





С 20 по 30 апреля ГАИ усилит контроль за водителями мототранспорта. Тема безопасности водителей и пассажиров ...
Госавтоинспекция Витебской области усилила контроль за соблюдением водителями транспортных средств требований законодательства в части тонировки ...
В связи с объявлением 2018 года Годом малой родины, осуществлением мероприятий по повышению статуса городов ...
На очередной второй сессии районного Совета депутатов 28 созыва рассмотрен вопрос «О благоустройстве сельских населенных ...
Депутаты 28 созыва приступили к работе. Мы поинтересовались, с чего народные избранники планируют начать свою ...
Состоялись первые организационные сессии в сельских Советах депутатов 28 созыва, в том числе – в ...
В Докшицах состоялся Открытый межрегиональный турнир по игре брейн-ринг. Команда интеллектуалов из Верхнедвинска, представлявшая организации ...
Районные военно-спортивные соревнования «Академия мужества» прошли на базе РОЧС. Организованное ОО БРСМ при поддержке отдела образования, ...
У рамках рэалізацыі праекта “Маладзёжны білет – твая сацыяльная падтрымка!” адбылася сустрэча членаў маладзёжнай інфармацыйнай ...
Кожны, хто праязджае праз вёску Гаі Каханавіцкага сельсавета, затрымлівае позірк на гэтай незвычайнай сядзібе. А некаторыя нават спыняюцца і заходзяць у двор, каб лепш разгледзець размешчаныя тут дзівосныя прылады. А яны сапраўды рэдкія – карпатліва сабраныя экспанаты з гісторыі беларускага народнага побыту.
Гаспадарамі адметнага падвор’я з’яўляюцца Георгій Арсеньевіч і Зінаіда Іванаўна Міклушонкі. Сядзібу ў Гаях яны купілі год таму – пераехалі сюды з райцэнтра, дзе працавалі да выхаду на пенсію. У гарадскім доме засталіся дачка з унукам, а старэйшыя члены сям’і абралі прывольнае вясковае жыццё. Тым больш і стымул для пераезду быў – гаспадары атрымалі ў спадчыну ад свайго дзядзькі Міхаіла Фёдаравіча Дарожкі з Міёраў цэлы арсенал старадаўніх рэчаў. Сваяк збіраў прылады беларускага побыту ўсё жыццё і ўрэшце сфармаваў багатую калекцыю, якую ацаніў бы любы музей. Размясціць яе ў гарадскім двары немагчыма, а ў сельскі пейзаж гэтыя жураўлі для калодзежаў і драўляныя ночвы ўваходзяць вельмі арганічна.
Працавітыя гаспадары за кароткі час стварылі на падвор’і музей пад адкрытым небам. Чаго тут толькі не ўбачыш! Каларытныя сані, кросны, жорны, косы, пілы, ільначосы, посуд. Прылады не проста размешчаны на ўчастку, а ствараюць уражанне дзеючых рэчаў. Ліхтары вісяць пры ўваходзе ў дом, а калодзежным жу-раўлём можна чэрпаць ваду. Хаця, зразумела, даўнейшыя атрыбуты сельскага быту служаць не для працы, а ў якасці экспанатаў і ўпрыгожвання сядзібы.
Гаспадар надаў усім прадметам прыдатны выгляд: адрамантаваў, пафарбаваў, пакрыў лакам, стварыў кампазіцыі. А гаспадыня стараецца, каб сядзіба адпавядала агульнаму стылю. Зінаіда Іванаўна захапляецца кветкамі, і яны гарманічна дапаўняюць гэты своеасаблівы “лэнд-арт”.
Госці завітваюць на падвор’е і з задавальненнем паглыбляюцца ў атмасферу даўніны. Вось так, дзякуючы захопленасці і працы гаспадароў, звычайная вясковая сядзіба стала, свайго роду, турыстычным аб’ектам.
С. АЛЯКСАНДРАВА.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.