Паважаныя жыхары і госці раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 82-й гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Гэта свята – сімвал адзінства нашага грамадства, імкнення да міру і добрасуседства, мужнасці і гераізму ў барацьбе з захопнікамі, пераемнасці лепшых нацыянальных традыцый. Любоў да Радзімы ва ўсе часы надавала сіл у адстойванні незалежнасці і суверэнітэту краіны, умацаванні нашай дзяржаўнасці.
Сваё галоўнае свята мы нездарма адзначаем 3 ліпеня – у дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Свабода Айчыны заваявана ў смяротнай барацьбе з ворагам: беларусы мужна змагаліся на франтах, у партызанскіх атрадах і падполлі, нястомна працавалі ў тыле ворага. Перамога здабыта цаной жыцця кожнага трэцяга жыхара рэспублікі, а ў нашым раёне – кожнага другога. У гадавіну вызвалення мы аддаём даніну памяці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, дзякуем за іх ратныя і працоўныя подзвігі, ушаноўваем памяць гераічнага пакалення, якое адстаяла мір на роднай зямлі.
Мы беражом гэтыя заваёвы і адкрыты для ўсебаковага супрацоўніцтва. Братэрскія сувязі з народамі-суседзямі, замацаваныя крывёю ў гады вайны, знаходзяць адлюстраванне ў эканамічным, сацыяльным і культурным узаемадзеянні. Сустракаючыся з сябрамі на Кургане Дружбы, заўсёды пацвярджаем сваю прыхільнасць добрасуседству.
На паляпшэнне дабрабыту народа накіраваны намаганні нашай дзяржавы, і гэта дазваляе пераадолець усе складанасці сусветных эканамічных і палітычных працэсаў.
Сардэчна дзякуем усім, хто сваёй працай умацоўвае і праслаўляе родную Беларусь. Свята Незалежнасці напаўняе нас аптымізмам і жаданнем і далей імкнуцца да яе росквіту.
Моцнага здароўя, міру і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

