Зноў кліча Росіца

Актуально Духовность

Урачыстасці ў гонар Благаслаўлёных росіцкіх пакутнікаў Юрыя і Антонія адбудуцца ў Росіцкім касцёле Святой Троіцы 3-4 жніўня. Адметна, што сёлета яны прыпадаюць на юбілейны год, калі Росіцкі касцёл адзначае 100-годдзе з часу заснавання.


Росіца сустрэне пілігрымаў і шматлікіх гасцей, для якіх 3 жніўня ў 18 гадзін пачнецца Святая Імша. Затым ў праграме Акафіст да Багародзіцы, Нешпары, Святы Ружанец, малітоўна-музычная праграма. У 24 гадзіны пройдзе Святая Імша, а ў 2 гадзіны пачнецца Працэсія на месца мучаніцкай смерці.
Маленні будуць працягвацца да раніцы, 4 жніўня ў 11 гадзін пачнецца канцэрт духоўнай і класічнай музыкі, а ў 12 гадзін адбудзецца Святая Імша і Працэсія з Найсвяцейшым Сакрамантам. Малітоўныя сустрэчы завершацца ў 18 гадзін Святой Імшой.
* * *
Для жадаючых паехаць на росіцкія ўрачыстасці будзе прадастаўлены дадатковы аўтобус, які адправіцца з аўтастанцыі г. Верхнядзвінска 3 жніўня ў 21 гадзіну. Зваротны рэйс з Росіцы на Верхнядзвінск 4 жніўня ў 3 гадзіны ночы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *