Верхнядзвінскі музей папаўняецца новымі экспанатамі

"Наша гасцёўня" Актуально

IMG_4807 копия

Сапраўдны музейны экспанат удалося знайсці нашаму фотакарэспандэнту на беразе ракі Дрыса. Робячы эцюдныя здымкі прыроды, ён заўважыў на абмялелай выспе нязвычны для сучаснага ўжытку коўш. Калі посуд пацерлі пяском, ён заззяў на сонцы – зробленай рэч аказалася з чыстай медзі. А пазней спецыялісты вызначылі, што знойдзены рарытэт адносіцца да перыяду так званага медніцтва – вырабу гаспадарчых і мастацкіх рэчаў з медзі.
Гэта тэхніка выкарыстоў-валася ў краінах старажытнага Усходу з 4 тысячагоддзя да нашай эры. На Беларусі вядома з часоў бронзавага веку, а росквіту дасягнула ў 17-18 стагоддзях. У многіх гарадах і мястэчках працавалі майстры меднікі і катляры, якія з прывазной ліставой медзі выраблялі разнастайны літургічны і гаспадарчы посуд: тазы, падносы, чайнікі, кварты, каўшы, блюды, кубкі і іншыя рэчы. Сярод відаў апрацоўкі медзі былі выкалатка, паянне, чаканка, гравіраванне.
У канцы 18 – 19 ст. медныя вырабы сталі блізкімі па форме да звычнага драўлянага і глінянага посуду. А выкарыстоўваліся яны пераважна ва ўжытку мяшчан. Фактурная апрацоўка паверхні давала прыгожае зіхаценне, што цанілася і ў шляхецкіх дамах.
У пачатку 20 стагоддзя медніцтва заняпала. Калекцыі такога посуду захоўваюцца ў Дзяржаўным мастацкім музеі Беларусі. А знойдзены на беразе Дрысы экспанат зойме сваё месца ў Верхнядзвінскім краязнаўчым музеі.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *