Фестываль «Жнівеньскія спасы» адбыўся ў Боркавічах

Культура

У гэтага свята асаблівы водар: духмянага хлеба, свежага мёду і, канечне, сакавітых яблыкаў. У шчодры жнівеньскі час збору ўраджаю і плёну працы рук чалавечых у Боркавічах ладзяць фестываль, які стаў «візітнай карткай» гэтай зямлі. Багатыя на пачастунак, звонкія ад музыкі і спеваў, прыгожыя ад фарбаў кветак і дзявочых усмешак, спасы дораць гасцям бездань добрага настрою і творчага натхнення. Выставы майстроў народнай творчасці, гасцінныя сталы з беларускімі нацыянальнымі стравамі, адмысловыя канцэртныя нумары і, безумоўна, традыцыйны конкурс «Яблычная прыгажуня» – гэта ўсё душэўнае і радаснае боркавіцкае свята.

Падрабязней чытайце ў «ДП».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *