Верхнядзвінскі касцёл адзначае парафіяльнае свята

Духовность

Сёння, 8 верасня,  католікі адзначаюць Нараджэнне Найсвяцейшай Багародзіцы. Як вядома з Новага Запавету, бацькамі Панны Марыі былі святыя Ганна і Яўхім, якія дажылі да сталага ўзросту, але не мелі дзяцей. Будучы людзьмі глыбока веруючымі, яны шчыра маліліся Богу, просячы дараваць ім дзіця. Іх малітвы былі пачуты – Анёл абвясціў ім аб хуткім нараджэнні дачкі Марыі. Святкуючы Нараджэнне Багародзіцы, хрысціяне падкрэсліваюць, якая важная роля была адведзена Дзеве Марыі ў ажыццяўленні Божага плана выратавання чалавецтва.

Верхнядзвінскі касцёл названы ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, таму гэта свята мае для парафіянаў асаблівае значэнне. Па традыцыі ў гэты час тут адбываецца фэст, на які збіраюцца мясцовыя вернікі і госці з іншых мясцін.

Сёлета парафіянальнае свята адбудзецца ў нядзелю, 11 верасня, у 15 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *