Верхнядзвінск адзначыў Дзень Незалежнасці і Дзень горада

Актуально Общество

Велапрабег узначаліў кіраўнік раёна  І. І. Марковіч (у цэнтры).
Велапрабег узначаліў кіраўнік раёна
І. І. Марковіч (у цэнтры).

На свята, якое было насычана шматлікімі мерапрыемствамі, сабралася мноства гаспадароў і гасцей прыгожага паўночнага горада Беларусі. Верхнядзвінск па традыцыі сустракаў удзельнікаў урачыстасці чысцінёй, парадкам, святочным убраннем.

Хлеб-соль гасцям з Расіі і Латвіі.
Хлеб-соль гасцям з Расіі і Латвіі.

Сардэчна віталі беларусы гасцей з суседніх рэгіёнаў: намеснікаў галавы адміністрацыі Пскоўскага раёна Жанну Грыгор’еву і Святаслава Калінко, дэпутата Пскоўскага абласнога сходу дэпутатаў Дар’ю Казякову, настаўніка гісторыі Себежскай СШ Сяргея Візавітава, старшыню самакіравання Дагдскага краю Сандру Вішкурэ, намесніка старшыні сама-кіравання Дагдскага краю Райціса Азінса.
З віншаваннямі з нагоды Дня Незалежнасці і Дня горада да землякоў і гасцей Верхнядзвінскага раёна звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта І. І. Мар-ковіч. Ён адзначыў, што такія святы выклікаюць пачуццё нацыянальнага гонару, аб’ядноўваюць і натхняюць на новыя здабыткі.
Наша незалежнасць заснавана на гераізме народу, які абараніў родную зямлю ад нашэсця чужынцаў, узняў край з руінаў, умацаваў яго стваральнай працай. Сёння мы развіваем усе галіны народнай гаспадаркі, будуем, ствараем умовы для якаснага жыцця людзей. Забяспечваючы дабрабыт народа і адстойваючы мір, даказваем, што з’яўляемся моцнай і згуртаванай сям’ёй.
Кіраўнік раёна выказаў упэўненасць у шчаслівай бу-дучыні Айчыны і пажадаў усім поспехаў на гэтым стваральным шляху.

Далей чытайце у «ДП».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *