У Боркавічах адзначылі Спасы

Актуально Наш край

Чарговую сустрэчу на боркавіцкай зямлі падарыла яе гаспадарам і гасцям раённае свята «Жнівеньскія Спасы». Сёлета яно адзначае пяцігадовы юбілей.

Госці з усяго раёна напрыканцы жніўня традыцыйна збіраюцца на брэндавае мерапрыемства, каб разам парадавацца шчодраму ўраджаю, праводзіць лета і проста добра адпачыць. З самай раніцы ў царкве Іконы Казанскай Божай Маці ішла служба, напрыканцы якой вернікі накіраваліся ў Боркавіцкі сельскі Дом культуры.

– Выказаць падзяку мясціне, дзе ты нарадзіўся, можна па-рознаму, – звярнулася да ўдзельнікаў свята старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Козел. – Жыхары боркавіцкай зямлі робяць гэта цёплымі словамі, душэўнымі песнямі. На працягу пяці гадоў аб’ядноўваюць нас «Жнівеньскія Спасы», кожны раз пакідаючы толькі яркія і цёплыя ўспаміны.

Асобай падзеяй фестывалю з’яўляецца шоу-конкурс прыгажосці. Штогод юныя ўдзельніцы змагаюцца за званне «Міс Яблычная краса-2021». Сёлета ў марафоне прыгажосці спаборнічалі 10 дзяўчат. Падчас выпрабаванняў ім трэба было не толькі прадэманстраваць сваю прыгажосць, але і артыстызм, абаяльнасць і творчыя здольнасці.

Падрабязней чытайце ў «ДП».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *