Аб гэтым гаварылі хлебаробы падчас правядзення раённага свята першага снапа, якое адбылося на хлебнай ніве ААТ “Прудзінкі”.
Ва ўрочышчы Казулінскае Падзвінне традыцыйна сабраліся кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, зацікаўленых раённых ведамстваў і службаў. Удзел у мерапрыемстве прыняў таксама куратар раёна генеральны дырэктар ААТ “Віцебскі аблаграсервіс” Віктар Заікін.
– Здаецца, зусім нядаўна быў дадзены старт пасяўной, а ўжо прыспешвае час уборкі, – звярнуўся да прысутных старшыня райвыканкама Ігар Марковіч. – Раён знаходзіцца ў пяцёрцы лідараў вобласці па вытворчасці масланасення рапсу – убрана 2459 гектараў азімай культуры, намалочана 4088 тон пры сярэдняй ураджайнасці 16,6 ц/га. У некаторых гаспадарках, як напрыклад ААТ “Шайцерава”, “Сакалоўшчына”, сярэдняя ўраджайнасць складала 27 ц/га і вышэй, СП “Лявонішана” – 20 ц/га.
Поўным ходам ідзе ўборка азімых зерневых і зернебабовых. Верхнядзвінскія аграрыі і тут уваходзяць у пяцёрку мацнейшых у вобласці. Сёлета належыць убраць 21502 гектары. На ўчарашні дзень намалочана 21488 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 38,8 ц/га. Па ўсім бачна, што сёлетні каравай будзе значна цяжэй мінулагодняга.
– Хлеб у палях ёсць. Застаецца толькі ўбраць яго хутка і без страт, – гаворыць Ігар Іванавіч. – Ад гэтага залежыць эканоміка сельгаспрадпрыемстваў і раёна. Кожнае “акенца”, кожную хвіліну трэба быць у полі, каб спаўна выкарыстаць спрыяльны час.
Дзяржзаказ складае 7500 тон збожжа. Выканана 25% ад запланаванага. Хлебаробы ААТ “Антонава-Агра” першымі ў вобласці выканалі дзяржзаказ – на Полацкі КХП здадзена 546 тон збожжа.
Далей чытайце ў «ДП».