Верхнядзвінскія жывёлаводы лідзіруюць у вобласці

Актуально Жизнь сельских Советов

(Злева направа) лепшыя аператары вобласці Л. Косцікава і Н. Шкіндзер.

Работнікі ААТ «Шайцерава» зноў сталі пераможцамі абласнога спаборніцтва па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.

Першае месца за ліпень 2021 года занялі: у спаборніцтве па вытворчасці малака – аператар машыннага даення Наталля Шкіндзер, на вырошчванні свіней – аператар па адкорме Людміла Косцікава.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Зуй і старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Шайцерава» Алена Станкевіч павіншавалі жывёлаводаў з працоўнай перамогай і ўручылі заслужаныя ўзнагароды – дыпломы Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама і абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК і грашовыя прэміі.
Наталля Мікалаеўна Шкіндзер працуе на МТФ «Ляшчылава» і абслугоўвае 49 галоў. За месяц яна атрымала 962 кілаграмы малака ад каровы. Вынік аператара свінакомплексу Людмілы Юр’еўны Косцікавай – 717 грамаў сярэднесутачных прываг.
Высокія дасягненні і паказчыкі – вынік адказнай і карпатлівай працы аператараў, якія з месяца ў месяц утрымліваюць лідэрскія пазіцыі ў абласным спаборніцтве.
Ксенія ТАМАШЭВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *