Аб усенародным абмеркаванні праекта Канстытуцыі

Актуально

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па выніках усенароднага абмеркавання праекта змяненняў Канстытуцыі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прапанаваныя папраўкі ў Канстытуцыю Беларусі выклікалі жывы інтарэс.
«Мной было прынята рашэнне аб шырокім асвятленні прапанаваных навацый, каб атрымаць зваротную сувязь, ацэнку гэтага праекта ад спецыялістаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, простых людзей, у тым ліку і дзяржслужачых, у цэлым працоўных калектываў і арганізацый. Як мне дакладваюць, і тое, што я бачу, прапанаваныя папраўкі выклікалі жывы інтарэс. Сам працэс змянення Канстытуцыі і маючы адбыцца рэферэндум выклікаюць інтарэс у нашых людзей. Гэта натуральна. У дыялогу ўдзельнічаюць усе групы і слаі насельніцтва», – заявіў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт расказаў, як у далейшым у краіне будзе праходзіць канстытуцыйны працэс. «У далейшым два варыянты: або народ прымае змяненні да гэтай Канстытуцыі і ў нас з’яўляецца абноўленая Канстытуцыя, або ён адхіляе гэтыя прапановы і ў нас застаецца старая Канстытуцыя. У гэтым увесь адказ на пытанне, каму гэта выгадна і каму гэта трэба», – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, у чым заключалася яго канцэпцыя ў падыходах да работы над праектам абноўленай Канстытуцыі.
«Мая канцэпцыя заключалася ў тым, што ў цэнтры ўсіх дзеянняў па змяненні Канстытуцыі быў Канстытуцыйны суд. Таму што больш моцных спецыялістаў, чым у Канстытуцыйным судзе ў краіне больш няма», – зазначыў ён. Была створана рабочая группа і Канстытуцыйная камісія, дзе працавалі прадстаўнікі розных слаёў грамадства. Далей праект абноўленай Канстытуцыі быў прадстаўлены грамадзянам для ўсенароднага абмеркавання, каб гэты працэс быў абсалютна дэмакратычным. Канчатковы праект будзе ўнесены на рэферэндум.
Гаворачы аб будучым Беларусі, Аляксандр Лукашэнка акрэсліў ролю Усебеларускага народнага сходу. «Гэта правераны орган. Шэсць прайшло (сходаў. – Заўвага БЕЛТА). Гэта ад жыцця канцэпцыя, што цяперашняе пакаленне за сабой пакідае нейкія рычагі кіравання», – сказаў Прэзідэнт.
Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу, што вельмі небяспечна дапусціць двоеўладдзе. «УНС павінен стрымліваць у нечым Прэзідэнта, усе органы ўлады – веча народнае. Але ён не павінен стаяць над Прэзідэнтам, яго паўнамоцтвамі».
Па інфармацыі БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *