Віншуем з Днём народнага адзінства!

Беларусь помнит!

Паважаныя жыхары раёна! Сардэчна віншуем вас з Днём народнага адзінства!


Гэта свята нарадзілася з жадання беларусаў жыць у адной дружнай сям’і, захоўваць незалежнасць роднай краіны, імкнуцца да кансалідацыі грамадства. У Год гістарычнай памяці мы ўзгадваем свае карані, шлях, які прайшоў наш народ дзеля стварэння і ўмацавання дзяржаўнасці. І бачым, як ахвярна і самааддана адстойвалі беларусы права на чалавечую годнасць, свабоду і мірнае жыццё.
Менавіта імкненнем да свабоды і адзінства народа выклікана аб’яднанне заходняй і ўсходняй частак Беларусі 17 верасня 1939 года, якое называюць актам гістарычнай справядлівасці. У гэты дзень была не проста адноўлена цэласнаць тэрыторыі Беларусі, але злучаны лёсы людзей, якія знаходзіліся па розныя бакі мяжы. У нашым прыгранічным раёне тыя падзеі асабліва памятныя – жыхары тэрыторый па абодва берагі памежнай Заходняй Дзвіны радаваліся магчымасці злучыцца і жыць у адной сям’і беларусаў.
Мы разам прайшлі шлях станаўлення маладой беларускай дзяржавы, змагаліся з фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адраджалі зямлю з попелу і будавалі сучасную моцную і прыгожую краіну. Нацыянальнае адзінства грамадства, заснаванае на спрадвечных каштоўнасцях, застаецца галоўнай умовай стабільнага развіцця, спакойнага і мірнага жыцця людзей, крыніцай вялікай духоўнай моцы і адданасці Радзіме.
Мы заклікаем моладзь даражыць заваёвамі папярэдніх пакаленняў, не дазваляць нікому разбураць дасягнутае, ганарыцца сваёй прыналежнасцю да міралюбівага і працавітага народа. Беларусь – наша Радзіма, і мы за яе ў адказе!
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, новых плённых дасягненняў на карысць Верхнядзвіншчыны і роднай Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *