15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Актуально Общество

Паважаныя жыхары раёна!
Віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Асноўны Закон нашай краіны, прыняты 27 гадоў назад, адкрыў новую старонку ў шматвекавой гісторыі беларускага народа. Гэта знакавая падзея дазволіла рэалізаваць імкненне многіх пакаленняў беларусаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі, самастойна будаваць свой лёс, вызначаць прыярытэты развіцця. За гэту свабоду і незалежнасць змагаліся нашы продкі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, яе сцвярджаюць сёння беларусы самаадданай працай і грамадскай дзейнасцю.
Канстытуцыя з’яўляецца галоўнай прававой апорай суверэннай краіны, надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да нашых гісторыка-культурных і духоўных традыцый.
Мы абавязаны ўшаноўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, рабіць усё магчымае для ўмацавання дзяржаўнасці і росквіту роднага краю. Дабрабыт кожнага жыхара краіны залежыць ад таго, як здолеем выконваць свае абавязкі, наколькі прадукцыйна будзем працаваць і захоўваць важнейшыя заваёвы дзяржавы і грамадства.
Сённяшняе свята адзначаецца ў Год народнага адзінства. Няхай жа яно стане для ўсіх нас днём гонару за Айчыну і згуртавання дзеля міру і свабоды на нашай зямлі.
Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў у працы і дабрабыту ў кожнай сям’і.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *