Нарыхтоўваем дровы і брыкет

Общество

З кожным днём на вуліцы ўсё больш холадна — ацяпляльны сезон не за гарамі, і нарыхтоўка паліва на зімовы перыяд у разгары. Аб тым, ці хопіць на зіму дроў і брыкету, як іх назапасіць і па якой цане, — расказвае дырэктар Верхнядзвінскага філіяла Віцебскага абласнога УП «Віцебскаблпаліва» Уладзімір СКАКУН.

Станочнік па колцы і распілоўцы дроў Алег Пятровіч Старавойтаў.

-Уладзімір Уладзіміравіч, якія віды паліва і ў якім аб’ёме рэалізуе прадпрыемства?
— Рэалізуеца два віды паліва — тарфяны брыкет і дровы. За 8 месяцаў бягучага года прададзена торфабрыкету — 1795 тон, у тым ліку насельніцтву — 1418; дроў паліўных — 5913 кубаметраў, у тым ліку насельніцтву — 4707.
— Хто з’яўляецца пастаўшчыкамі дроў і брыкету? Ці дастаткова паліва завозіцца?
— У асноўным, брыкет пастаўляюць чатыры прадпрыемствы — Браслаўскі, Лідскі, Дзітвінскі і Каўпеніцкі торфабрыкетныя заводы. Дровы, у сваю чаргу, паступаюць ад ДЛГУ «Верхнядзвінскі лясгас» і «Мостадрэў» горада Полацка. Што да паставак торфабрыкету, то яны выкананы на 108,5%, дроў паліўных — на 102,8%. Але за 8 месяцаў недапастаўлены дровы мясцовым лясгасам, усяго — 470 кубаметраў.
— У якім выглядзе рэалізуюцца дровы?
— У трох відах — 2-мятровымі хлыстамі, парэзаныя на чуркі і колатыя.
— Ці вялікая чарга на паліва ў гэтым годзе? Усе заяўкі будуць задаволены?
— У ацяпляльны сезон 2013-14 гадоў назіраецца павышаны попыт на паліва, у чарзе лічыцца 500 домаўладанняў. З іх 130 — на торфабрыкет і 370 — на дровы паліўныя. Ужо забяспечана 411 дамоў торфабрыкетам і 960 — дровамі. Зыходзячы з планавых паставак, фінансавых і тэхнічных магчымасцяў, прадпрыемства забяспечвае ў месяц каля 80 чаргавікоў торфабрыкетам, гэта прыкладна 280 тон, і 100 — дровамі (каля 500 кубаметраў). У гэтым годзе, як і ў мінулым, будуць выкананы ўсе заяўкі.
— Якім чынам афармляецца заяўка?
— Заяўка прымаецца па тэлефоне, а таксама асабіста. Усё запісваецца ва ўліковую кнігу, зыходзячы з якой фарміруецца чарга. Плануецца ўвесці «онлайн-заяўку», але на гэта патрэбны спецыяліст і грашовыя сродкі.
— Якія нормы водпуску дроў і брыкету і іх кошт?
— Рэалізацыя паліва насельніцтву ажыццяўляецца па фіксаваных рознічных цэнах, зацверджаных рашэннем абласнога выканаўчага камітэта: торфабрыкет — 148600 рублёў за 1 тону, дровы 2-мятровыя — 48700рублей за кубаметр, дровы чуркамі — 93870 рублёў, дровы колатыя- 136790 рублёў. Існуе норма, якая складае 3,5 тоны торфабрыкету і 4,9 кубаметра дроў на домаўладанне.
— Ці ўваходзяць у аплату паслугі па дастаўцы?
— Дастаўка аплачваецца асобна, і кошт залежыць ад віду машыны. Калі гэта аўтамабіль ГАЗ, то за 1км з грузам трэба заплаціць 15032 рублёў, аўтамабіль ЗІЛ абыйдзецца ў 17688 рублёў за 1км.
— Ці можна набыць паліва па нефіксаваных цэнах?
— Безумоўна, магчыма. Для бюджэтных і гасразліковых арганізацый паліва адпускаецца па аптовых цэнах з аптовай надбаўкай.
— Якія праблемы ўзнікаюць у працы?
— У асноўным, гэта праблемы тэхнічнага характару. Аўтамабілі даволі зношаныя. Таксама маецца толькі адзін станок для колкі дроў, таму цяжка выканаць усе заяўкі.
— Назавіце лепшых работнікаў арганізацыі.
— У гэтым годзе райпаліўзбыту споўнілася 40 гадоў, у сувязі з гэтым «Віцебскаблпаліва» узнагародзіла граматамі за добрасумленную працу бухгалтара Наталлю Дзмітрыеўну Пліско, станочніка Алега Пятровича Старавойтава, вадзіцеля Сяргея Мікалаевіча Захарэнка.
— Дзякуй за гутарку.
Тэкст і фота Ілоны Краснай.



1 комментарий по теме “Нарыхтоўваем дровы і брыкет

  1. Красиво написано — и самое главное далековато от действительности. Попробовал заказать 2-х метровые дрова — так ведь заявку не приняли. Сказали: «Очередь большая, раньше января заявки не принимаем!» Можно делать соответствующие выводы!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *