Тэма тыдня

Общество

 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе максімальнай аддачы пры правядзенні ўборачнай кампаніі.
«Разлікі на ўраджай добрыя. Прагназуецца, што валавы збор па ўсіх культурах можа быць вышэйшы за мінулагодні. Таму ад усіх патрабуецца максімальная аддача, каб усё, што ёсць на палях, у канчатковым выніку аказалася ў засеках. Трэба задзейнічаць усе існуючыя рэзервы. З палёў мы павінны ўзяць 9,5 млн тон: і рапс, і кукуруза на зерне, і каласавыя, і грэчка, і проса. Ніжэй нельга! – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – Трэба задзейнічаць і арганізаваць работу людзей і тэхнікі так, каб кампенсаваць тое, што мы страцілі ў мінулыя гады».
Залог поспеху – зладжаная арганізацыя работы і тэхналагічная дысцыпліна.
Прэзідэнт адзначыў, што, нягледзячы на нядрэнныя ўмовы, сёлетняя ўборачная кампанія няпростая: пасевы ў большасці выпадкаў высакарослыя, маюць добрую шчыльнасць, аднак рэзка адрозніваюцца па ступені выспявання. «Уборка збожжавых у гэтым годзе, як мяне інфармуюць спецыялісты, пачалася на дзесяць дзён пазней, чым звычайна. Значыць, асноўную ўборку трэба завяршыць на працягу двух тыдняў, а за дваццаць дзён мы адназначна павінны завяршыць уборку», – паставіў задачу кіраўнік дзяржавы.
Яшчэ адна складанасць, паводле яго слоў, звязана з тым, што работы па ўборцы збожжавых па часе накладваюцца на другі ўкос траў і масавую сяўбу пажніўных культур. «Таму другая задача: арганізаваць работу так, каб мы маглі ўбраць збожжавыя (вядома, у прыярытэце), але паралельна, як бы ні было складана, арганізаваць ва ўсіх гаспадарках масавую ўборку травяністых кармоў. І абавязкова (вільгаці дастаткова цяпер) пажніўна, паўкосна, дзе толькі магчыма высяваць травяністыя кармы для таго, каб атрымаць дадатковыя кармавыя адзінкі, – даручыў Аляксандр Лукашэнка. – Адначасова неабходна ўбіраць лён. Такі звышнапружаны графік работ у перыяд уборачнай кампаніі бывае рэдка».
Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў насцярожанасць, што кантралюючыя органы па-ранейшаму выяўляюць шмат недахопаў і недапрацовак.
«Адкрытае галавацяпства, а часта – прыпіскі. Але гэта парушэнне ўжо закона, таму генеральнаму пракурору і міністру ўнутраных спраў трэба звярнуць на гэта ўвагу і строга патрабаваць. Нам не патрэбны гэтыя прыпіскі, яны ж грошай не даюць. Яны збіваюць з панталыку і перашкаджаюць планаваць будучыню. Гавораць, не хапае механізатараў, не на належным узроўні падрыхтаваны тэхніка і зернесушыльныя комплексы, ёсць цяжкасці з палівам», – акрэсліў кола праблем кіраўнік дзяржавы.
Праінспектаваны ход уборачнай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка днямі праінспектаваў ход уборачнай кампаніі ў некалькіх рэгіёнах краіны.
«Пасля наведвання Веткі кіраўнік дзяржавы ход уборачнай агледзеў з паветра. Прэзідэнцкі верталёт праляцеў над чарнобыльскімі раёнамі, стан спраў быў відаць як на далоні. Далей маршрут пралягаў па ўсходніх раёнах краіны, аж да Віцебскай вобласці», – расказалі ў прэс-службе.
Там адзначылі, што прэзідэнцкая інспекцыя стала лагічным прадаўжэннем праведзенай два дні таму рэспубліканскай селектарнай нарады па пытаннях уборкі ўраджаю. Сёння ў Аляксандра Лукашэнкі была выдатная магчымасць асабіста ацаніць ход уборачнай адразу ў трох рэгіёнах краіны.
Кіраўнік дзяржавы 25 ліпеня зрабіў рабочую паездку ў Веткаўскі раён Гомельскай вобласці. Прэзідэнт наведаў птушкафабрыку «Беларуснафта-Асобіна», дзе яму далажылі аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна, фінансавым стане прадпрыемства і перспектывах яго развіцця, а таксама азнаёміўся з уборкай збожжавых культур на прыкладзе гаспадаркі «Вясёлка-Агра». У гаспадарцы Аляксандру Лукашэнку прадэманстравалі некалькі збожжаўборачных камбайнаў на газаматорным паліве, вырабленых па яго даручэнні.
Пасля Прэзідэнт наведаў блок плавальных басейнаў, які быў адкрыты ў маі 2018 года на базе Веткаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, дзе яму далажылі аб падыходах да аздараўлення насельніцтва ў чарнобыльскіх раёнах.
Распрацаваць стратэгію развіцця
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць стратэгію развіцця «Гомсельмаша». Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў у час наведвання вытворчага цэха «Навасёлкі» птушкафабрыкі прадпрыемства «Беларуснафта-Асобіна».
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што падарункаў прадпрыемству ніхто рабіць не будзе, аднак некаторую дапамогу аказаць могуць. «Калі заўтра прадаеш сто камбайнаў і нешта вяртаеш банку або ў бюджэт, вядома, грошы пазычым. «Гомсельмаш» ніхто не загубіць, – запэўніў ён. – «Гомсельмаш», МАЗ, БелАЗ, «Амкадор» і іншыя, хоць і прыватныя прадпрыемствы, – гэта ўсё беларускае, яны павінны даваць вынік. Заводы гэтыя будуць захаваны».
На полі гаспадаркі Прэзідэнт азнаёміўся з уборачнай і новымі збожжаўборачнымі камбайнамі «Гомсельмаша» на газаматорным паліве, гусенічным і паўгусенічным ходзе. Кіраўнік дзяржавы паразмаўляў з механізатарамі, пацікавіўшыся ў іх асаблівасцямі тэхнікі, яе плюсамі і мінусамі. Аляксандру Лукашэнку расказалі, што па сваіх тэхнічных характарыстыках і магутнасці збожжаўборачная машына на газаматорным паліве нічым не ўступае сваім звычайным аналагам такога ж экалагічнага класа, аднак даражэйшая прыкладна на 30 працэнтаў.
Прэзідэнт пацікавіўся, ці можна патанніць вытворчасць, яму адказалі, што прадпрыемства працуе над гэтым. Акрамя таго, калі камбайн пойдзе ў серыйную вытворчасць, цана яго адназначна знізіцца.
Аляксандр Лукашэнка даручыў да наступнай уборачнай кампаніі вырабіць некалькі такіх камбайнаў, каб апрабаваць іх у якасці эксперыменту ў адной з гаспадарак.
Узяць пад строгі кантроль сітуацыю
з падзяжом жывёлы
«Яшчэ раз паўтараю для ўрада і на будучае: за падзеж жывёлы сядзеце ў турму. 85 тыс., па-мойму, у мінулым годзе. Вы ўяўляеце, колькі гэта было б мяса», – сказаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка даручыў Генеральнай пракуратуры прадаўжаць сур’ёзна займацца гэтым пытаннем. «Гэта недапушчальна, то кармы дрэнныя, то тое, то гэта – бесталковасць! Звярніце на гэта ўвагу. Я пакуль яшчэ па-добраму з вамі размаўляю», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт упэўнены, што праблема комплексная і падзеж жывёлы – гэта вынік, а не прычына. Вырашаць яе трэба праз строгае выкананне тэхналогій, своечасовую нарыхтоўку кармоў. «Калі ты не можаш накарміць парася, цяля, не трэба іх разводзіць. Калі не можаш накарміць, аддай тым, у каго ёсць корм. Навошта губіць жывёлу?» – дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы таксама азнаёміўся з перспектывамі развіцця прадпрыемства «Беларуснафта-Асобіна». Яно з’яўляецца адной з валаўтваральных гаспадарак у вобласці па гадоўлі птушкі, займаецца вырошчваннем збожжа і рапсу і працуе па прынцыпе завершанага цыкла. Аляксандр Лукашэнка наведаў адну з вытворчых пляцовак у Веткаўскім раёне. У планах на бліжэйшы час будаўніцтва новага цэха паглыбленай перапрацоўкі мяса і развіццё сеткі збыту.

Па матэтыялах БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *