Прафесійнае свята ў газавікоў

Актуально Общество

Напярэдадні Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці рэдакцыя газеты «Дзвінская праўда» па-прасіла дырэктара РВУ «Верхнядзвінскрайгаз» А. Г. Малатка адказаць на некалькі пытанняў.
-Андрэй Генадзьевіч, які аб’ём работ даводзіцца выконваць калектыву?

Работніцы райгаза А. Э. Касапалікава, В. У. Карпэцкая, Е. А. Сініцына, А. М. Касапалікава, С. М. Баярчук з калегамі стварылі адну з самых прыгожых вытворчых тэрыторый раёна.
(Злева направа) вадзіцель Ю. П. Касапалікаў і слесары І. В. Скарбоўскі і А. С. Пузака.

-Абслугоўваем 160 кіламетраў сетак, па якіх ідзе прыродны газ. Да нас у раён «блакітнае паліва» пачало паступаць у 2006 годзе, а ўжо ў наступным яно забяспечыла вытворчыя патрэбы ААТ «Інвет», гарантавала цяпло і гарачую ваду ў шматпавярхоўках, многіх прыватных дамах бігосаўскіх жахыроў.
У 2010 годзе траса дасягнула г. п. Асвея, не абмінуўшы вёскі Бялькоўшчына і Каханавічы. У Асвеі гафізікавана 165 кватэр у дамах агульнага карыстання і 20 — прыватных уладальнікаў. Чатырнаццаць гаспадароў Бялькоўшчыны таксама адчулі перавагі карыстання прыродным газам. Акрамя таго, тут набліжаюцца да завяршэння работы па газіфікацыі збожжасушыльнага комплексу. А ў Каханавічах на падобным аб’екце яны закончаны яшчэ ў 2010 годзе.
На прыродным газе працуюць у горадзе кацельні райжылкамунгаса, масласырзавода, хлебазавода, ім ацяпляюцца «Беларусбанк», райспажыўтаварыства.
Што датычыць прыватнага сектара, то, паколькі газіфікацыя — справа не танная, гараджане аб’ядноўваюцца ў кааператывы і сумеснымі намаганнямі фінансуюць работы. І на сённяшні дзень дзесяць падобных аб’яднанняў маюць магчымасць круглы год карыстацца гарачай вадой.
Дарэчы, 160 кіламетраў трасы, аб якой гаварылася вышэй, гэта не толькі надзейна абароненыя ад усялякіх выпадковасцей трубы, але і 16 газарэгулятарных пунктаў. Яны таксама на нашым балансе. А аптымальны цыкл работы ўсёй няпростай гаспадаркі забяспечвае сістэма тэлеметрыі.
-Няштатныя сітуацыі здараюцца?
-На маёй памяці — не было. Калі паступіць тэлефанаванне ад жыхароў, просьба што-небузь адрамантаваць або падправіць, кругласутачная аварыйная служба, якую ўзначальвае майстар А. М. Кузьмін, адразу выязджае на месца. Зразумела, не ўся служба, а адна з чатырох яе брыгад.
За восем месяцаў бягучага года газіфікавана 100 дамоў, а ўсяго з пачатку газіфікацыі — звыш 13 тысяч кватэр, у тым ліку 2,5 тысячы — прыродным газам, 10,5 тысячы — звадкаваным.
-Вось на апошнім пакуль і спынімся. Большасць сельскіх жыхароў карыстаецца газавымі балонамі…
-…І не скардзяцца, паколькі ўсе заяўкі выконваюцца своечасова. Тры аўтамашыны, дакладней, тры экіпажы дастаўляюць ў вёскі балоны па графіку, які адпавядае пажаданням грамадзян. У гэтам заслуга вадзіцеляў і слесараў В. В. Грыгор’ева, І. В. Скарбоўскага, А. С. Пузака, братоў Міхаіла і Юрыя Касапалікавых.
На звадкаваным газе працуе аўтатранспарт райжылкамунгаса, раённага вузла электроннай сувязі, лясгаса і міліцыі. Аўтазаправачная станцыя не закрываецца нават у начны час, так што запрашаем новых спажыўцоў.
-Усе работы па пракладцы новых ліній газаправоду таксама ваш клопат?
-Безумоўна. Будаўнічая брыгада паспяхова спраўляецца са сваімі абавязкамі. Экскаватаршчык А. Л. Шумскі, зваршчык В. У. Шальскі, вадзіцелі У. І. Шук, Д. С. Шэршань, слесар А. У. Думаронак і, зразумела, кіраўнік гэтага невялікага падраздзялення П. А. Іўлеў — сапраўдныя прафесіяналы.
-Каго яшчэ адорыце гэтым званнем?
-Усіх не пералічыш, бо не хопіць газетнай старонкі. Але нельга не назваць аператараў АГЗС Д. М. Дабранава, Т. І. Васюковіч, галоўнага інжынера В. У. Глазка, галоўнага бухгалтара А. Э. Касапалікаву, эканаміста Ю. А. Галавач. Шмат гадоў узначальвала райгаз Е. А. Сініцына. Яна і цяпер плённа працуе і штодра дзеліцца вопытам з моладдзю.
Вялікія надзеі ўскладаем на новых членаў калектыву майстра Канстанціна Сардыку, слесара Мікалая Махнача, зваршчыка Дзяніса Наумёнка, аператара АГЗС Сяргея Васюковіча, Андрэя Яршова. Прыкладам для іх з’яўляюцца нашы паважаныя ветэраны, якія ўнеслі важкі ўклад у газіфікацыю раёна: Т. М. Верашчака, Г. С. Жук, В. І. Ляскоўскі, Н. Н. Дзенісёнак, В. У. Кляр, В. А. Снапок, Я. М. Арлоўскі, А. А. Ганчаронак.
-У вядомай некалі песні ёсць такія радкі: «служба дні і ночы». Гэта не толькі аб міліцыі, але і аб газавіках. Якія створаны ўмовы для работы?
-На маю думку, нядрэнныя. У душавых кабінах круглы год гарачая вада, ёсць пакоі для прыёму ежы, адпачынку.
-Перафразоўваючы вядомы выраз, спытаем: не газам жа адзіным жыве калектыў?
-Больш чым пяць год займаем прызавыя месцы ў круглагадовай спартакіядзе раёна. На Верхнядзвіншчыне добра вядомы нашы спартсмены Алена Палёная, Таццяна Васюковіч, Аляксандр Пузака, ды і многія іншыя. У вобласці цвёрда трымаем чацвёртае месца сярод роднасных калектываў. Прапускаем уперад толькі Віцебск, Полацк і Оршу.
-Жыхароў горада і гасцей захапляе выгляд тэрыторыі райгазу. Рознаквецце, удалае размяшчэнне дэкаратыўных кампазіцый радуюць вока.
-Гэта заслуга ўсяго калектыву. Але найбольшы ўклад у стварэнне прыгажосці зрабілі В. У. Карпэцкая і А. Э. Касапалікава. Між іншым, мы неаднаразова адзначаліся за добраўпарадкаванне на абласным узроўні; сёлета занялі другое месца. У 2011 годзе па выніках раённага конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і санітарны стан населеных пунктаў, утрыманне вытворчых і сацыяльных аб’ектаў узнагароджаны Дыпломам «Лепшае прадпрыемства г. Верхнядзвінска».
-Віншуем Вас, Андрэй Генадзьевіч, увесь калектыў РУП «Верхнядзвінскрайгаз» з прафесійным святам і жадаем далейшых поспехаў!
Мікалай АРЛОЎ.
Фота Анны ЗІМАЦКАЙ.



2 комментария по теме “Прафесійнае свята ў газавікоў

  1. Уважаемый Андрей Геннадьевич! Поздравляем Вас, Ваших коллег — с наступающим профессиональным праздником! Спасибо Вам, что благодаря стараниям Вашей организации мы можем и приготовить пищу для наших близких, и понежиться в тёплой воде, приняв ванну или душ,и обогреть свой дом теплом зимой или в межсезонье! Конечно, огромная благодарность от нас и госпоже Синицыной Е., которая много лет отдала работе РПУ «Верхнедвинскрайгаз» и смогла сохранить и коллектив, и атмосферу в нём, и сделать задел на будущее! Самые наилучшие, теплые пожелания всему Вашему коллективу: здоровья, мира, успехов, процветания, благосостояния! Как можно меньше нештатных ситуаций! Как можно меньше проблем, чего бы они не касались!
    Ну и немножко «дёгтя»: если уж демонтировали участок асфальта по улице, ведя сети газопровода в наши дома, так восстановите же их потом! Вы ведь сами заметили, что услуги Ваши ох, как не дёшевы! И зачем нам потом ссориться?

  2. Хочется поздравить коллектив райгаза с профессиональным праздником и пожелать новых успехов в работе. А еще поблагодарить за ту красоту, которую они создают на своем участке. Ведь она украшает наш город и радует глаз всех прохожих. Честно говоря, иногда хочется сходить на экскурсию во двор райгаза, чтобы полюбоваться прекрасными композициями. Сюда стоит приводить людей, чтобы учились искусству благоустройства. Предлагаю районной комиссии по подведению конкурса на лучшую производственную территорию присудить райгазу первое место.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *