкетирование(не только среди активистов брсм)и выбрать адекватное название.

  6. Я слышала от старожил, что деревня Маринки находилась где-то в районе ул.К.Маркса. Зато точно на месте площадки и домов у м.»Люкс» находился могильник животных…

  7. UjcnmZ: Могильник находился рядом со стоянкой возле гаражного кооператива .
    По хутору Маринки.
    Не было его никогда в районе ул.К.Маркса.Находился он за водоочесными.Карты Гугл Вам в помощь.

  8. Перш чым анкетаваць, варта чытача адукаваць, бо краязнаўчыя веды ў нашага люду, асабліва ў моладзі, вельмі слабыя. Папытайцеся ў сяброў ды знаёмых, на якіх рэках стаяць Боркавічы, Валынцы, Лявонішана, Бігосава, Каханавічы, Ігналіна — і вы ўпэўніцеся ў гэтым. === Аўтар ідэі не прапаноўвае вырашаць пытанне шляхам нейкіх афіцыйных пастаноў ды яшчэ за кошт бюджэту. Гэтай ідэі трэба даць толькі крылы для палёту ў масы (хаця б разгушкаўшы яе на старонках раёнкі). === Назва ж Марынкі мае для гэтага добрыя шанцы. Яна мілагучная, крыху гарэзлівая, лірычная; яе тапанімічная ніша на сучасных картах, схемах, планах не занятая; іншых прэтэндэнтаў на канкрэтнае імя для мікрараёна няма. Дык чаму б і не? Выбераце на ваш густ адзін з наступных дыялогаў:
    1. — Куды махнём увечары? — У мікрараён, у «Флору-плюс»!
    2. — Куды вечарком? — У Марынкі!
    Калі ж і недарэчная «Флора-плюс» памяняе сваю шыльду на «Марынкі», то, думаецца, адказ зразумелы і без анкетавання.

  9. Выше пляжа на Двине Маринкины порожки, а возле льнозавода небольшой фольварок или застенок.

  10. Сябры! Не варта корпацца ў дробязях: за ляском ці перад ім былі Марынкі. Супастаўце напісанае вамі вышэй — і ўбачыце, што Марынкі — цэлы міні-рэгіён, які займаў прастору нават па абодва бакі Дзвіны, як, дарэчы, калісьці і Ўзмёны. Ну ўжо, калі такія злыя, дык Марыначкі!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *