У Верхнядзвінскім раёне адзначылі свята працаўнікоў вёскі

Актуально Общество

Сваё прафесійнае свята адзначылі працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

IMG_1632 копия

Урачыстае мерапрыемства ў гонар верхнядзвінскіх аграрыяў на гэты раз праходзіла ў Валынецкім сельскім Доме культуры. Сюды прыбылі пераможцы раённага спаборніцтва ў розных відах сельгасработ, лепшыя спецыялісты і работнікі аграпрама. Гасцей сустракалі выставы сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, устаноў культуры раёна.

IMG_1749 копия
Свята пачалося праглядам відэафільма аб тым, як нялёгка здабываецца хлеб і якім асабліва цяжкім быў сёлетні год для хлебаробаў Прыдзвінскага краю. Нягледзячы на цяжкасці і перашкоды надвор’я, удалося атрымаць звыш 68 тысяч тон збожжа, што нават перавышае мінулагодні паказчык, здабыты нядрэнны ўраджай іншых сельгаскультур, захаваны паказчыкі ў жывёлагадоўлі.
Аб самадданай працы людзей і дасягнутых выніках гаварыў, вітаючы работнікаў аграпрамысловага комплексу, старшыня райвыканкама І. І. Марковіч. Ён павіншаваў працаўнікоў сельскагаспадарчай галіны, перапрацоўчай прамысловасці і ўсіх жыхароў раёна са святам, якое стала ўсеагульным, падзякаваў за нястомную працу, прафесійнае майстэрства і адданасць роднай зямлі і пажадаў новых плённых здабыткаў.
З віншаваннямі да аграрыяў звярнуліся старшыня Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу В.С. Гутараў, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В.М. Шылаў, намеснік старшыні райвыканкама А.А. Барздыка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А.У. Зуй, сакратар райкама БРСМ Д.М. Сакалоўская. Сардэчныя словы прывітання ад суседзяў-расіян выказаў госць урачыстасці – намеснік Галавы адміністрацыі г.п. Ідрыца Себежскага раёна М.С. Андрэеў.
Павіншаваць працаўнікоў вёскі на свята прыбылі святары – Благачынны раёна Валянцін Вабішчэвіч і настаяцель Верхнядзвінскага касцёла Аляксандр Грыцкевіч.
Перадавікам сельгас-вытворчасці і перапрацоўчай прамысловасці ўручаны Ганаровыя граматы, падзякі, Дыпломы і прэміі. Усім гасцям свята паднесены духмяныя караваі са збожжа новага ўраджаю.
Святочны настрой ва ўдзельнікаў урачыстасці пад-трымлівалі творчыя калектывы і салісты Верхнядзвінскага РЦКНТ і артысты ансамбля “Сударушка” г.п. Ідрыца.
(Падрабязней
аб святкаванні — у наступных нумарах газеты).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *