Вясновыя крэскі

Литературная страница

***
Пераўвасобілася ў вясну зіма,
Забарабаніла ўжо дзятлікамі
ў лесе.
А што дзівіцца? Цуду тут няма –
Ёсць падарунак людзям
з паднябесся.
Бо на парозе свята для жанчын.
Дзеля яго расцепліўся і люты,
А сакавік працягвае пачын –
Прыйшоў да нас дарэшты
распрануты.
***
Ах, як сарамліва, нясмела як
крочыць вясна!
Як хрусткія ранкі яшчэ асцярожна
гартае,
Нібы не асмеліцца кветкі
рассыпаць яна,
Нібыта дазволу на хмельныя
гулі пытае.
Ды прыдзе свой час —
запалоніць сусвет салавей,
Засыпле чарэмхай сцяжыну
да хаткі ля гаю,
І сэрца пакліча на шчасце
слязіну з-пад вей,
І вусны прашэпчуць
адвечную праўду: “Кахаю!”
***
Мы з Вамі – жывыя часцінкі
З бяздоннае кнігі жыцця,
І нашыя лёсы – іскрынкі,
Што мкнуць у бясконцы
прасцяг.
Мільгаюць слупы верставыя,
Дзесь фініш насустрач
ляціць.
Ды толькі, пакуль мы жывыя,
Для нас цэлы свет зіхаціць!

Антон Бубала.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *