У жніўні верхнядзвінцы праводзяць святы вёсак

Наш край

Змястоўным і незвычайным атрымалася сёлета свята вёскі Цінкаўцы – як і сама гэта багатая на цікавых людзей і гісторыю мясціна.

У прывітальным слове старшыня Бігосаўскага сельскага Савета дэпутатаў Уладзімір Сяргеевіч Ходас адзначыў актыўнасць, ініцыятыву і адказнасць жыхароў гэтага населенага пункта. Па яго словах, яны не чакаюць зменаў звонку, а самі наводзяць парадак на роднай зямлі.
У Цінкаўцах зарэгістравана 26 гаспадарак, дзе пастаянна пражываюць 44 чалавекі, з іх амаль палова – людзі старэйшага ўзросту. На свята сабраліся амаль што ўсе: ветэраны працы, сённяшнія работнікі розных арганізацый, дзеці і моладзь. З’ехаліся і госці: ураджэнцы Цінкаўцаў з розных куткоў краіны, каб дакрануцца да сваіх каранёў, адчуць радасць і асалоду ад сустрэчы з дарагімі сэрцу роднымі мясцінамі.
Святочная атмасфера панавала ў кожным двары, несла добры настрой у кожную сям’ю і сагравала сэрца кожнага госця. Асаблівай увагай былі адзначаны тыя вяскоўцы, якія многія гады шчыравалі на палетках і фермах, прайшлі праз выпрабаванні лёсу, аддалі шмат сіл адраджэнню разбуранай вайной гаспадаркі. Гэта доўгажыхары вёскі Валянціна Мікалаеўна Бердзіган і Ніна Генадзьеўна Саўчанка. Свята стала падставай сказаць добрыя словы старэйшым вяскоўцам і пажадаць ім здароўя і дабрабыту.
Успомнілі знакамітых земля-коў: у гэтых мясцінах жыў вядомы беларускі пісьменнік Сяргей Панізьнік, які праславіў іх у сваіх творах. А сённяшнія жыхары вёскі імкнуцца надаць роднаму куточку непаўторны каларыт сваёй творчасцю і рукатворнай фантазіяй. Аб тым, як гэта ім удаецца, сведчылі конкурс па добраўпарадкаванні «Ад чысціні двара да чысціні душы», выстава беларускай нацыянальнай кухні «А на стале тым рай, дый го-дзе…». Жыхары падрыхтавалі не толькі святочны беларускі стол, але і арыгінальныя прэзентацыі з песнямі, прыпеўкамі, танцамі. Цудоўныя стравы прадставілі Людміла Шлык, Надзея Лядак, Алена Новікава, Галіна Ляховіч, Ніна Уселенак. На сцэну выходзілі нават тыя, хто ніколі гэтага не рабіў. Як добра, што ў вёсцы ёсць свой гарманіст Ігар Новікаў: пад яго музыку кожны заспявае! І само свята адбывалася на прыгожым і гасцінным падворку сям’і Ігара і Алены Новікавых.


Сваё майстэрства ў разьбе па дрэву, розных вышыванках, маляванні прадэманстравалі народныя ўмельцы Ігар Новікаў, Анастасія Стома, Павел Кавось.
Ушанавалі землякі сямейныя пары, якія адзначылі юбілейныя вяселлі: сярэбранае – Канстанціна і Аксаны Руткоўскіх, Алены і Ігара Новікавых, сапфіравае – Мікалая Іванавіча і Веры Васільеўны Смерцьевых.
З асабістым 70-гадовым юбілеем віншавалі Леаніда Іванавіча Ляшэ-віча і Чаславу Іосіфаўну Паўлаву. Галіна Аркадзьеўна Ляховіч адзначае 75-гадовы юбілей. А былая жыхарка Цінкаўцаў Валянціна Сцяпанаўна Шантарэнка справіць 15 жніўня свой 90-гадовы юбілей!
У намінацыі «За актыўны удзел і асабісты ўклад у развіццё дачных падворкаў» узнагароджаны сем’і Леаніда Сцяпанавіча і Веры Антонаўны Вараб’ёвых, Уладзіміра Міхайлавіча і Алены Міхайлаўны Канураных, Мікалая Сямёнавіча Храленка.
У намінацыі «Гаспадары зямлі» Граматамі ўзнагароджаны працаўнікі ААТ «Баліны» На-дзея Уладзіміраўна Лядак, Галіна Аркадзьеўна Ляховіч, Святлана Анатольеўна Скрыпка.
«Самымі гасціннымі музыч-нымі гаспадарамі» аднадушна прызнана сям’я Ігара і Алены Новікавых.
Як заўсёды жывы інтарэс выклікаў конкурс па добраўпа-радкаванні. У намінацыі «Лепшае ветэранскае падвор’е» пераможцам прызнана сям’я Смерцьевых. «Узорная прыдамавая тэрыторыя» – у Канстанціна і Аксаны Руткоўскіх. У намінацыях «Кветкавая карусель» перамагла Н.Г. Саўчанка, «Наш двор, нібыта казка» – Г.А. Ляховіч. Лепшымі ў конкурсе «На падвор’і парадак, а ў доме багацце» прызнаны Анатоль Антонавіч Садоха і Любоў Барысаўна Кіслая. Сядзіба Андрэя Уладзіміравіча і Людмілы Карлаўны Шлык атрымала званне «Дом узорнага парадку».
Свята доўжылася больш за тры гадзіны, а для всякоўцаў яны праляцелі, як імгненне – настолькі прыемна адчувалі сябе людзі ў атмасферы, якую стваралі народны вакальны гурт «Дзвінскія напевы» Бігосаўскага СДК, салісты Людміла Андрэева, Надзея Спірыдзёнак, Наталля Тушкіна, Наталля Амерханава, Тамара Шкунова, Антаніна Кукаўка, Алена і Ігар Новікавы.
Ад усёй душы дзякавалі ўдзельнікі свята яго арганізатарам. Бігосаўскі сельвыканкам вельмі ўдзячны старэйшыне вёскі Цін-каўцы Любові Барысаўне Кіслай, дэпутату раённага Савета дэтутатаў Ігару Аляксеевічу Новікаву за дапамогу ў падрыхтоўцы і пра-вядзенні свята. Асобныя словы ўдзячнасці гучалі ў адрас ААТ «Баліны» і яго дырэктара Вячаслава Канстанцінавіча Казуры, якія аказалі спонсарскую падтрымку.
Са святам, родная вёска! Хай у шчасці жывуць твае жыхары!
Марына Кіч,
дэпутат Бігосаўскага сельскага Савета дэпутатаў,
загадчык Бігосаўскага СДК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *