У Верхнядзвінску прайшоў традыцыйны восеньскі крос

Актуально Спорт

У гарадскім парку прайшлі раённыя спаборніцтвы сярод агульнаадукацыйных школ і адкрытае першынства ДЮСШ па лёгкаатлетычнаму кросу.


Прызавыя месцы занялі: сярод юнакоў 1999-2000 гадоў нараджэння — Аляксандр Сіманаў (Валынецкая СШ), Максім Граноўскі (гімназія), Валерый Ражноў (Сар’янская СШ); сярод дзяўчат — Вікторыя Язерская (СШ № 2), Ілона Юшкевіч (Прыдзвінска-Бароўская СШ), Анастасія Хадзючэнка (Каханавіцкая СШ).
Сярод хлопчыкаў 2001-2002 г. н. — Мікалай Фісенка (СШ № 1), Георгій Лук’янаў (СШ № 1), Іван Янкоўскі (Сар’янская СШ); сярод дзяўчынак — Святлана Нікалаева (Сар’я), Алеся Казачонак (Бігосава), Анна Скубіліна (гімназія).
Сярод хлопчыкаў 2003 г. н. і маладзей — Дзіма Астапчук (гімназія), Кірыл Кавалёнак (СШ № 2), Карэн Вартанян (СШ № 2).
Сярод дзяўчынак таго ж узросту — Вераніка Шкіндзер (Шайцерава), Ірына Агурэцкая (Шайцерава), Крысціна Тарноўская ( СШ № 2).
У камандным заліку сярод агульнаадукацыйных школ 1 групы першае месца дасталося Валынецкай СШ, другое — гімназіі, трэцяе СШ № 2.
Сярод школ 2 групы лідзіравалі Боркавіцкая і Сар’янская СШ. Трэцяе месца раздзялілі Прыдзвінска-Бароўская школа і Каханавіцкая школа-сад.
НА ЗДЫМКУ: момант спаборніцтваў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *