Для ўмацавання здароўя

Актуально Общество

На патрэбы аховы здароўя раёна з раённага бюджэту за 10 месяцаў бягучага года выдаткавана 24,3 мільярда рублёў.

Гэта кошт лекаў і харчавання хворых у стацыянарах медыцынскіх устаноў, аплата камунальных паслуг, заробак медработнікаў, сродкі, якія пайшлі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ЦРБ, участковых бальніц і амбулаторый, ФАПаў. Ужо капітальна адрамантаваны дахі хірургічнага і інфекцыйнага аддзяленняў ЦРБ, упарадкаваны дах гаспадарчага корпуса Асвейскай бальніцы, часткова заменены аконныя блокі ў Валынецкай БСД і Шайцераўскай УА. Капітальна рамантуецца і само памяшканне хірургічнага аддзялення.
Нарэшце, у раённай службы «Хуткая дапамога» з’явіўся рэанімабіль. Ён аснашчаны сучаснай медыцынскай апаратурай, што дазваляе аказваць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу пры транспартыроўцы «цяжкіх» пацыентаў.
Да канца года будзе набыты новы апарат ЭКГ, паравы стэрылізатар, фетальны манітор для кантролю цяжарнасці, праявачная машына ў рэнтгенкабінет. Тут сёлета ўстаноўлена сучасная дыягнастычная рэнтгенустаноўка, закупленая за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Штат медработнікаў папоўнілі 11 маладых спецыялістаў.
Л. ФЁДАРАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *