У Верхнядзвінску адкрыта экспазіцыя да гадавіны Хатынскай трагедыі

Актуально Память

Трагічная гадавіна Хатынскай трагедыі прыпадае на 22 сакавіка – у гэты дзень 78 гадоў назад фашысты спалілі лясную вёсачку на Міншчыне разам з яе жыхарамі. У полымі загінула 149 чалавек, з іх 75 – дзяцей. Для ўсяго свету Хатынь стала жалобным сімвалам памяці нявінных ахвяраў вайны. А ў нашым раёне гэта дата мае асаблівае значэнне – на Верхнядзвіншчыне падчас акупацыі спалена 426 вёсак, 305 з якіх – поўнасцю або часткова з жыхарамі. 186 вёсак так і не адрадзіліся да жыцця. Да Дня памяці ахвяраў Хатынскай трагедыі ў Верхнядзвінскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адкрыта экспазіцыя «Вогненныя сёстры Хатыні».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *