Справа агульная

Литературная страница

Багаты ўраджай бульбы, які вырас сёлета на палетках ААТ «Прудзінкі», сабраны, і цяпер галоўнай задачай з’яўляецца яго захаванне.

Але найперш чым везці бульбу ў гароднінасховішча, трэба рассартыраваць клубні. Дробная пойдзе на корм жывёле, а на захаванне — вялікая і насенная. Справіцца з такім аб’ёмам работ самой гаспадарцы цяжка, таму на дапамогу прыйшлі гараджане. Людзі з разуменнем аднесліся да пастаўленай задачы. У гаспадарку прыехалі работнікі райвыканкама, райплемстанцыі, Валынецкага і Прудзінкаўскага ДК, ДЮСШ, інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, раённай ветэрынарнай станцыі, супрацоўнікі рэдакцыі. Кожнай арганізацыі даведзены свае аб’ёмы работ. На сённяшні дзень з 32 буртоў, у якіх знаходзіцца 312 тон бульбы, засталося перабраць палову. Якасць бульбы добрая — гнілой зусім мала. — Штодзень на пераборцы працуе каля 60 чалавек — адзначае галоўны аграном гаспадаркі В. М. Шылаў. — Яшчэ пару дзён, і работа будзе завершана. Мы вельмі ўдзячны людзям за дапамогу. Яна тым больш своечасовая, што акрамя бульбы, у гаспадарцы зараз вядуцца і іншыя работы. Уздымаецца зябліва — з 1400 гектараў апрацавана палавіна. Уносім на палі арганіку. Пераборка бульбы вядзецца таксама ў «Нурава» і «Лявонішана».

Анна ЗІМАЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *